1. Маладое пакаленне ў адносінах да старэйшых, да бацькоў; дзеці. У .. [бяседцы] летам па выхадных днях усё Чмаруцькава патомства ўрачыста засядала за святочным самаварам.Лынькоў.Праз два тыдні з ікрынак выходзіць шматлікае патомства.Матрунёнак.Усё сваё жыццё жаўна праводзіць на ствалах дрэў і ў дупле, дзе спіць і выводзіць патомства.В. Вольскі.
2. Людзі будучых пакаленняў. Прыгожыя людзі, рабочыя людзі — Іх подзвіг працоўны, іх клопат аб Мінску Шчаслівым патомствам забыты не будзе.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рамантава́ць1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
Праводзіць рамонт 1. Рамантаваць кватэру. □ Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са сваімі памочнікамі плугі, вароны, перацягваў колы, акоўваў перадкі.Курто.Зранку пасля паверкі Лазар ішоў пад канвоем у турэмную шавецкую майстэрню шыць і рамантаваць абутак.Колас.
рамантава́ць2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
Спец.
1. Папаўняць табун або стада маладняком.
2. Ліквідаваць разрэджанасць пасеваў, прысад падсадкай новых раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
1. Правесці (праводзіць) у жыццё; ажыццявіць (ажыццяўляць), здзейсніць (здзяйсняць). Рэалізаваць планы. Рэалізаваць задумы. □ [Райхенау:] Перад пагрозаю смерці ваша галава пачала інтэнсіўна дзейнічаць. Ну што ж, паспрабуйце рэалізаваць свае планы. Дзейнічайце.Губарэвіч.Адстойваць дабро — значыць раззбройваць зло, вынішчаць яго карэнне і рэцыдывы.. Гэта добра разумее Мікола Маляўка, хоць яшчэ і не поўнасцю рэалізуе свае дэкларацыі.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэгістра́тар, ‑а, м.
1. Службовая асоба ва ўстанове, якая праводзіць рэгістрацыю каго‑, чаго‑н. «Кінь, дачушка, — кажа [маці], — галаву скруціш. Лепш ідзі да нас у бальніцу за рэгістратара».Грахоўскі.// Той, хто рэгіструе каго‑н., адзначае яўку каго‑н. Адзначыцца ў рэгістратара.
2.перан. Той, хто адзначае, канстатуе бягучыя з’явы, падзеі. Наш друк, радыё і тэлебачанне не павінны быць толькі рэгістратарамі новых станоўчых з’яў жыцця.«Звязда».
•••
Калежскі рэгістратар — першы, ніжэйшы цывільны чын у дарэвалюцыйнай Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таргі́мн.камерц., фін.Áusschreibung f -, -en; Auktión f -, -en, Verstéigerung f -, -en;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
раху́нак, -нку і -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.
1. -нка. Дакумент з указаннем належнай сумы грошай за адпушчаны тавар ці выкананую работу.
Р. за міжгароднія перагаворы.
2. -нку. Дакументальна аформленае права асобы або ўстановы, арганізацыі праводзіць праз банк розныя грашовыя аперацыі; дакумент, які дае такое права і адлюстроўвае стан фінансавых разлікаў, наяўнасць грашовых укладаў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
забаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Пацяшацца, праводзіць час у забава, гульнях. Два меншыя хлопчыкі забаўляліся сваімі дзіцячымі гульнямі.Колас.Дэльфіны дагналі яхту і пачалі забаўляцца ў бурлівых хвалях за кармой, перакочваючыся са спіны на жывот.Дуброўскі.
2.кім-чым. Адносіцца да чаго‑н. як да цацкі, гуляць ёю. Рыбіна, якая забаўлялася прынадай, адпусціла паплавок.Якімовіч.//перан. Абыходзіцца з кім‑н. як з цацкай, забаўкай. Дзяўчына кахала Бібікава.., а Бібікаў, відаць, толькі забаўляўся ёю і крывіў душой.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЮМІ́НІЙ (лац. Aluminium),
Al, хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы Мендзялеева, ат. н. 13, ат. м. 26,98. Прыродны алюміній складаецца з аднаго стабільнага ізатопа 27Al (100%). У літасферы алюміній складае 8,8% па масе (першае месца сярод металаў). Атрыманы ў 1825 дацкім вучоным Х.К.Эрстэдам. Галоўныя носьбіты алюмінію — алюмасілікаты, асн. крыніцы атрымання — баксіты, алуніты, нефелін-апатытавыя руды.
Лёгкі серабрыста-белы метал, добра праводзіць цеплыню і электрычнасць, пластычны, шчыльн. 2,7∙103кг/м³, tпл 660 °C. Хім. актыўны: на паверхні стварае ахоўную аксідную плёнку, аднаўляе металы і неметалы з іх аксідаў, узаемадзейнічае з галагенамі, пры высокіх т-рах з азотам, вугляродам і серай. На алюміній не дзейнічаюць разбаўленыя і моцныя азотная, саляная і серная к-ты. Алюміній з шчолачамі ўтварае алюмінаты. Прамысловы спосаб атрымання заснаваны на электролізе раствору гліназёму (Al2O3) у расплаўленым крыяліце (Na3AlF6) пры t 950 °C. Выкарыстоўваецца ў авіяцыі, буд-ве (канструкцыйны матэрыял), электратэхніцы, металургіі (гл.Алюмінатэрмія), хім. і харч. прам-сці (тара, упакоўкі), вытв-сці выбуховых рэчываў (аманал, алюматол). Як мікраэлемент уваходзіць у склад тканак жывых арганізмаў і раслін; лішак алюмінію шкодны, акумулюецца ў печані, падстраўнікавай і шчытападобнай залозах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ГІСТО́РЫКА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1920 па ініцыятыве археолага і краязнаўца Ю.Ядкоўскага, адкрыты ў 1922. Зберагаў калекцыі дакументаў 15—17 ст., творы выяўл. мастацтва 17—19 ст., вырабы гродзенскіх каралеўскіх мануфактур 18 ст. У Вял.Айч. вайну частка калекцыі загінула. З 1945 размяшчаецца ў Гродзенскім Старым замку і палацы Стафана Баторыя. Пл. экспазіцыі 2380 м², больш за 129 тыс. экспанатаў асн. фонду (1994), у т. л. фонд старадрукаў і рэдкай кнігі (20 тыс.экз.). Аддзелы: гісторыі Гродзеншчыны, прыроды краю, мастацкі. Сярод матэрыялаў археал. знаходкі з раскопак Замкавай Гары ў Гродне, Краснасельскага археалагічнага комплексу, гарадзішчаў 11—13 ст., узоры бел. скорапісу на пергаменце, вырабы гродзенскіх рамеснікаў 17—18 ст., гродзенскія падвойныя дываны. Экспануюцца прадметы, звязаныя з падзеямі паўстання 1863—64 на чале з К.Каліноўскім, рэв. і нац.-вызв. рухам у Зах. Беларусі, паказаны партыз. рух, дзейнасць падп.патрыят. арг-цый у Вял.Айч. вайну. У аддзеле прыроды экспанаты з расліннага і жывёльнага свету, карысныя выкапні краю. Мастацкі аддзел праводзіць выстаўкі выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва. Музей выдае зб. «Краязнаўчыя запіскі» (з 1990). Філіялы: Дом-музей М.Багдановіча, Дом рамёстваў.