аплы́сці¹ і аплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ыло́; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Растаць, растапіцца зверху, з краёў і пачаць сцякаць, пакрываючы што-н. рэшткамі растопленага рэчыва.

Свечка аплыла.

2. Ацячы, заплыць тлушчам.

Твар аплыў.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Абваліцца, апаўзці пад дзеяннем вады, вільгаці.

Бераг аплыў.

|| незак. аплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бутэ́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Шкляная пасудзіна для вадкасцей, звычайна цыліндрычнай формы з вузкім горлам.

Б. ліманаду.

2. Старая руская мера вадкасцей, роўная 0,6 л.

◊

Заглядаць у бутэльку (разм., іран.) — часта выпіваць, напівацца.

Лезці ў бутэльку (разм., неадабр.) — злавацца на каго-н., звычайна беспадстаўна.

|| памянш. бутэ́лечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. бутэ́лечны, -ая, -ае.

Бутэлечнае піва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́віла, -а, мн. -ы, -віл і -аў, н.

1. Палажэнне, якое выражае заканамернасць, пастаянныя суадносіны якіх-н. з’яў.

Граматычныя правілы.

Па ўсіх правілах (так, як трэба; разм.).

2. звычайна мн. Пастанова, палажэнне, якія абавязваюць захоўваць пэўны парадак пры выкананні чаго-н.

Правілы вулічнага руху.

Правілы ўнутранага распарадку.

3. Склад думак, норма паводзін, прывычка.

Чалавек строгіх правіл.

Узяць сабе што-н. за п.

◊

Як правіла — звычайна, найчасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

tomb [tu:m] n. магі́ла (звычайна з надмагільным помнікам);

Tomb of the Unknown Soldier магі́ла Невядо́мага салда́та;

Tomb of God Магі́ла Го́спада;

go down into the tomb паме́рці, сысці́ ў магі́лу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

завушні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Упрыгожанне, звычайна ў выглядзе кальца, якое прымацоўваецца да мочкі вуха.

Залатыя завушніцы.

|| памянш. завушні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газе́та, -ы, ДМ -зе́це, мн. -ы, -зе́т, ж.

Перыядычнае друкаванае выданне інфармацыйнага характару звычайна на вялікіх лістах.

Купіць газету.

Працаваць у газеце (перан.).

|| прым. газе́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

базілі́ка, -і, ДМ -лі́цы, мн. -і, -лі́к, ж.

Тып антычных і сярэдневяковых прамавугольных будынкаў (звычайна храмаў), якія ўнутры падзяляюцца ўздоўж двума радамі калон.

|| прым. базілі́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аксамі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Стужка з аксаміту, кавалачак аксаміту.

2. звычайна мн. Травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі або карычнявата-пурпурнымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апе́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пакрыцца пер’ем (пра птушак).

2. перан. Стаць самастойным, сталым, забяспечаным.

|| незак. апе́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вакхана́лія, -і, ж.

1. звычайна мн. У антычным свеце: свята ў гонар бога віна і весялосці Вакха.

2. перан. Крайняя ступень беспарадку, разгульнага балявання.

|| прым. вакхана́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)