НА́ТРЫЮ ПЕРАКСІ́Д,
неарганічнае пераксіднае злучэнне, моцны акісляльнік, Na2O2 Бясколернае крышт. рэчыва (тэхн. прадукт слаба-жоўтага колеру). Раствараецца ў вадзе. Пры награванні вышэй за 300 °C раскладаецца з вылучэннем кіслароду. Атрымліваюць акісленнем расплаву натрыю кіслародам ачышчанага ад вуглякіслага газу сухога паветра. Выкарыстоўваюць для рэгенерацыі паветра (Na2O2 + СО2 → Na2CO3 + 1/2 O2) У падводных лодках і дыхальных прыборах, водныя растворы — для адбельвання паперы, тканін.
т. 11, с. 207
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ХТАВЫ БАЛЬЗА́М,
прадукт перапрацоўкі жывіцы піхты сібірскай ці каўказскай. Атрымліваюць адгонкай шкіпінару з ачышчанай і абязводжанай жывіцы. Празрыстая светла-жоўтага колеру вязкая вадкасць ці цвёрдае рэчыва (т-ра размякчэння 65—75 °C). Раствараецца ў дыэтылавым эфіры, этаноле, араматычных вуглевадародах, рыцыне. Выкарыстоўваюць для склейвання аптычнага шкла і вырабу мікрапрэпаратаў, лячэбны П.б. (раствор П.б. ў рыцыне) як лек. сродак з танізавальнымі і біягеннастымулюючымі ўласцівасцямі.
т. 12, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ПСАВЫ АЛЕ́Й,
тлусты алей з насення рапсу. Атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Вадкасць ад светла-жоўтага да цёмна-рудога колеру, шчыльн. 914 кг/м³ (15 °C), т-ра застывання ад -4 да -10 °C. Паўвысыхальны алей (гл. Алеі). Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці мыла, пакостаў, алкідных смол, кампанент змазачных матэрыялаў, сродак для тлушчавання скуры, рафінаваны — сыравіна для атрымання маргарыну.
т. 13, с. 309
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сіва́к 1 ‘неўрадлівая глеба сівога колеру’ (шчуч., дзятл., лід., Сл. ПЗБ), тое ж сіве́ц (віл., ганц., докш., Сл. ПЗБ; ст.-дар., Яшк.), сіву́ха (воран., Сл. ПЗБ). Апошняе абазначае яшчэ і ‘глей’ (там жа). Да сівы, паводле колеру.
Сіва́к 2 ‘птушка чырвонагаловы нырэц, Aythya ferina L.’ (гарад., Касп.; пін., Федз.–Доўб.), параўн. рус. ярасл. сиво́к, сиву́ч ‘тс’, укр. сива́к ‘парода галубоў’, чаш. sivák ‘шызы голуб’. Да сівы (гл.); найменне па пераважаючым колеры апярэння, параўн. сіўка, сявак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сафа́ры, нескл., н.
1. Паляванне на буйных дзікіх жывёл у спецыяльных запаведніках у Афрыцы, а таксама самі запаведнікі, дзе дазволена такое паляванне.
Паехаць на с.
2. Паход, турпаездка, працяглае падарожжа ў экзатычныя краіны.
3. Адзенне з лёгкай гладкай тканіны ў асноўным ахоўнага колеру хакі з накладнымі кішэнямі, адстрочкай і пад.
Стыль с. па-ранейшаму актуальны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сілуэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Аднаколернае плоскаснае адлюстраванне прадмета на фоне іншага колеру.
Намаляваць сілуэты сялян.
2. Абрысы чаго-н., што віднеецца ўдалечыні, у тумане, у цемры і пад.
Здалёку віднеліся сілуэты варожых танкаў.
3. Знешні контур якога-н. збудавання, прадмета і інш.
Модны с. адзення.
|| прым. сілуэ́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
само́н
(фр. sommon = сёмга)
ружова-жоўтага колеру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шарла́х
(ням. Scharlach)
фарба ярка-чырвонага колеру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
блакітнава́ты, ‑ая, ‑ае.
Светла-блакітнага колеру або з блакітным адценнем. А на маленькіх крыштальных лужынках увачавідкі паяўляліся танюсенькія, блакітнаватыя марозныя стрэлкі. Асіпенка. І зноў цягнецца за машынай шлейф пылу і слабы блакітнаваты дымок. Аляхновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́дра, ‑ы, ж.
1. Млекакормячая драпежная жывёліна сямейства куніцавых з футрам цёмна-бурага колеру, якая вядзе паўводны спосаб жыцця. Марская выдра. // Футра гэтай жывёліны. Каўнер з выдры.
2. перан. Груб. Пра злую няўжыўчывую жанчыну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)