іудзе́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Іудзеі, іудзеяў, належыць ім. Іудзейскае веравызнанне.

2. Тое, што і яўрэйскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вышы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вышыні (у 1–3 знач.). Вышынны пояс расліннасці. Вышынны будынак. Вышынная хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гала́ндскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Галандыі, галандцаў, належыць ім. Галандская мова. Галандскі сыр.

•••

Галандская печ гл. печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

айцо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да айца; бацькоўскі. Слёзы ў старога цяклі і дрыжалі айцоўскія рукі. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амары́лісавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да амарылісу.

2. у знач. наз. амары́лісавыя, ‑ых. Сямейства шматгадовых цыбульных раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амія́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аміяку. Аміячны завод. // Які мае ў сабе аміяк. Аміячная салетра. Аміячная соль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апа́лубачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да апалубкі (у 1 знач.). Апалубачныя работы. // Прызначаны для апалубкі. Апалубачны лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апрацо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для апрацоўкі. Апрацоўчая машына. Апрацоўчая прамысловасць.

2. Які мае адносіны да апрацоўкі. Апрацоўчыя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арга́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да арганаў. Арганныя трубы. // Прызначаны для выканання на арганах. Арганная музыка. Арганны харал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бабіны ​2 (у 1 знач.). На бабінных прадзільных машынах ніткі атрымліваюцца някручанымі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)