горнакліматычны курорт у Грузіі. За 28 км ад чыг. ст. Ахалцыхе, на схілах Месхецкага хр. Малога Каўказа і глыбокай цясніны р. Ацхе. Засн. ў 19 ст. Круглагадовае кліматалячэнне, значныя запасы тэрмальных мінер. водаў (асобныя крыніцы вядомы з 11 ст.).
Паблізу Абастумані першая на тэр.б.СССР горная астрафіз. абсерваторыя, крэпасць царыцы Тамары (12 ст.), Зарзмскі манастыр (14 ст.), у суседстве з ім рэшткі грандыёзнага пячорнага манастыра 12—13 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЙНЫ́Я ШЭ́РЫЯ ГУ́СІ,
парода гусей. Выведзена на Украіне і ў Расіі (Тамбоўская вобл.) у 1940-я г. скрыжаваннем роменскіх гусей з тулузскімі. Выкарыстоўваюцца як бацькоўская форма ў скрыжаванні з кубанскімі, рэйнскімі, кітайскімі і інш. пародамі для вытв-сці мясных гусянят. Гадуюць пераважна на Украіне і ў Расіі.
Пер’е шэрае, на жываце белае. Маса гусакоў 6,5—7, гусак 5,5—6 кг. Яйцаноскасць за год 35—45 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЛДУРЫ (Bulduri),
кліматычны курорт у Латвіі, у складзе г. Юрмала. За 20 км ад Рыгі, на беразе Рыжскага заліва Балтыйскага м. Вызначаецца мяккім марскім кліматам, спрыяльнымі ўмовамі для летніх купанняў. Пясчаны пляж з невял. дзюнамі, хвойная расліннасць. Разам з кліматалячэннем практыкуюцца бальнеа- і фізіятэрапія. Санаторыі, у ліку якіх «Беларусь» (уласнасць Рэспублікі Беларусь), спецыялізуюцца на лячэнні хвароб сардэчна-сасудзістай, стрававальнай і нерв.сістэм. Гасцініцы, пансіянаты, кемпінгі, турысцкія базы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКАВЫ́СКІЯ СУКО́ННЫЯ МАНУФАКТУ́РЫ.
Дзейнічалі ў Беларусі ў 1795—1862 у г. Ваўкавыск (вядомы 4 мануфактуры). Выраблялі сукно (больш за 26 тыс.м у 1828 на адной з іх), байку, коўдры. Мелі кожная па 2—6 ткацкіх станкоў, на адной з іх было 45 прадзільных, 8 часальных станкоў, 3 стрыгальныя машыны, 6 фарбавальных катлоў, 2 прэсы. Працавала ад 50 (1830) да 259 (1828, 1832—40) рабочых на адной мануфактуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́СЫЛКА,
1) у Расіі ў 19 — пач. 20 ст. выдаленне асобы па судзе або ў адм. парадку са сталіцы, пэўных губерняў ці гарадоў з правам або без права выбару месца жыхарства па-за дадзенай мясцовасцю.
2) Мера крымінальнага пакарання (асноўнага або дадатковага), якая паводле заканадаўства СССР і Рэспублікі Беларусь заключалася ў выдаленні асуджанагаз месца яго жыхарства і забароне пражываць у пэўных мясцовасцях. На Беларусі адменена ў 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯДЗЕ́ТА,
возера на мяжы Расонскага і Полацкага р-наў Віцебскай вобл., на водападзеле рэк Дрыса і Палата, за 45 км на ПнУ ад Полацка, сярод лясных масіваў. Пл. 4,68 км², даўж. 4,6 км, найб.шыр. 1,6 км. Пл. вадазбору 26 км². Схілы катлавіны выш. 4—1 м. Берагі месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. Востраў пл. 3,6 га. На З злучана ручаём звоз. Глыбочына, на Пд выцякае р. Вядзеціца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ СВЯТО́Е,
возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свячанка (выцякае з возера), за 9 км на З ад г. Сянно. Пл. 0,77 км², даўж. 1,53 км, найб.шыр. 730 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 4,3 км. Пл. вадазбору 17,1 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м, пад лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, пойма (шыр. да 200 м) забалочаная. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарасло.
в. Невіс, Сент-Кітс і Невіс — 12.7.1804], дзяржаўны дзеяч ЗША. У час Вайны за незалежнасць 1775—83 карыстаўся папулярнасцю як аратар і публіцыст. У 1776—81 у арміі, сакратар Дж.Вашынгтона. Лідэр партыі федэралістаў з 1789. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі на англ. ўзор. У 1789—95 міністр фінансаў. Адстойваў неабходнасць цэнтралізаванай дзяржавы, якая спрыяе развіццю капіталіст. сістэмы гаспадаркі. Ініцыятар заключэння нявыгаднага для ЗША дагавора (1794) з Англіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЕР ((Geyer) Фларыян) (каля 1490, г. Гібельштат, Германія — 10.6.1525),
адзін з кіраўнікоў паўстанцаў у Сялянскую вайну 1524—26 у Германіі. Імперскі рыцар. У 1519—23 на вайск. і дыпламат. службе ў магістра Тэўтонскага ордэна Альбрэхта Брандэнбургскага. Вясной 1525 узначаліў адзін зрэв.сял. атрадаў у Франконіі (т.зв. «Чорны атрад»), Дамогся пашырэння паўстання на 9 гарадоў. Выступаў за скасаванне прывілеяў дваранства і царквы. Забіты ў час задушэння паўстання войскамі Швабскага саюза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛАС ПРАВАСЛА́ЎНАГА БЕЛАРУ́СА»,
рэлігійна-грамадскі часопіс. Выдаваўся ў ліст.—снеж. 1931 у Вільні на бел. мове. Асн. задачу бачыў у аднаўленні і станаўленні бел. праваслаўнай царквы, выказваў заклапочанасць яе станам у Зах. Беларусі і БССР, імкнуўся спалучаць каштоўнасці хрысціянства збел. ідэяй. Выступаў за дэмакратызацыю царквы, з пазіцый абнаўлення праваслаўя разглядаў гісторыю рэлігіі ў Беларусі, негатыўна ацэньваў унію. Друкаваў хроніку царк. жыцця ў Зах. Беларусі. Выйшлі 2 нумары.