2.узнач.прым. З пашкоджаннямі на паверхні, драпінамі, шчарбінамі; абшарпаны. Між голых сцен, несамавітых, Такіх панурых, абабітых, Астаўся стол адзін на месцы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валля́к, ‑а, м.
1. Пашырэнне шчытападобнай залозы пры базедавай хваробе.
2.Разм. Адвіслыя складкі падбародка.
3. Тое, што і валлё. Пярэсты прыгажун, надзьмуўшы валляк, пакручваўся на адным месцы і ўсё вуркатаў, вуркатаў.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дупло́, ‑а, н.
1. Пустата ў ствале дрэва на месцы выгніўшай драўніны. Засунуць руку ў дупло. □ Птушаняты спяць пад крыллем, матчыным І вавёркі ў дуплах моцна спяць.Панчанка.
2. Адтуліна, дзірка ў зубе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надво́р’е, ‑я, н.
Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы. Добрае надвор’е. Дрэннае надвор’е. Зводка надвор’я. □ Ужо некалькі дзён цягнецца дажджлівае надвор’е.Маўр.Надвор’е стаяла цёплае, лагоднае, з сухім лёгкім ветрыкам.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрысяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Прысесці — пра ўсіх, многіх.
2. Прысядаць некаторы час. Грыша папрысядаў,.. зрабіў прабежку на месцы, як фізкультурнік, і палез у ваду.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымя́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прымяць.
2.узнач.прым. Які прымялі; трохі змяты. На тым месцы, дзе .. [Ніна] ляжала, цяпер застаўся след прымятай травы ды кусток спелых расціснутых суніц.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і тыкацца 1. Хлопцы і дзяўчаты тыцкаліся туды-сюды, тапталіся на месцы.Асіпенка.Рыжая карова трэслася з холаду і тыцкалася пысай у мёрзлыя грады.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)