Дзю́баць ’дзюбаць’ (БРС). Рус. дыял. дю́бать ’тс’. Параўн. чэш. ďubati, славац. ďubať ’тс’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 37) мяркуе, што тут дзеяслоў, утвораны ад dʼub‑ < і.-е. dheu̯b(h)‑ ’глыбокі’, ’даўбці’ (аб кантамінацыі з *zobati ’тс’ гл. у Махэка₂, 132). Ад дзеяслова ўтворана бел. дзю́ба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дырыжо́р ’дырыжор’ (БРС). Запазычанне з рус. дирижер ’тс’ (у рус. мове гэта новаўтварэнне з пачатку XIX ст. ад дзеяслова дирижи́ровать). Фасмер, 1, 515; падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 127–128. Таксама, відаць, узята з рус. дирижи́ровать (< франц. diriger ’тс’) і бел. дырыжы́раваць ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дысцыплі́на ’дысцыпліна’ (БРС). У сучасным значэнні, відаць, з рус. дисципли́на ’тс’ (< польск. dyscyplina < лац.). Фасмер, 1, 516; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 137. Ст.-бел. дисциплина, дысцыплина ’дысцыпліна; бізун’ (Булыка, Запазыч.) і дыял. дысцыплі́на ’строгае выхаванне’ (Сл. паўн.-зах.) запазычаны прама з польск. dyscyplina.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буйстра́ ’быстрыня; месца хуткага цячэння ў рацэ’ (Яшкін). Бясспрэчна, з *быстра́. Параўн. рус. дыял. (калуж.) быстра́ ’сярэдзіна цячэння ракі’. У бел. слове фанетычная дыялектная змена (ы > у пасля губных) і, мабыць, уплыў слова буй‑ны. Параўн. яшчэ быйстра́ ’паласа хуткага цячэння ў рацэ’ (Яшкін).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Була́ны ’буланы, шэра-жоўты, палавы’ (БРС, Шат., Бяльк.). Рус. була́ный, укр. була́ний, польск. bułany. Запазычанне з цюрк. bulan. Гл. Фасмер, 1, 238. Параўн. Шанскі, 1, Б, 222. Ст.-бел. буланый сустракаецца ўжо ў помніках XVI ст. (Булыка, Запазыч.). Гл. яшчэ Адзінцоў, Этимология, 1971, 201–204.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́чны ’буйны’ (Нас.; б. пшаніца). Укр. бучни́й. Мабыць, запазычанне з польск. buczny (падрабязна аб польскім слове Слаўскі, 1, 48). Рудніцкі (279–280) адносіць укр. бучни́й да бу́ча трывога, мітусня’ (да апошняга параўн. Фасмер, 1, 256). Параўн. ст.-бел. бучный ’ганарысты, надзьмуты’ (< польск.; Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэнсь ’пазашлюбнае дзіця’ (Сцяшк. МГ, Бяльк., Жд.), бэ́нься ’тс’ (Шат.). З польск. bęś ’тс’ (а гэта вытворнае ад bękart ’тс’, гл. Варш. сл., 1, 141). Да словаўтварэння параўн. польск. brytan: bryś > бел. бры́тан, брысь (гл.). Параўн. бансю́к. Падрабязна аб польскім слове гл. Брукнер, 23–24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вучо́ба (БРС, КТС), рус. учёба. Утворана пры дапамозе суф. ‑ьba ад дзеяслова *učiti, гл. вучыць; параўн. укр. учба, чэш. učba, рус. учебный ’які мае адносіны да вучобы’, чэш. učebný ’тс’; бел. слова ізаляванае і, відаць, з’яўляецца новым запазычаннем з рус.; параўн. Юргелевіч, Курс, 133.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́сып ’пясчаны ўзгорак, астравок; выспа’ (Сцяц., зэльв.). Ст.-бел. высепъ, высопъ ’востраў’. Запазычанне з польск. wysep, wysyp ’тс’ (Булыка, Запазыч., 74 і наст.), апошняе да высыпаць (Нітшэ, 24). Але параўн. рус. дыял. вы́сыпок ’наносны астравок, наносная пясчаная мель’ і ўкр. ви́сип ’насыпная горка, невысокая горка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярзе́я ’пустая размова, брахня’ (Бяльк.). Утворана ад дзеяслова вярзці (< вьрз‑ти) і суф. ‑ея (< ěja), які з’яўляецца варыянтам (ж. р.) балта-славянскай суфіксальнай інавацыі ‑ějь (Мартынаў, Дерив., 23–24, 52; Слаўскі, SP, 1, 87). Аб прадуктыўнасці суф. у бел. гаворках гл. Сцяцко, Афікс. наз., 36.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)