Вы́жыць ’застацца жывым’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк.); ’выслужыць, зарабіць што-небудзь’ (Нас.), вы́жыты ’дамагчыся свайго прытворствам, капрызам’ (Клім.). Гл. жыць. Параўн. рус. дыял. вы́жить ’выслужыць, зарабіць што-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́кідыш (БРС, Касп.). Рус. вы́кидыш. Утворана з дапамогай суф. ‑ыш ад выкід (гл.) (Шанскі, 1, В, 224). Магчыма ўтварэнне і ад асновы дзеяслова выкідаць з тым жа суфіксам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выпро́ханы ’такі, што выпрасілі’ (Гарб.). Рус. кур. проха́ть, укр. проха́ти, ви́прохати. Новаўтварэнне ад прасіць (Фасмер, 3, 385). У бел. мове, калі ўлічыць адзінкавасць фіксацыі, магчыма запазычанне з укр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́стаўка 1 (БРС). Запазычанне з рус. выставка ’тс’ (Гіст. мовы, 2, 144).
Вы́стаўка 2 (выстовка, вустоўка, вустовка) ’гестка, устаўка’ (Шатал.). Ад выставіць (гл. ставіць) з дапамогай суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вя́каць (БРС, Касп., Нас., Бяльк.). Рус. вя́кать ’тс’. Параўн. серб.-харв. вѐкнути ’бляяць’, славен. vékati ’крычаць, скардзіцца’. Мабыць, гукапераймальнае (так Фасмер, 1, 375; там і агляд іншых версій).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяснушка. Звычайна мн. л. вяснушкі ’рабацінне’ (БРС, КТС; з 1954 г.). Відавочна, пранікла з рус. мовы. Да вясна́ (гл.). Сюды ж вясну́шкава́ты (БРС, КТС), вяснушкавы (КТС), вяснушчаты (КТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віко́нт ’дваранскі тытул у Францыі, Англіі і інш. краінах’. Слова запазычана з рус. виконт < франц. vicomte < лац. vicecomes ’намеснік выхавацеля’ (КЭСРЯ, 81; Шанскі, 1, В, 97; Даза, 750).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вініл і вытворныя вініліт, вінілхларыд і шэраг іншых хімічных злучэнняў. Запазычана з ням. Vinyl < лац. vinum ’віно’ + грэч. ὕλη ’матэрыя, аснова’ (праз рускую мову, рус. винил і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарэ́м ’гарэм’ (БРС). Рус. гаре́м, укр. гаре́м. Запазычанне з усх. моў (першакрыніцай з’яўляецца араб. ḥarām ’забаронены’) праз франц. harem ’гарэм’. Гл. Фасмер, 1, 393; Шанскі, 1, Г, 29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гашэ́тка ’гашэтка’ (БРС). Укр. гаше́тка ’тс’. Запазычанне з рус. гаше́тка ’тс’, дзе яно з пачатку XX ст. узята з франц. мовы (gâchette ’тс’). Параўн. Шанскі, 1, Г, 39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)