1. Самы першы, пачатковы, зыходны. Першапачатковы план падарожжа. Аднавіць першапачатковы тэкст. □ Першапачатковы спалох праходзіў, вярталася .. [Таццяніна] звычайная ўпэўненасць і рашучасць.Шамякін.// Які быў раней, былы. Першапачатковы выгляд. Страціць першапачатковую форму. □ [Настаўніку] вельмі падабаліся такія гутаркі з гэтымі простымі людзьмі, якія яшчэ так мала адышліся ад часоў першапачатковай людской культуры.Колас.
2. Які з’яўляецца пачаткам, першай ступенню чаго‑н. Першапачатковы перыяд хваробы. Першапачатковая апрацоўка льну. Першапачатковы ўлік.
3. Самы просты, элементарны. Развіццё першапачатковых навыкаў чытання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІЛАНО́ВА (Villanova),
культура ранняга жал. веку, плямёны якой у 9—5 ст. да н.э. насялялі Паўн. Італію. Назва ад паселішча Віланова каля Балонні, дзе выяўлены характэрныя для культуры віланова пахаванні з трупаспаленнем. Насельніцтва жыло ў буйных паселішчах, якія былі рамеснымі цэнтрамі вырабу бронзавых рэчаў. Плямёны знаходзіліся на заключнай стадыі распаду родаплемяннога ладу, мелі больш выразную, чым у бронзавым веку, маёмасную дыферэнцыяцыю, патрыярхальнае рабства. Носьбіты культуры віланова, магчыма, умбры, у 7—6 ст. да н.э. заваяваны этрускамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭНСБУ́РГСКАЯ КУЛЬТУ́РА (Ahrensburgian),
археалагічная культура познапалеалітычных плямёнаў, якія ў 10—9 тысячагоддзях да нашай эры насялялі Поўнач сучаснай тэрыторыі Германіі і Нідэрланды. Назва ад мясцовасці Арэнсбург (ФРГ), дзе выяўлены рэшткі познапалеалітычных і мезалітычных стаянак. Асобныя групы носьбітаў Арэнсбургскай культуры праніклі на тэрыторыю Усходняй Еўропы і, як мяркуюць, далі пачатак грэнскай культуры. Насельніцтва жыло на кароткачасовых стаянках з наземнымі жытламі круглаватай, авальнай ці трохвугольнай формы, займалася паляваннем на паўночнага аленя. Большасць прылад працы вырабляла з крамянёвых адшчэпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАВЕ́Ц,
5 стаянак эпохі неаліту і бронзавага веку каля в. Асавец Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобласці. Даследаваны ў 1934, 1960—80-я г. Выяўлены рэшткі жытлаў слупавой канструкцыі, агнішчы, апрацаваныя косці, гліняны посуд мясц. варыянта нарвенскай культуры і паўночнабеларускай культуры, крамянёвыя і касцяныя наканечнікі коп’яў і стрэл, крамянёвыя прылады працы, рэшткі драўляных чаўноў і вёслаў, упрыгожанні, а таксама самыя стараж. на тэр. Беларусі драўляныя і касцяныя мініяцюрныя фігуркі людзей, жывёл, птушак і інш.
бел. спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Майстар спорту (1956). Засл. трэнер Беларусі (1961), засл. трэнер СССР (1963). Засл. дзеяч фіз.культуры Беларусі (1972). Скончыў Бел.ін-тфіз.культуры (1952). З 1976 дацэнт кафедры спарт. барацьбы Акадэміі фіз. выхавання і спорту. У 1964—76 трэнер зборнай каманды СССР па вольнай барацьбе — пераможцы Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), чэмпіянатаў свету (1970—71, 1973—76), Еўропы (1970—71, 1973—76). Сярод выхаванцаў А.Мядзведзь, Л.Кітоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЕ́Ц,
гарадзішча 8 — пач. 10 ст. роменскай культуры каля г.п. Пакацілаўка пад г. Харкаў (Украіна), на правым беразе р. Уды. У 11—13 ст.стараж.ўсх.-слав. горад на памежжы Кіеўскай Русі. Пад 1185 упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе. Археал. даследаваннямі выяўлена, што ў 12 ст. Д. меў умацаваны дзядзінец, пасад з жытламі рамеснікаў. Сярод знаходак вырабы з жалеза, шкляныя бранзалеты, шыферныя прасліцы, кальчугі, рэчы матэрыяльнай культуры полаўцаў. Пасля мангола-татарскіх набегаў у 13 ст. Д. заняпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЫШ (Рэнальд Іванавіч) (н. 10.9.1931, г.п. Капыль Мінскай вобл.),
бел. трэнер па спарт. гімнастыцы. Засл. трэнер Беларусі (1960), засл. трэнер СССР (1964). Засл. дз. фіз.культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз.культуры (1955). З 1971 ст. трэнер Цэнтр. савета спарт.т-ва «Чырвоны Сцяг» (г. Гродна). У канцы 1970-х г. кіраўнік школы трэнераў па спарт. гімнастыцы (г. Гродна). З 1997 трэнер па спарт. гімнастыцы. Сярод выхаванцаў К. — алімп. чэмпіёнкі А.Валчэцкая, В.Корбут, чэмпіёнка СССР Т.Аляксеева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУКО́ЎСКІ (Мікалай Ігнатавіч) (н. 16.11.1923, в. Машкова Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1950). З 1963 у БДУ. З 1994 у Бел. ун-це культуры. Навук. працы па праблемах філасофіі, тэарэт. эстэтыкі, культуралогіі, станаўлення нац. самасвядомасці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту народа.
Тв.:
Логика красоты. Мн., 1965;
Основные эстетические категории: Опыт систематизации. Мн., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІН,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Стыр, каля аўтадарогі Пінск—Столін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдУ ад горада і 25 км ад чыг. ст. Пінск, 196 км ад Брэста. 428 ж., 149 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. У Доме культуры музей рус. паэта А.А.Блока. Каля вёскі стаянка эпохі неаліту і бронз. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ГЛЕМАЗЕ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура мезалітычных плямён, якія ў 7—6-м тыс. да н.э. жылі на паўд. узбярэжжы Балтыйскага мора. Назва ад знаходак у тарфяніку Маглемазе на в-ве Зеландыя (Данія). Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам. Знойдзены крамянёвыя прылады працы мікралітычнага і макралітычнага тыпу, рэчы з косці, рогу і дрэва. Плямёны М.к. жылі невял. першабытнымі абшчынамі. Некаторыя даследчыкі разглядаюць М.к. як пераймальніцу свідэрскай культуры. Частка рагавых і касцяных вырабаў нёманскай культуры мае аналагі ў М.к.