ом
[ням. G. Ohm = прозвішча ням. фізіка (1787—1854)]
адзінка вымярэння электрычнага супраціўлення ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная супраціўленню ўчастка электрычнага ланцуга, у якім пастаянны ток сілай 1 ампер выклікае напружанне 1 вольт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тафі́льдыя
(н.-лац. tofieldia, ад Tofield = прозвішча англ. батаніка)
травяністая расліна сям. лілейных з мечападобным лісцем і дробнымі жаўтавата-белымі кветкамі ў гронках, пашыраная пераважна ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі трапляецца рэдка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэнарды́т
[ад фр. М. Thenard = прозвішча фр. хіміка (1777—1857)]
мінерал класа сульфатаў, празрысты, пераважна бясколерны, які лёгка раствараецца ў вадзе і выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны для содавай, шкляной і некаторых іншых галін прамысловасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ару́д 1 ’засек’, гару́д (Гіст. мовы, 2, 59), ару́да (Яруш.). Рус. зах. ару́д ’тс’, польск. вільн. (h)orud ’тс’. Ст.-бел. орудъ (Гіст. лекс., 148). Беларускае (як і польскае) з літ. arúodas (Грынблат, Белор., 152; Кіпарскі, Лекс. балт., 14; Аткупшчыкоў, Лекс. балт., 32; Курс суч., 159 — у форме аруда; Гіст. лекс., 148; Урбуціс, Baltistica, V (I), 1969, 47–48). Карскі (Труды, 391) адзін з першых высунуў думку пра літоўскае паходжанне бел. аруд, лічыў беларускае слова рэдкім, без пратэтычных в або г і з неславянскім коранем. Адзначым, што ў не так ужо рэдкага беларускага слова ёсць і форма з пачатковым г‑, а таксама, што ў старабеларускай на пачатку пісалі о‑; этымалогію літоўскага слова нельга лічыць бездакорнай. Параўн. рус. орудница ’кладоўка зброі’ (ці не орудий?). Гл. Супрун, Балтийские яз., 42.
Ару́д 2 ’парушальнік грамадскіх правіл паводзін’ (КЭС, брэсц.). Магчыма, бязафіксны назоўнік ад дзеяслова арудаваць, параўн. укр. дыял. оруда ’праца, кіраўніцтва’ (застар.), ’клопат’, орудар ’верхавод’, ці не сюды ж прозвішча Арудко (Бірыла, Бел. антр., 242). Параўн. смал. а́ред ’шум, непарадак’, магчыма, звязанае з а́ред ’стары чалавек, чорт’, сувязь аруд са словам аред няпэўная (адрозненні ў фанетыцы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каме́лія
(фр. camélia, ад іт. Camelli = прозвішча іт. натураліста 18 ст.)
вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. чайных з буйнымі белымі або чырвонымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках Азіі; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лабе́лія
(н.-лац. lobelia, ад фр. М. de Lobel = прозвішча нідэрл. батаніка 16—17 ст.)
травяністая расліна сям. лабеліевых з чырвонымі, блакітнымі або белымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бланкі́зм
[ад фр. L. Blanqui = прозвішча фр. рэвалюцыянера (1805—1881)]
палітычная плынь у французскім сацыялістычным руху 19 ст., прыхільнікі якой лічылі, што капіталізм можна звергнуць не шляхам класавай барацьбы, а праз захоп улады групай змоўшчыкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэле́й
[англ. J. Rayleigh = прозвішча англ. фізіка (1842—1919)]
адзінка ўдзельнага акустычнага супраціўлення, роўная ўдзельнаму акустычнаму супраціўленню асяроддзя, пры якім гукавы ціск 1 дын/см2 выклікае ваганні часцінак асяроддзя з хуткасцю 1 см/с.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
траасты́т
[ад фр. L. Troast = прозвішча фр. хіміка (1825—1911)]
структурная састаўная частка сталі, якая ўяўляе сабой высокадысперсную сумесь часцінак ферыту і карбідаў (у прыватнасці цэментыту); па цвёрдасці займае сярэдняе становішча паміж мартэнсітам і сарбітам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фу́нкія
(н.-лац. fimkia, ад ням. Funk = прозвішча ням. батаніка)
травяністая расліна сям. лілейных з чаранковым лісцем рознай афарбоўкі і формы з фіялетавымі або белымі кветкамі, пашыраная ва Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)