|| наз.расклада́нне, -я, ін., раскла́дванне, -я, н., раскла́д, -у, М -дзе, м.іраскла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ша́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Брусок папярок распілаванага бервяна (спец.).
2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе колатых кавалкаў каменю пэўнай формы (спец.).
3. Кубік прасаванага выбуховага рэчыва, якое ўжыв. пры выбуховых работах (спец.).
Тратылавая ш.
4. Вытачаны кружок для гульні ў шашкі.
5. Двухкаляровы ўзор у выглядзе квадрацікаў, што чаргуюцца адзін з адным.
Паркет шашкамі.
Вязанне ў шашку.
○
Дымавая шашка (спец.) — каробка, напоўненая дымавой сумессю для стварэння дымавых завес.
|| прым.ша́шачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
брахня́, ‑і, ж.
Разм.пагард. Няпраўда, хлусня, мана; паклёп, нагавор, абгавор. [Ціхан:] — Гітлераўцы тут брэшуць без дай меры штодня! А народ не верыць, не хоча верыць іхняй брахні, іхнім лістоўкам, іхнім газетам.Лынькоў.Я не хацеў, каб мой матэрыял назвалі брахнёй, і таму паставіў перад сабой задачу дакапацца да самай глыбіннай праўды.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бікс
(ням. bixen = браць з сабой)
металічная скрынка, у якой стэрылізуюць (змясціўшы ў аўтаклаў) і захоўваюць стэрыльны перавязачны матэрыял, аперацыйную бялізну.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гу́ма
(польск. guma, ад лац. gummi = камедзь)
эластычны матэрыял, які атрымліваюць вулканізацыяй каўчуку; выкарыстоўваецца ў тэхніцы, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, медыцыне, побыце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэ́гла
(польск. cegła, ад с.-в.-ням. ziegel)
штучны будаўнічы матэрыял у выглядзе прамавугольных брускоў з гліны і іншай мінеральнай сыравіны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
lumber
[ˈlʌmbər]1.
n.
1) будаўні́чы лесаматэрыя́л, піламатэрыя́л -у m.
2) лама́чча n.
2.
v.
1) валі́ць лес і нарыхто́ўваць будаўні́чы матэрыя́л
2) зава́льваць лама́ччам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
maple
[ˈmeɪpəl]1.
n.
1) клён -а m. (дрэ́ва)
2) клён -у m. (матэрыя́л)
2.
adj.
кляно́вы
maple leaf — кляно́вы ліст
maple syrup — кляно́вы сыро́п
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
building
[ˈbɪldɪŋ]
n.
1) буды́ніна f. (вялі́кі буды́нак), буды́нак -ку m., будо́ва f.
2) будава́ньне n., будо́ўля, пабудо́ва f., будаўні́цтва n.
building material — будаўні́чы матэрыя́л
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ка́пці ’лапці з вяровак’ (Сцяшк.), ’тапачкі з нітак’ (слонім., Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел.капти ’хатнія туфлі’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск.kapcie < славац.kapce ’буркі’ < венг.kapca ’ануча’, ’лямцаваты абутак’. Апошняе можа быць славізмам (< ст.-рус.копытьца) або запазычаннем з тур.qapsaq ’матэрыял для абкручвання ног’, kapsamak ’абхопліваць, абдымаць’ (Слаўскі, 2, 51–52; Булыка, Запаз., 139).