навало́чка і на́валачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Чахол для падушкі. Мы шылі насыпкі з дачушкай, Мы навалочкі з ёю шылі... Бялевіч. А Іза, як ні стрымлівала сябе, усё ж расчулілася, уткнулася тварам у падушку, сціснула зубамі навалачку і доўга ўсхліпвала. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́чкі, чак; адз. няма.

Разм. Пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў. Пайсці ў прочкі. □ [Дубяга] проста выказаў свой пратэст, абурэнне і крыўду ў форме гэтых старых традыцыйных прочак. Колас. У такія часы Есіп іншы раз успамінаў пра Анэціны прочкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымо́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прымачыць (у 2 знач.).

2. Лекавая вадкасць, якой замочваюць вату, марлю і пад. для прыкладвання да хворага месца. Свінцовая прымочка. □ Чорны валасаты дзед .. клаў ..[Юрыю] на галаву прымочкі, штогадзіны прыносіў піць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скі́бачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Памянш.-ласк. да скіба. Тамара, каб не пакрыўдзіць гаспадыні, узяла тоненькую скібачку. Яна пераламалася ў руках, пасыпаліся крошкі на белы абрус. Гурскі. Гарбач кроіць на скібачкі сухі чорны акраец і налівае ў шклянкі малака. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Вялікая драўляная або жалезная цыліндрычная пасудзіна з двума плоскімі днішчамі.

Дубовая б.

Саліць агуркі ў бочцы.

2. Старая руская мера вадкіх і сыпкіх цел, роўная сарака вёдрам (каля 490 літраў).

Б. жыта.

3. Фігура вышэйшага пілатажу: поўны абарот самалёта вакол яго падоўжнай восі.

Бяздонная бочка (разм.) —

1) пра тое, што патрабуе вялікіх затрат і не акупляе сябе;

2) пра таго, хто можа выпіць многа спіртнога і не ап’янець (неадабр.).

Бочка з порахам — неадступная пагроза, вялікая небяспека.

Нясе як з бочкі (разм., неадабр.) — моцна патыхае ад таго, хто выпіў спіртнога.

|| памянш. бо́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. бо́чкавы, -ая, -ае.

Бочкавае піва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́свіца, -ы, мн. -ы, -віц, ж.

1. Збудаванне ў выглядзе рада прыступак для пад’ёму і спуску.

Пажарная л.

2. Пераноснае прыстасаванне для пад’ёму і спуску; драбіны.

3. перан. Паслядоўнае размяшчэнне па ўзыходзячай лініі (прадметаў, асоб і пад.).

Іерархічная л.

|| памянш. ле́свічка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ле́свічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́лпа, -ы, мн. -ы, малп і -аў, ж.

1. Млекакормячая жывёліна атрада прыматаў, якая па будове цела з’яўляецца самай блізкай да чалавека.

Шыраканосыя малпы.

2. перан. Пра чалавека, які крыўляецца (разм.).

|| памянш. ма́лпачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ма́лпавы, -ая, -ае і ма́лпін, -а.

Малпавы запаведнік.

Малпіна футра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маста́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Работнік мастацтва, жывапісец.

М.-дэкаратар.

2. Чалавек, які творча працуе ў якой-н. галіне мастацтва.

М. слова.

3. перан. Той, хто дасягнуў высокай дасканаласці ў якой-н. справе.

М. рабіць чучалы птушак.

|| ж. маста́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. маста́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спадні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Жаночае адзенне ад пояса ўніз, а таксама частка сукенкі ад таліі ўніз.

Купіла новую спадніцу.

Бегаць за спадніцай — заляцацца да жанчын.

Трымацца за спадніцу — быць у поўнай залежнасці ад жонкі (разм., неадабр.).

|| памянш. спадні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. спадні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

белару́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; м. і ж.

Той, хто з пагардай ставіцца да фізічнай працы або не прывык да сур’ёзнай работы. Рука ў хлопца мазолістая, працавітая — сціснуў ён бацькаву так, што Іван Васільевіч, сам чалавек дужы, не беларучка, парадаваўся яго сіле. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)