геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1996). На паўд.-ўсх. ускраіне в. Мосар Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Камоід купалападобны, плоскавяршынны, гляцыяін’екцыйны; выш. 25 м, дыяметр 750 м. Утварыўся каля 15—20 тыс. гадоў назад у выніку выціскання пяску, суглінку, гліны ў поласць нерухомага або слабарухомага лёду. М.п. — тыповая форма рэльефу для Бел. Паазер’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫЯ ДАРО́ГІ,
вёска ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Старыя Дарогі—Бабруйск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на У ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 158 км ад Мінска. 407 ж., 152 двары (2000). Лясніцтва. Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЯ́ЦЦЕ,
вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., на р. Вята. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад горада і 14 км ад чыг. ст. Міёры, 192 км ад Віцебска. 496 ж., 185 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Культ.-рэліг. цэнтр каталіцкай суполкі Ідолтаўскага касцёла. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́ШЧА,
вёска ў Опсаўскім с/с Браслаўскага р-на Віцебскай вобл., на беразе воз. Пагошча. Цэнтр калгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Браслаў, 250 км ад Віцебска, 42 км ад чыг. ст. Друя. 637 ж., 202 двары (2000). Каўбасны цэх. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКРА́ІЧЫ,
вёска ў Малецкім с/с Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл., на канале Вінец. Цэнтр калгаса. За 23 км на ПдЗ ад г. Бяроза, 82 км ад Брэста, 20 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 596 ж., 206 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́ССЕ,
вёска ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Каўпіта, на аўтадарозе Чачэрск—Краснаполле. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнУ ад г. Чачэрск, 100 км ад Гомеля, 70 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 551 ж., 221 двор (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́ЎКА,
вёска ў Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Слаўгарад—Доўск. Цэнтр Васькавіцкага с/с і калгаса. За 8 км на ПдЗ ад г. Слаўгарад, 76 км ад Магілёва, 69 км ад чыг. ст. Крычаў. 164 ж., 71 двор (2000). Цэх па вытв-сці макарон, вучэбна-вытв. камбінат. Сярэдняя школа, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦАВІ́ЧЫ,
вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., каля р. Зальвянка, на аўтадарозе Масты—Зэльва. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПдУ ад горада і 17 км ад чыг. ст. Масты, 75 км ад Гродна. 585 ж., 239 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Капліца. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧА́ЕВІЧЫ,
вёска ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., каля р. Лукомка, на аўтадарозе Чашнікі—Новалукомль. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на Пд ад горада і 4 км ад чыг. ст. Чашнікі, 102 км ад Віцебска. 311 ж., 126 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТРЫКАЎСКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры псеўдавізант. стылю ў г. Петрыкаў Гомельскай вобл. Пабудавана ў 2-й пал. 19 ст. з цэглы. Будынак мае крыжападобную кампазіцыю з 3-апсіднай алтарнай часткай. Сяродкрыжжа ўвянчана вял. светлавым барабанам з купалам. Пры ўваходзе размешчана 3-ярусная вежа-званіца з купалам, завершаным галоўкай. У дэкоры выкарыстаны закамары, паяскі, сухарыкі.