гразевы або гразекаменны паток, які раптоўна ўзнікае ў рэчышчы горнай ракі. Найб. характэрны для горных раёнаў з кантынент. кліматам (напр., для гор Сярэдняй Азіі). Характарызуецца рэзкім кароткачасовым (1—3 гадз) пад’ёмам узроўню вады, хвалепадобным рухам і адсутнасцю строгай перыядычнасці. Фарміруецца пры выпадзенні моцных ліўняў, інтэнсіўным раставанні снегу і лёду горных ледавікоў, радзей ад землетрасенняў, вывяржэнняў вулканаў, прарываў азёрных перамычак, у выніку гасп. дзейнасці (напр., пры ўзрыўных работах у гарах). Перадумовай служыць назапашванне вял. колькасці прадуктаў выветрывання на горных схілах, іх значныя нахілы, працяглае ўвільгатненне грунтоў, што змяншае іх трываласць. Могуць прычыняць вял. разбурэнні. Барацьба з С. вядзецца пераважна шляхам замацавання глебавага і расл. покрыва, буд-васпец. гідратэхн. збудаванняў, у т. л. плацін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛЬТРАГУКАВА́Я ЗВА́РКА,
спосаб зваркі матэрыялаў з дапамогай ультрагуку. Адбываецца без расплаўлення матэрыялу пры т-ры 200—600 °C у выніку дзеяння сіл трэння паміж інструментам і матэрыялам. Выкарыстоўваецца для зваркі ў асн. ліставых металаў, сплаваў, пластмас у радыё-, электратэхн., электроннай прам-сці, медыцыне.
Крыніцай ультрагукавых ваганняў служыць магнітастрыкцыйны пераўтваральнік. Ён злучаны з акустычным канцэнтратарам, аснашчаным зварачным інструментам (метал. наканечнікам з цвёрдага сплаву), які прыціскаецца да матэрыялаў, што злучаюцца, вібрыруе з ультрагукавой частатой і ўтварае трывалае шво. Пры У.з. дэталей рознай таўшчыні адна з іх павінна быць тонкай (да 1 мм).