1. Машына для ператварэння розных відаў энергіі (механічнай, хімічнай, цеплавой, светлавой) у электрычную. Сінхронны генератар.
2. Назва розных апаратаў, прызначаных для вытворчасці чаго‑н. Генератар сігналаў.
3. Тое, што і газагенератар.
[Лац. generator.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абаро́тны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які прызначаны для абароту, знаходзіцца ў абароце (у 3 знач.). Абаротныя сродкі. Абаротны капітал. Абаротны баланс.
2. Які прызначаны для змены напрамку чаго‑н. у адваротны бок. Абаротная станцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТРАНСЛЯ́ТАР (ад лац. translator пераносчык) у інфарматыцы, праграма ЭВМдля перакладу (трансляцыі) праграм з зыходнай мовы праграмавання ў інш. (аб’ектную), напр., машынную мову. Бываюць 1-, 2- і шматпраходныя (праз трансліраваную праграму).
Трансляцыя праграм з дапамогай Т.-інтэрпрэтатара суправаджаецца выкананнем зыходнага алгарытму. Т.-кампілятар ажыццяўляе трансляцыю з машынна-незалежнай мовы праграмавання высокага ўзроўню на машынную мову (ці мову асэмблера); Т.-канвертар — з зыходнай мовы высокага ўзроўню. на аб’ектыўную мову высокага ўзроўню. Асн. функцыі Т. — аналіз (лексічны, сінтаксічны і семантычны) з кантролем тэксту зыходнай праграмы і сінтэз (генерацыя) аб’ектнай праграмы. У 1-праходных Т. яго функцыі выконваюцца за 1 прагляд тэксту праграмы. У 2-праходных — сінтаксічны аналізатар распазнае канструкцыі мовы і будуе адпаведныя элементы ўнутр. прадстаўлення, пасля чаго будуецца аб’ектная праграма. Шматпраходныя Т. будуюць больш эфектыўныя (па памерах, скорасці выканання ці па аб’ёме выкарыстанай памяці) аб’ектныя праграмы, а таксама выкарыстоўваюцца для аптымізацыі праграм для розных тыпаў ЭВМ. Такія Т. патрабуюцца і для некаторых моў праграмавання з-за складанасці сінтаксічнага і семантычнага аналізаў.
Літ.:
Грис Д. Конструирование компиляторов для цифровых вычислительных машин: Пер. с англ.М., 1975;
Касьянов В.Н., Поттосин И.В. Методы построения трансляторов. Новосибирск, 1986;
Ахо А., Сети Р., Ульман Дж. Компиляторы: Пер. с англ. М. и др., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЛЕ́ВІЧ Г. (сапр.Калмансон Лабары Гілелевіч; 30.9.1901, г. Магілёў — 1937),
гісторык, паэт, крытык. У гады рэвалюцыі і грамадз. вайны на парт. рабоце. У 1917 друкаваў вершы ў магілёўскай газ. «Молот». Аўтар нарысаў па гісторыі рэв. руху і грамадз. вайны ў Беларусі. У 1920—30 апублікаваў прысвечаныя рэвалюцыі зб. вершаў. «Набат» (1921), «У Смольным» (1925) і паэму «Голад» (1921) і інш. Адзін з праваднікоў вульгарнай вузкакласавай парт. крытыкі, длячаго выкарыстоўваў свае пасады рэдактара час. «На посту» і кіраўніка ВАПП. У 1937 арыштаваны як трацкіст, расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.:
Стрекопытовщина: Страничка из истории контррев. выступлений в годы гражданской войны. 2 изд. М.;
Пб., 1923;
Клинок и книга: Памяти Дмитрия Фурманова. М.; Л., 1926;
Воинствующий идеализм на фронте литературоведения // Вестн. Ком. Академии. 1927. Кн. 22.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКЛО́Ну тэхніцы,
апарат для ачысткі паветра (газу) ад завіслых у ім дамешкаў — цвёрдых часцінак, кропляў і да т.п. пад дзеяннем цэнтрабежных сіл. Звычайна Ц. — цыліндрычны рэзервуар з конусападобнай ніжняй часткай.
