*Мелі́нне, пруж. мілі́нне ’сцяблы і лісце агуркоў’ (ДАБМ, к. 279). Узыходзіць да *хмелінне, якое з хмель ’расліна Humulus lupulus L.’ (гл.). Параўн. стол. хмеліно ’сцяблы і лісце агуркоў’ (ДАБМ, там жа). Аб адпадзенні пачатковага х‑ гл. Карскі, 1, 377. Параўн. тое ж у балг. гаворках (мел ’хмель’ — БЕР, 3, 725).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мітульга́1 ’мітусня, мільгаценне’ (ТСБМ, Касп.) ’непарадак’ (Касп.), ’шпаркасць’ (Бяльк.), міту́нь ’пра аднаразовае мільганне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Да мі́тусь (гл.). Аб суфіксе ‑г‑а (< д‑а) гл. Слаўскі; SP, 1, 70.

Мітульга́2 ’матылёк’ (Гарэц., Нас., Др.-Падб.). Пад уплывам мітульга́1 ад матыль (гл.) пры дапамозе адцягненага суфікса ‑г‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куга́1 ’крык груднога дзіцяці’ (ТСБМ, Нас., Шат., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Параўн. кугікаць ’крычаць (аб грудным дзіцяці), якое адпавядае гукам «ку-гі»’.

Куга́2 ’азёрны чорт’ (ТСБМ). Цюркізм. Параўн. караім. koɣa ’тс’ (Праабражэнскі, 404; Фасмер, 2, 398).

Куга́3 ’вешка на рацэ, на краі фарватэра’ (ТС, Ян.). Гл. куга2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кія́шнік1 ’сцябло кукурузы, кукурузнік’ (ТСБМ, Янк. I, Мат. Гом., Ян.). Гл. кіях.

Кія́шнік2 ’хатняя кветка’. У крыніцы (Мат. Гом., 232) даецца наступная ілюстрацыя: «Кіяшнік толькі так, для зелені, ніколі не цвіце». Таму трэба думаць, што ў даным выпадку гаворка ідзе аб нейкай расліне, а не кветцы. Гл. кіяшнік1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажбе́нь ’свавольнік, упарты хлопец’ (Некр.), ложбе́й, лажбе́нь ’гультай’ (уздз., Жд. 3), лажбе́ль ’непаваротлівы таўстун’ (Шат.). Рус. варонеж. ложбень ’вялікі, моцны, але гультаяваты чалавек’. Сюды ж лексема лазьбеньаб падлетку — няўклюда, тупіца’ (кіраў., Нар. сл.) з менай ж//з. Метатэза адбылася пад уплывам дзеяслова ляжа́ць. Балтызм. Параўн. літ. labžà ’неахайны’, ’нявыхаваны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́жгур ’Acerina cernua’ (Інстр. II, Жук., 381), гл. аджгір, Магчыма, з літ. ãčgaras, ãdžgaras, juodžgoris ’тс’ (параўн. Буга, Rinkt, II, 155, які думае аб тым, што гэтыя літоўскія формы з польск. jazdź, jazgarz, гл. LKŽ, IV, 413; Фрэнкель, 1, 118). Калі гэта так, літоўскія формы маглі пранікнуць далей на тэрыторыю Беларусі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацяру́ха, поцеру́ха ’пацёртае сена, салома, тытунь’, ’дробязнае, не вартае ўвагі’ (ТСБМ, Янк. 1, Мал., Гарэц., Кольб., ТС; КЭС, лаг.; беласт., чэрв., Сл. ПЗБ), брэсц., драг. потыру́ха, путэру́ха ’адыходы ад сена, саломы’ (Сл. Брэс.). Укр. валынск., падольск. потеру́ха ’тс’. Да паце́рці < це́рці (гл.). Аб суфіксе ‑уха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашкода ’шкода’, ’псаванне’, пашкоднік ’шкоднік’ (Шпіл.). Беларускі рэгіяналізм. Да па‑ (< прасл. pa‑) і шкода (гл.). Магчыма, гэта ўплыў балт. субстрату. Параўн. літ. pagedimas і gadinimas ’шкода’ — gadinti ’псаваць’. Аб семантычным супадзенні балтыйскіх і славянскіх дэрыватаў з прыстаўкамі па‑ (< прасл. pa‑) і літ. ρα‑, ρό‑, лат. pa‑ гл. Борысь, Prefiks., 47.⇉ч

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёх1 ’пляма невыразнай формы’ (Сцяшк. Сл.). Да плех (гл.).

Плёх2 ’боўць! шабулдых!’ (Растарг.), пра пялёсканне, выліванне (мсцісл., Нар. лекс.), плех! — нехта з вышыні ў ваду (з пырскамі) (полац., Нар. лекс.); плех! — па голым целе (тамсама), ’пяюх’ (Бяльк.). Гукапераймальнае. Можна дапусціць роднаснасць з тт. plekšenti ’ляпаць, бразгаць; пляскаць (аб вадзе)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́цівень ’тое, на чым пякуць піражкі, мяса’ (Інстр. 1), про́твень ’патэльня’ (Жд. 2), про́цвінь ’самаробная патэльня, бляха’ (Мат. Маг.), про́цвіна ’тс’ (шуміл., Сл. ПЗБ). З рус. про́тивень ’тс’, якое з ням. Bratpfanne ’тс’, з магчымым набліжэннем па народнай этымалогіі да слова против ’проці, супраць’. Гл. аб рускім слове Фасмер, 3, 383.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)