бальнеалагічны і горнакліматычны курорт у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Хонсю, на Пн ад Токіо, у даліне р. Дая. Клімат марскі, вільготны, мусонны. На схілах г. Насу — гарачыя (да 65 °C) крыніцы гідракарбанатна-сульфатна-кальцыевых вод, якія выкарыстоўваюць для ваннаў пры захворваннях органаў апоры і руху, скуры. Размешчаны ў аднайменным нац. парку. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕМБА́НГ (Palembang),
горад у Інданезіі, на Пд в-ва Суматра. Адм.цэнтрправ. Паўднёвая Суматра. Каля 1,2 млн.ж. (1999). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Порт у вусці р. Мусі. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна здабычы нафты. Прам-сць: нафтаперапр., суднабуд., каўчукавая, харч., тэкст., дрэваапр., мэблевая, гумава-тэхнічная. Ун-т. Музей. Арх. помнікі: мячэць (1740, мінарэт 1753), пахавальні султанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-РЭ́МА (San Remo),
прыморскі кліматычны курорт у Італіі. Размешчаны на беразе Лігурыйскага м., каля падножжа Прыморскіх Альпаў. Клімат мяккі міжземнаморскі, багатая субтрапічная расліннасць. З 2-й пал. 19 ст.міжнар.цэнтр турызму. Лячэнне захворванняў лёгкіх, функцыян. расстройстваў, нерв. сістэмы і інш. Шматлікія атэлі, пансіянаты, санаторыі. Вядомы як цэнтр кветкаводства, штогадовых міжнар. фестываляў італьян. песні (з 1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
алі́сум
(н.-лац. Alyssum, ад гр. alysson = які ўжываецца супраць урокаў)
травяністая расліна сям. крыжакветных з дробнымі жоўтымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Міжземнамор’і, Цэнтр. Еўропе і Сярэд. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; бурачок.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цыкламе́н
(н.-лац. cyclamen, ад гр. kyklaminos)
травяністая шматгадовая расліна сям. першацветных з буйнымі белымі, ружовымі або чырвонымі адзіночнымі кветкамі, пашыраная ў гарах Міжземнамор’я і Цэнтр. Еўропы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; альпійская фіялка; драква.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Вярэ́цея, усх.-палес. ’нізкае балоцістае, амаль непраходнае месца’, веретье́ ’расчышчаная паляна ў лесе’, цэнтр.-палес.вэрэ́тія ’ўзвышанае сухое месца сярод балота’, зах.-палес.вэрэ́тыя ’невялікі астравок сушы сярод балота’, вэрэ́тыйка ’падмыты край берагу’ (Талстой, Геагр.), беш.верацея ’узгорак сярод балота з асіннікам’ (Касп.), паўн.-рус.вере́те́я, вере́ти́я, вере́тья́ ’сухое месца на балоце, ля рачной абалоны, зарослае лесам, кустамі’; ’паляна ў лесе’; ’стромы бераг’; ’узгорак у лесе’ і інш., разан.веретье ’высокае месца’; ’бальшак’, дан. ’лясная плошча паміж двума азёрамі’, славен.vrétje, rétje ’крыніца’; ’месца, дзе знаходзіцца некалькі крыніц’. Прасл.vertьje ’тое, што заключаецца; хавацца, зачыняцца’ (Голуб-Копечны, 424). Талстой (Геагр., 134) прапануе наступны семантычны пераход: ’крыніца (месца пад зямлёй, дзе «зачынена» вада’; параўн. рус.ключ ’крыніца’)’ → ’нізкае месца на балоце’ → ’высокае, сухое месца сярод балота’. Гл. таксама верацея. Параўн. Фасмер, 1, 297, 299.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БІЗО́Н (Bison bison) млекакормячае роду зуброў сям. пустарогіх. 2 падвіды. Быў пашыраны ад паўн.-зах. і цэнтр. Канады на Пд да цэнтр. Мексікі. У 19 ст. амаль знішчаны. Колькасць часткова адноўлена, пераважна на ахоўных тэр. ЗША і Канады (некалькі дзесяткаў тыс. галоў). Акліматызаваны ў цэнтр. Алясцы, завезены ў запаведнік Асканія-Нова.
Даўж. да 3 м, выш. ў карку да 1,9 м, маса да 1 т. Выглядам і біялогіяй падобны да зубра. Тулава моцнае, масіўнае, з высокім «гарбом». Ногі кароткія, тоўстыя. Рогі круглыя, гладкія, чорнага колеру. Поўсць густая, цёмна-бурая, на галаве, шыі і плячах значна даўжэйшая. Палаваспеласць у 2—3 гады. У прыплодзе звычайна адно цяля. Корміцца расліннасцю. Ахоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГА (Braga),
горад на ПнЗ Партугаліі. Адм. ц. акругі Брага. 90,5 тыс.ж. (1991). Традыц.цэнтртэкст. (пераважна баваўнянай), гарбарна-абутковай, харч. (у т. л.вытв-сць цукру і шакаладу), дрэваапр., хім. прам-сці. Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі. Адліўка царк. званоў. Гандл.цэнтрс.-г. раёна. Музей. Арх. помнікі 11—18 ст.
Засн., верагодна, карфагенянамі ў 296 да н.э., пазней стараж.-рымскі г. Бракара Аўгуста, сталіца рым. правінцыі Лузітаніі. У 5—6 ст. пад уладай свеваў, якія ліквідавалі рым. панаванне, з 585 у складзе дзяржавы вестготаў. У 716 заваявана арабамі, з 1040 у складзе Кастыліі. У 1-й пал. 12 ст.паліт.цэнтр Партугаліі, з 1104 рэзідэнцыя партуг. архібіскупаў.