КО́РШУН Леанард Іванавіч (4.7.1932, г. Полацк Віцебскай вобл. — 7.4.1995),
бел.вучоны ў галіне буд. механікі. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1988). Скончыў БПІ (1956), дзе і працаваў (з 1977 прарэктар). З 1980 рэктар Брэсцкага політэхн. ін-та. Навук. працы па матэм. мадэлях, метадах і алгарытмах аптымізацыі стрыжнёвых канструкцый ва ўмовах рэальнага праектавання і вывучэнні заканамернасцей іх напружана-дэфармаванага стану пры сілавых уздзеяннях.
Тв.:
Строительная механика Мн., 1986 (разам з Я.П.Доўнарам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСКО́ Валянцін Ягоравіч (н. 27.9.1930, в. Прамыслы Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1991). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1955). У 1968—89 і 1991—94 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па аптымізацыі працэсаў кармлення с.-г. жывёлы.
Тв.:
Новое в кормлении крупного рогатого скота (у сааўт.) // Сельскохозяйственная наука — производству. Мн., 1986;
Справочник по приготовлению, храпению и использованию кормов. 2 изд. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНЕ́ЎСКІ Леанід Рыгоравіч (н. 27.8.1938, Мінск),
бел.вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1991). Скончыў БПІ (1960). З 1974 у Ін-це праблем надзейнасці машын, з 1993 нам. дырэктара Навук. цэнтра праблем механікі машын Нац.АН Беларусі. Навук. даследаванні і распрацоўкі па тэорыі і тэхніцы аўтам. кіравання мабільнымі машынамі.
Тв.:
Расчет двухкоординатных систем автоматического управления гидромеханическими коробками передач // Автомобильная промышленность. 1977. № 8;
Управление гидромеханическими многоступенчатыми передачами мобильных машин. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎСУ́Н Эдуард Паўлавіч (н. 29.9.1940, в. Гільцы Чарнухінскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1988). Скончыў Харкаўскі авіяц.ін-т (1963). З 1967 у Акад. навукова-тэхн. комплексе «Сосны» Нац.АН Беларусі (з 1993 нам. дырэктара). Навук. працы па канструяванні машын ядз.энергет. установак і даследаванні працэсаў герметызацыі. Распрацаваў тэорыю працэсаў трэння ў намінальна плоскіх парах тарцовых герметызатараў і падшыпнікаў з улікам уласцівасцей паверхняў і кавітацыйных з’яў.
вучоны ў галіне метэаралогіі і хіміі атмасферы. Чл. Каралеўскай АН Швецыі (1992), чл.-кар. Каралеўскай АН Нідэрландаў (1990) і Нац.АН ЗША (1994). Скончыў Стакгольмскі ун-т (1963). З 1980 у Ін-це біяхіміі імя М.Планка (г. Майнц, Германія). Навук. працы па даследаванні працэсаў утварэння і раскладання азону ў атмасферы, уплыву забруджання паветра на азонавы слой Зямлі. Нобелеўская прэмія 1995 (разам з М.Моліна, Ш.Роўландам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДЗІ́НАЎ Міхаіл Аляксандравіч (23.2.1923, в. Грышына Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 1987),
бел.вучоны-батанік. Д-рбіял.н. (1983). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1957). У 1961—86 у Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі. Навук. працы па бат. рэсурсазнаўстве, інтрадукцыі і акліматызацыі раслін.
Тв.:
Освоение культуры крупноплодной клюквы в Белоруссии. Мн., 1973 (разам з Я.К.Шаркоўскім);
Пряноароматические растения в быту. Мн., 1976 (у сааўт.);
Интродукция борщевиков в Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт.).
бел.вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1977), праф. (1984). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1996 заг. аддзела Мінскага паталагаанат. бюро. Навук. працы па пытаннях перынатальнай паталогіі, паталаг. эмбрыялогіі і мед. генетыкі, патамарфалогіі шчытападобнай залозы ў дарослых.
Тв.:
Тератология человека. 2 изд. М., 1991 (у сааўт.);
Морфологическая характеристика тиреоидной патологии взрослого населения Минска за 1980—1993 гг. (у сааўт.) // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНІ́ЦА Леанід Давыдавіч (н. 7.11.1937, в. Знаменка Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне неадкладнай тэрапіі. Д-рмед.н., праф. (1979). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1965 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1980—92 заг. кафедры). Навук. працы па пульманалогіі, гепаталогіі, кардыялогіі, лячэбным галаданні, лазератэрапіі, хуткай мед. дапамозе. Адзін з аўтараў энцыкл. даведніка «Здароўе без лякарстваў» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДЫ́ГІН Барыс Іванавіч (29.1.1896, г. Сквіра Кіеўскай вобл. — 30.10.1981),
беларускі вучоны ў галіне дарожнага буд-ва. Чл.-кар.АН Беларусі (1959), д-ртэхн.н. (1957), праф. (1958). Скончыў Ін-т інжынераў шляхоў зносін (1921, Петраград). З 1958 у БПІ. Навук. працы ў галіне буд-ва і ўдасканалення дарожных пакрыццяў, класіфікацыі грунтоў, выкарыстання мясц. каменных матэрыялаў.
Тв.:
Строительство автомобильных дорог. Мн., 1965 (у сааўт.);
Прочность и долговечность асфальтобетона. Мн., 1972 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́ВІЧ Эдуард Георгіевіч (н. 23.2.1939, Мінск),
бел.вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1961). З 1963 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. працы па ацэнцы эфектыўнасці функцыянавання ЭВМ, распрацоўцы высокапрадукцыйных працэсараў.
Тв.:
Параллельная обработка информации. Т. 1, 5. Киев, 1985, 1990 (у сааўт.);
Аппаратурные и программные средства профессиональных персональных ЭВМ: Справ. пособие. Мн., 1991 (разам з Г.Ф.Харашавінай).