ВАРАЖЦО́Ў (Мікалай Мікалаевіч) (28.4.1881, г. Іркуцк, Расія — 9.8.1941),
савецкі хімік-арганік, адзін з арганізатараў анілафарбавальнай прам-сці. Скончыў Харкаўскі тэхнал.ін-т (1904). У 1904—18 выкладаў у розных ун-тах Расіі (праф. з 1917). З 1916 арганізатар і кіраўнік лабараторыі «Рускафарба», з 1924 у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі фарбавальнікаў, іх будове, здольнасці афарбоўваць прыродныя валокны. Аўтар манаграфіі «Асновы сінтэзу прамежкавых прадуктаў і фарбавальнікаў» (1934). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЯ АБЛАСНА́Я ФІЛАРМО́НІЯ.
Створана ў 1987 у Гродне на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Белдзяржфілармоніі. У яе складзе (1997): ансамбль песні, музыкі і танца «Белыя росы» (маст.кіраўнік Я.Штоп), ансамбль сучаснай харэаграфіі «ТАД», танц. дуэт Ю. і Л.Зябкіных; сярод салістаў І.Брускін (фп.), У.Захараў (гітара), засл. арт. Расіі Ю.Трашкееў (чытальнік). У 1987—89 у філармоніі працавалі канцэртна-лекцыйная брыгада, рок-гурт «Рада». Удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні муз. фестываляў і конкурсаў, свят горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́РВІШАЎ (Віктар Андрэевіч) (2.11.1897, г. Прылукі, Украіна — 12.10.1951),
расійскі і бел. рэжысёр. Працаваў у т-рах Расіі. У 1933—38 маст.кіраўнікБел.дзярж.драм.т-ра імя Я.Коласа (БДТ-2). Імкнуўся спалучаць у творчасці т-ра тагачасную сав. драматургію з нац. драматургіяй і рус. класікай. Сярод пастановак у БДТ-2: «Байцы» Б.Рамашова (1934), «Любоў Яравая» К.Транёва, «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я.Коласа (1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУМАХМА́ТАЎ (Асанхан Джумахматавіч) (н. 16.7.1923, г. Арашан, Кыргызстан),
кіргізскі дырыжор. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1958, клас Б.Хайкіна). З 1948 дырыжор (з перапынкам), у 1973—83 гал. дырыжор Кіргізскага т-ра оперы і балета. У 1962—76 адначасова гал. дырыжор Аркестра нар. інструментаў імя К.Арозава, з 1969 Сімф. аркестра радыё і тэлебачання Кыргызстана. Муз.кіраўнік многіх оперных і балетных спектакляў. Старшыня Кірг.муз.т-ва (з 1987). Дзярж. прэмія Кыргызстана 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯНІ́САЎ (Павел Ферапонтавіч) (н. 26.8.1911, г. Шахты, Расія),
бел. музыкант, трубач. Засл. арт. Беларусі (1954). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1935—38). З 1938 у аркестры Свярдлоўскага т-ра оперы і балета. У 1944—67 першы трубач і канцэртмайстар групы труб Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Вёў клас трубы ў Бел. кансерваторыі (1944—69) і Мінскім муз. тэхнікуме (1944—65). Кіраўніксамадз. духавых аркестраў у Мінску (1970—75) і Маскве (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎЦА,
службовая асоба ў ВКЛ, кіраўнік, часовы ўладальнік дзярж. маёнтка — дзяржавы. Да 16 ст. называўся намеснікам або цівуном. Прызначаўся вял. князем з шляхты, звычайна пажыццёва. Выконваў гасп., адм.-судовыя функцыі, збіраў падаткі, наглядаў за станам і рамонтам гасп. пабудоў, ваен. умацаванняў, адказваў за забеспячэнне гаспадаркі рабочай сілай. Судзіў велікакняжацкіх сялян, мяшчан, якія не падлягалі магдэбургскаму праву, шляхту (да 1564). З 16 ст. пашырылася практыка аддачы дзяржавы Дз. «ў заставу» за пэўную суму грошай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОЖ (італьян. doge ад лац. dux правадыр),
кіраўнік Венецыянскай (у канцы 7—18 ст.) і Генуэзскай (у 14—18 ст.) рэспублік. У Венецыі выбіраўся патрыцыятам з свайго асяроддзя пажыццёва і першапачаткова меў вял. ўладу. У 12—14 ст. роля Д. паступова зведзена да намінальнага прадстаўніцтва. У Генуі пажыццёвая пасада Д. ўведзена ў 1339, пасля 1528 тэрмін яе выканання абмежаваны 2 гадамі. Скасавана ў 1797 пасля заняцця паўн. Італіі войскамі ген. Напалеона Банапарта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНА́Р (Inard) Жан Луі, французскі ткач і тэхнолаг 18 ст. У сярэдзіне 18 ст. прыехаў у Рэч Паспалітую. У 1766—70 працаваў у Варшаве. З 1770 кіраўнікГродзенскіх каралеўскіх мануфактур (з В.Дзюпінэем), з 1777 у Цярэспалі на мануфактуры А.Чартарыйскага, з 1779 — у Ружанах (Брэсцкая вобл.) на ф-цы А.Сапегі. Яму прыпісваюць паясы з дэкорам у выглядзе двух асіметрычных букетаў на канцах. Сакрэты «прыгатавання лёну» і картаньернага мастацтва перадаваў вучням.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖГАЛІ́ЕЎ (Шамгон Сагіддзінавіч) (н. 15.6.1926, саўгас імя Курмангазы, Джангалінскі р-н Заходне-Казахстанскай вобл., Казахстан),
казахскі дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Алма-Ацінскую (1950; у 1946—93 выкладаў у ёй, праф. з 1980) і Ленінградскую (1964) кансерваторыі. У 1950—93 (з перапынкамі) маст.кіраўнік і гал. дырыжор Каз.нар. аркестра імя Курмангазы, у 1968—71 — Каз.сімф. аркестра. У рэпертуары пераважна творы каз. і інш. сучасных кампазітараў, муз. класікі. Дзярж. прэмія Казахстана 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУТО́Й (Ігар Якаўлевіч) (н. 29.7.1954, г. Гайваран Кіраваградскай вобл., Украіна),
расійскі кампазітар і прадзюсер. Засл. дз. маст. Расіі (1991). Нар.арт. Расіі (1996). Скончыў Мікалаеўскі пед.ін-т (1979), вучыўся ў Саратаўскай кансерваторыі (1985—88). Арганізатар (1989) і кіраўнік прадзюсерскай фірмы «АРС» (Масква). Аўтар песень, адметных яскравым меладызмам, эмацыянальнасцю. Запісаў 4 альбомы на кампакт-дысках і аўдыёкасетах (1997—98). Прадзюсер фестывалю «Славянскі кірмаш» у Віцебску (1998), шматлікіх тэлепраектаў, у т. л. «Песня года» (ГРТ).