Наці́ць ’уцягваць ніткі ў бёрда’ (воран., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, ад ніціць ’тс’ з заменай і на а, якую цяжка вытлумачыць; або звязана з націна, наць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́пасць ’нечаканасць’, у выразе: з непасці — нечакана (Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, да пасць, падаць ’падаць, нечакана з’яўляцца’, параўн. фразеалагізм ні села, ні пала ’знянацку, нечакана, не раздумваючы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мырызянка ’жыжка ад паліваемага вадой гною, змешчанага ў старым рэшаце’ (Нік. Очерки). Няясна. Відаць, генетычна звязана з літ. bliurzė ’жыжка’. На кансанантызм, магчыма, уплывала лексема мурза (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кулёма ’старэча’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, памылковая дэфініцыя: «Гета кулома ишла пасʼарод вуліцы, ни чула, што машына гула, лʼедз’ як ни прыдае ила». Магчыма, да кулём (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пелянтава́цца ’корпацца’ (шальч., Сл. ПЗБ). Няясна. Відаць, гэта фанетычны варыянт лексемы пелянгавацца ’даглядаць, апекавацца’, якое з польск. pielęgnować się ’тс’ < н.-ням. pflegen, в.-ням. pflëgan ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасад: на перавод садіты ’наперакор, напоперак рабіць’ (Булг.). Няясна; відаць, да садзіць, параўн. рус. досада ’дакука, назалянне’. У аснове, відаць, ’перавышэнне пэўнай меры’, параўн. польск. przesada ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́пур ’крывасмок’ (Шн. 2), рус. смал. попуря ’мярцвяк, які з’яўляецца да жывых і мучыць іх’ (Шн. 2). Няясна. Фанетыка не дазваляе звязаць з вупыр, ву́пар ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Расто́пша, росто́пша ’дуброўка серабрыстая, Potentilla argentea L.’ (лельч., Нар. лекс.), параўн. укр. ростопша́ ’растаропша, Silybum marianum L.’. Няясна; магчыма, звязана з папярэднім словам з-за разложыстасці расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зачкі ’дзве тонкія дошчачкі ў кроснах, якія служаць для таго, каб не блыталіся ніткі асновы’ (воран., Шатал.), ро́зачкі ’дзве палачкі, што дзержаць чыны’ (швянч., Сл. ПЗБ). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Селяхта́ць (селехта́ті) ‘казытаць’ (лун., Шатал.), селехта́ці ‘тс’ (Сл. Брэс.). Няясна, магчыма, гукапераймальнае, параўн.’ польск. łechtac ‘тс’, якое Брукнер (309) збліжае з łoskotać ‘тс’, гл. ласкатаць. Параўн. ляхотка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)