найстаражытнейшыя тоўшчы зямной кары і час, адпаведны іх утварэнню. Папярэднічаў кембрыйскай сістэме (перыяду). Ахоплівае 6/7геал. гісторыі Зямлі. Працягласць фарміравання слаёў Д. — ад узнікнення найстаражытнейшых парод з радыеметрычным узростам (больш за 3,9 млрд. гадоў назад) да пачатку кембрыю (каля 540—530 млн. гадоў назад).
Падзяляецца на архей, які ўключае глыбокаметамарфізаваныя і гранітызаваныя пароды (гнейсы, мігматыты, крышт. сланцы, амфібаліты, кварцыты, мармуры і інш.), і пратэразой, што аб’ядноўвае менш змененыя асадкавыя і вулканагенныя тоўшчы. Мяжа паміж імі праходзіла прыкладна 2,5 млрд. гадоў назад. З 1990 прынята больш дэталёвае стратыграфічнае расчляненне Д.: архей падзелены на ніжні і верхні (з раздзелам каля 3150 млн. гадоў); ніжні пратэразой — на ніжні і верхні (з раздзелам каля 1900 млн. гадоў); верхні пратэразой — на рыфей (ніжні, сярэдні, верхні) і венд (ніжні і верхні) з раздзелам каля 650 млн. гадоў. Адклады ранняга Д. (архей і ніжні пратэразой) складаюць фундамент стараж. платформаў. Яны выходзяць на паверхню шчытоў (Балтыйскага, Украінскага, Паўд.-Афрыканскага, Канадскага і інш.), а таксама знаходзяцца ў ядрах складкавых утварэнняў геасінклінальных абласцей. Д. — час павышанай тэктанічнай актыўнасці (гл.Дакембрыйская складкавасць). Мяркуюць, што з Д. звязаны пачатак працэсаў тэктонікі пліт, утварэнне асн. аб’ёму (60—80%) кантынентальнай зямной кары, узнікненне кіслароднай атмасферы, гідрасферы і зараджэнне жыцця, аб чым сведчаць шматлікія рэшткі блакітна-зялёных водарасцей, страматаліты, а таксама прыкметы існавання бесшкілетных жывёл. З Д. звязаны буйнейшыя радовішчы жалезных, уранавых, марганцавых, хромавых, сульфідных нікелевых, кобальтавых і інш. руд, радовішчы алюм. сыравіны, золата, поліметалаў. У верхніх слаях Д. трапляюцца паклады нафты.
На тэр. Беларусі ўтварэнні Д. развіты ўсюды. Тоўшчы ранняга Д. падзяляюцца на серыі, шчучынскую і кулажынскую (архей); аколаўскую і жыткавіцкую (ранні пратэразой) і складаюць крышт. фундамент, у якім выяўлены радовішчы рэдкіх металаў, 2 радовішчы буд. каменю, 2 праяўленні жалеза (Аколаўскае і Навасёлкаўскае) і шэраг дробных — жалеза, каляровых і рэдкіх металаў, валастаніту, графіту. У верхнім Д. выяўлены вял. запасы падземных вод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калі́цыум
(н.-лац. calicium)
накіпны сумчаты лішайнік сям. каліцыевых, які трапляецца ў цяністых лясах на кары хвойных і лісцевых дрэў, гнілых пнях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
крыялітазо́на
(ад крыяліт + зона)
частка крыясферы ў межах верхняга пласта зямной кары, якая характарызуецца наяўнасцю адмоўных тэмператур і магчымасцю існавання падземных ільдоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ізаста́зіяізастазі́я
(ад іза- + -стазія)
стан раўнавагі зямной кары, пры якім яна нібы плавае на больш шчыльнай падкорнай масе па законах Архімеда.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пары́на
(н.-лац. porina)
накіпны сумчаты лішайнік сям. плеяспоравых, які трапляецца на кары дрэў, скалах, камянях, на адмерлых дзярнінах імхоў і лішайнікаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пертуза́рыя
(н.-лац. pertusaria)
накіпны сумчаты лішайнік сям. пертузарыевых, які трапляецца на кары дрэў, раслінных рэштках, глебе, імхах, радзей на камяністым субстраце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
протагеасінкліна́ль
(ад прота- + геасінкліналь)
старажытны (да 3 млрд. гадоў назад) геасінклінальны прагін значнай плошчы, які ўзнік на яшчэ не стабілізаванай зямной кары.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Про́расля, про́расць, про́разь ’амярцвелы ўчастак кары і драўніны’, ’праслойка мяса ў сале або наадварот’, ’валакністыя ўтварэнні ў мякаці плода’ (ТСБМ, Янк. 3.; смарг., ашм., чэрв., асіп., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), про́расль ’прамежак у расчлененым капыце парнакапытных’ (Лекс. ландш., 56), про́раст ’прарошчанае збожжа’ (Ян.). Да прарасці; дэрываты з рознымі суфіксамі. Аналагічныя ўтварэнні ў іншых славянскіх мовах: рус.про́рость ’праслойка мяса ў сале і да т. п.’, укр.про́ріст, про́рісь ’усходы’, польск.przerost ’нарост’, серб.-харв.про̏рāст ’ракавая пухліна; нарост’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Табаке́рка ’скрыначка для табакі’ (ТСБМ, Шн. 2, Касп.; ашм., Стан.; Бяльк., Федар. 4), тобаке́рка, тобакі́рка, тобаке́рочка ’зробленая з кары каробачка для тытуню, для захавання дробных рэчаў накшталт іголак, нітак і інш.’ (палес., З нар. сл.; ТС). Укр.табаке́рка ’табакерка’, рус.табаке́рка, польск.tabakiera, tabakierka, серб.-харв., балг.табаке́ра, макед.табаке́ра, табаке́рка ’тс’. Праз польскую мову з франц.tabaquière ’табакерка’ (форма, вядомая з XVII ст.) < tabac ’тытунь’ (Фасмер, 4, 5; Чарных, 2, 223; ЕСУМ, 5, 498). Параўн. табацірка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
oppose
[əˈpoʊz]
v.
1) быць супро́ць каго́-чаго́, змага́цца з кім-чым, перашкаджа́ць; супраціўля́цца каму́-чаму́
to oppose the death penalty — выступа́ць супро́ць ка́ры сьме́рці
2) супрацьста́віць (-ца) каму́-чаму́
to oppose good nature to anger — су́працьпаста́віць лаго́днасьць зло́сьці
3) быць кантра́стам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)