Накладваць штраф на каго‑, што‑н., браць штраф з каго‑, чаго‑н. Газету затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі, а рэдактара засудзілі на год заключэння ў крэпасць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́СКІ ГІСТАРЫ́ЧНЫ АГЛЯ́Д»,
навукова-гістарычны часопіс. Выходзіць з 1994 у Мінску на бел. мове 2 разы на год. Друкуюцца арыгінальныя і перакладныя артыкулы, дакументы, рэцэнзіі. Публікацыі прысвечаны ў асн. этнічнай гісторыі, метадалогіі гіст. навукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ ЛЕЎ (лац. Leo Minor),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка мае бляск 3,8 візуальнай зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць круглы год (найлепш у студз.—сак.). Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІЦЫЯ́Т,
інстытут папярэдняй падрыхтоўкі і апрабавання прэтэндэнтаў на членства ў каталіцкім ордэне манаскім. Звычайна перыяд Н. працягваецца адзін год. Навіцый на працягу гэтага тэрміну павінен беспярэчна падначальвацца ордэнскаму кіраўніцтву, выконваць статут, насіць адпаведнае адзенне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЕ́СТР (лац. semestris шасцімесячны ад sex шэсць + mensis месяц),
палавіна навуч. года ў вышэйшых і сярэдніх спец.навуч. установах (звычайна 16—18 вучэбных тыдняў). У некат. краінах (напр., Вялікабрытаніі, ЗША) навуч.год дзеляць на трыместры.
4. (протечь — о времени, событии) пройти́, минова́ть; проте́чь;
~ну́ў год — прошёл (минова́л) год
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БРАЖЭ́ЛЬСКАЯ ПАПЯРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1825—61 у маёнтку Бражэльцы Лідскага пав. (цяпер вёска ў Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл.). Вырабляла за год пісчай паперы да 1500 стосаў на 12 907 руб., працавала да 72 чалавек (1850).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГЕАГРА́ФІЯ: ПРАБЛЕ́МЫ ВЫКЛАДА́ННЯ»,
навукова-метадычны часопіс. Выдаецца з 1995 у Мінску на бел. і рас. мовах 4 разы ў год. Засн. рэдакцыяй час. «Адукацыя і выхаванне». Друкуе нарматыўныя матэрыялы, метадычныя парады, айч. і замежны вопыт выкладання геаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКТУ́Р, α Валапаса,
зорка нулявой зорнай велічыні (-0,1 візуальнай зорнай велічыні). Самая яркая зорка Паўночнага паўшар’я неба. Свяцільнасць у 80 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 10 пс. Мае вялікі ўласны рух (2,3″ за год).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адгуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Правесці некаторы час на гуляннях. Вось ужо цэлае лета адгулялі.. [Антон і Надзя] на вечарынках.Грамовіч.//што. Выкарыстаць чарговы адпачынак, водпуск, дазволены за звышурочныя работы, дзяжурствы. Адгуляў сын-афіцэр свой водпуск у вёсцы.Ракітны.
2.што. Адсвяткаваць; згуляць. — У гэтым доме, — заўважае брат, — на Новы год вяселле адгулялі.Гілевіч.
3. Перастаць, кончыць гуляць. [Лятун:] — Стары я, браткі, недалугай раблюся. Што год, то горш. Але не шкада, сваё адгуляў, сваё адмазоліў.Лынькоў.//перан. Прайсці, закончыцца. Адгрымела маразамі зіма, адгуляла завеямі ў палях.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)