функцыя аб’ёму (V), ціску (p), тэмпературы (T), энтрапіі (S), колькасці часціц у сістэме (N) і інш. макраскапічных параметраў, што характарызуюць стан тэрмадынамічнай сістэмы. Да П.т. адносяць унутраную энергію (U), энтальпію (H), энергію Гельмгольца (F; свабодная энергія, ізахорна-ізатэрмічны патэнцыял), энергію Гібса (G; ізабарна-ізатэрмічны патэнцыял) і інш.
Кожнаму П.т. адпавядае набор параметраў стану. Выбар П.т. для апісання сістэмы абумоўлены наборам незалежных параметраў, што вызначаюць стан сістэмы. Дыферэнцаваннем П.т. як функцыі незалежных параметраў можна вызначыць усе астатнія параметры, што характарызуюць сістэму. У найпрасцейшых выпадках П.т. з’яўляюцца функцыямі 2 незалежных параметраў: U = U(S, V), H = H(S, p) F = F(T, V), G = G(T, p). У больш агульным выглядзе П.т. залежыць ад колькасці часціц (у сістэмах з пераменнай колькасцю часціц уводзіцца хімічны патэнцыял), а таксама ад набору абагульненых каардынат (напр., калі сістэма знаходзіцца ў эл. ці магн. полі). П.т. звязаны паміж сабой суадносінамі: F = U − TS, H = U + pV, G = F + pV. П.т. карыстаюцца пераважна для апісання раўнавагі тэрмадынамічнай. Веданне якога-н. П.т. як функцыі поўнага набору параметраў дазваляе вызначыць усе тэрмадынамічныя характарыстыкі сістэмы і атрымацьураўненне стану. Гл. таксама Тэрмадынаміка.
3) камерцыйная дзейнасць, звязаная з выкарыстаннем розніцы цэн аднолькавых біржавых аб’ектаў (каштоўных папер, тавараў) на розных рынках, каб атрымаць прыбытак.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
1.Атрымаць апёк, пашкодзіць сабе што‑н. агнём або чым‑н. гарачым, едкім, пякучым. Апячыся крапівою. □ Каля вады намочышся, каля агню апячэшся.Прыказка.
2.перан.Разм. Пацярпець няўдачу, нечакана сустрэць перашкоду пры спробе зрабіць што‑н. [Тодар Амяльянавіч:] — Не ведаю, як ты там у сваім «Каапгандлі», а я не раз ужо апёкся на гэтакіх справах.Вірня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́купіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.
1. Заплаціўшы грошы, атрымаць што‑н. аддадзенае ў заклад, купленае ў растэрміноўку. Выкупіць рэчы з ламбарда.// Вызваліць каго‑н. за выкуп. Выкупіць палонных. □ Пасядзець Віктару ў турме бацька не даў, выкупіў.Лобан.
2.перан. Загладзіць чым‑н. свой учынак. [Саўка:] — Мне сорамна пазіраць вам у вочы, але я выкуплю сваю віну перад вамі, выкуплю, чым толькі змагу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двара́нства, ‑а, м.
Пануючае саслоўе феадальнага (пазней — і капіталістычнага) грамадства, якое складалася з памешчыкаў, вышэйшых чыноўнікаў і мела асноўнай крыніцай даходу зямельную ўласнасць. Так, антычная дзяржава была, перш за ўсё, дзяржавай рабаўладальнікаў для падаўлення рабоў, феадальная дзяржава — органам дваранства для падаўлення прыгонных сялян, а сучасная прадстаўнічая дзяржава ёсць сродак эксплуатацыі наёмнай працы капіталам.Энгельс.// Званне двараніна. Атрымаць дваранства,//зб. Дваране. Павятовае дваранства.
•••
Прадвадзіцель дваранствагл. прадвадзіцель.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
1. Хапаючы, набраць у вялікай колькасці. — Чаму, дзед Рыгор, так рана разагнаў рынак? — паспрабаваў пажартаваць Мікола.. — Аблава была. Дзве машыны народу нахапалі...Якімовіч.//перан.Неадабр. Набыць, атрымаць у якой‑н. колькасці. Нахапаць чыноў. Нахапаць заказаў. □ — Чаго ты смяешся? — абурана кідае Толя. — Герой! Нахапаў двоек ды пасмейваецца сабе!Бяганская.
2.перан.Неадабр. Тое, што і нахапацца (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разнара́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1. Размеркаванне каго- або чаго‑н. у планавым парадку; распараджэнне аб такім размеркаванні. Дачуўся, што ў райком камсамола прыйшла разнарадка пасылкі на вучобу ў Горацкі рабфак.Грамовіч.[Нямковіч] склала разнарадку, якому калгасу і колькі належыць атрымаць жамерын на цукровым заводзе.«Вожык».
2. Пісьмовае распараджэнне аб парадку выканання якіх‑н. работ або размеркаванні рабочых па рабочых месцах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)