Бываюць цыліндрычнага (цыліндрычная частка большая за канічную) і канічнага (канічная частка большая за цыліндрычную) тыпу. Забруджанае паветра (газ) праз бакавую трубу паступае ў Ц., закручваецца як віхор, у выніку чаго цвёрдыя часцінкі і кроплі адкідваюцца да сценак, ападаюць уніз і выдаляюцца з камеры, а чыстае паветра ідзе ўверх і адсмоктваецца праз выхлапную трубу. Ц. цыліндрычнага тыпу выкарыстоўваюць у пнеўматрансп. устаноўках, на мукамольных з-дах; канічныя — як пылааддзяляльнікі (часам іх злучаюць у батарэі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ (ад лац. expeditio прывядзенне ў парадак),
1) адпраўка і рассылка чаго-н. (карэспандэнцый, тавару і пад.). Паштовыя экспедыцыйныя паслугі ажыццяўляюць адпаведныя ўстановы або аддзелы ўстаноў, Э. інш. грузаў — прадпрыемствы, установы, арг-цыі (дзейнічаюць у адпаведнасці з заканадаўствам краіны і міжнар. правіламі і прававымі актамі), якія займаюцца гандл. дзейнасцю. Э. грузаў суправаджаюць экспедытары, якія маюць пры сабе дакументы юрыд. характару (трансп. накладныя, дагавор і інш.).
2) Паездка, падарожжа, паход групы асоб з пэўнымі навук., даследчымі мэтамі. Адрозніваюць Э. комплексныя і галіновыя (геагр., геал., бат. і інш.). Міжнар. Э. дапамагаюць праводзіць даследаванні ў космасе, таксама адначасова ў розных раёнах зямнога шара.
3) Ваен. аперацыя, якая праводзіцца параўнальна невял. ўзбр. сіламі, а таксама ўзбр. сілы, прызначаныя для такой аперацыі (напр., экспедыцыя рускага флоту ў Паўночную Амерыку 1863—64).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМЦО́Ў Міхаіл Пятровіч (н. 29.3.1954, в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1999). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе (з 1978 у НДІ прыкладных фіз. праблем). Навук. працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, ’лазернай фізіцы. Даследаваў фатоніку цыянінавых фарбавальнікаў, у выніку чаго даў рэкамендацыі па мэтанакіраваным сінтэзе новых злучэнняў, аптымізацыі іх выкарыстання як асновы лазерных асяроддзяў, аптычных дыскаў, фотатэрапіі і дыягностыкі раку. Распрацаваў метады і прылады для спектраскапічных даследаванняў складаных малекул і паўправадніковых структур.
Тв.:
Влияние энергии фотонов на процессы необратимых фотопревращений полиметиновых красителей (разам з Я.С.Варапаем) // Журн. прикладной спектроскопии. 1995. Т. 65, № 2;
Особенности флуоресценции полиметиновых красителей — фотосенсибилизаторов нового поколения (разам з Я.С.Варапаем) // Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем. Мн., 2002.
Добраахвотна пазбавіць сябе чаго‑н., адмовіцца ад чаго‑н. на карысць каго‑, чаго‑н. І ўжо сама гэтая бескампраміснасць і паслядоўнасць у адстойванні сваіх намераў, немагчымасць паступіцца самай малой часцінкай праўды, схібіць хоць бы ў прыватных рэчах пэўным чынам гарантуюць лірычнага героя ад дробязнасці.Бугаёў.Для блізкага чалавека Іван можа нават і паступіцца чым-небудзь, а калі гэты чалавек яшчэ хоць трохі длячаго карысны, то яму Тхорык можа і зорку з неба дастаць.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
qualified[ˈkwɒlɪfaɪd]adj.
1. кваліфікава́ны, кампетэ́нтны, дасве́дчаны; які́ мае дыпло́м, атэста́т;
a fully qualified doctor кампетэ́нтны ўрач;
a qualified engineer высокакваліфікава́ны інжыне́р
2. (for) прыго́дны (длячаго-н.);
qualified for a post прыго́дны для паса́ды
3. абмежава́ны, зро́блены з агаво́ркай;
take a word in a qualified sense ужыць сло́ва ў ву́зкім сэ́нсе
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
нязру́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены зручнасці ў карыстанні; дрэнна прыстасаваны длячаго‑н. Пад зямлёй праход нязручны, вузкі Выглядае просекай лясной.Аўрамчык.[Сцяпан:] — У.. [гаспадара явачнай кватэры], і праўда, куча дзяцей. Месца для шапірографа нязручнае.Арабей.
2. Які не садзейнічае поспеху, непрыдатны для дасягнення жаданых вынікаў. Нязручны момант.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)