зацямне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зацямняць — зацямніць і стан паводле знач. дзеясл. зацямняцца — зацямніцца. Зацямненне акон. Зацямненне свядомасці.
2. Маскіроўка святла як адзін са сродкаў проціпаветранай абароны. Зацямненне горада. Праверыць зацямненне.
3. Спец. Зацямнёнае месца, якое выяўляецца дзе‑н.; пацямненне. Зацямненне ў лёгкіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
квакта́нне і квахта́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. квактаць, квахтаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З усіх бакоў чуцён быў мышыны піск, квактанне жаб, шапаценне. Мурашка. Падыходзячы да сасняку, мы пачулі квахтанне глушцоў, пачулі, як яны пералятаюць з месца на месца — верныя адзнакі такавішча. Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заво́з, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. возіць — завезці (у 2 знач.). Завоз тавара ў магазін.
2. Збожжа, прывезенае ў млын для памолу. Калі .. скончылася веснавая паводка і рэчкі ўвайшла ў берагі, млынар ужо на сялянскі завоз пусціў млын. Чорны. У млыне ляжалі нямала завозу. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. навесці (у 5, 7 і 9 знач.).
2. Спец. Наданне ствалу гарматы патрэбнага для стральбы кірунку. Прыцэльнага прыстасавання ў гармаце таксама не было, і паводка рабілася «на вока». Шахавец. З вуглавога дома ўдарылі прамой наводкай гарматы. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нака́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. накаліць.
2. Ступень свячэння раскаленага цела; напал. Накал ніці лямпачкі.
3. перан. Высокая ступень напружання, узбуджэння. Палемічны накал. Накал гневу. □ Ёсць людзі, якіх перашкоды не толькі не палохаюць, а выклікаюць яшчэ большы накал і ахвоту да справы. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нако́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. накалоць (у 4–6 знач.).
2. Аздоба з матэрыі або карункаў, якую наколваюць на жаночую прычоску. Каля столікаў клапатліва завіхаліся афіцыянткі ў белых фартушках і такіх жа наколках на галаве. Гамолка.
3. Разм. Тое, што і татуіроўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. насадзіць 2 (у 1 знач.).
2. Прынада для рыб, якая насаджваецца на кручок. Ціхі ўсплёск вады, і шнур з насадкаю апускаецца на дно віра. Ваданосаў.
3. Частка апарата, якая надзяваецца на што‑н. Канічная пасадка. Кальцавая пасадка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпа́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падпаліць (у 1, 2 знач.).
2. Смалякі, трэскі, ламачча і пад., якія служаць для распальвання. Даніла працаваў блізка ля балаціны і, калі ехаў пад вечар дадому, укінуў у воз пару пнёў — жонка паказала, каб прывёз на падпал смалякоў. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пака́з, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. паказаць (у 1, 5 знач.).
2. Тэатралізаванае выступленне; спектакль. Справаздачны сход у калгасе.. закончыўся вялікім наказам самадзейнасці калгаснай моладзі. «Звязда». Гамяльчане з цікавасцю прагледзелі эстрадна-музычны наказ «Вас гэта не турбуе?» «ЛіМ».
•••
На паказ — для агляду, на людскія вочы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перака́з, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераказаць.
2. Пісьмовая або вусная перадача сваімі словамі чаго‑н. прачытанага, пачутага. Канчалася дыктоўка, давалася другая работа — пераказ. За пераказам ішла пісьмовая задача. Колас. Фельетон удаўся таму, што сам па сабе факт, нават у простым пераказе, смешны. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)