вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Брагінка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнЗ ад г.п. Лоеў, 87 км ад Гомеля, 65 км ад чыг. ст. Рэчыца. 355 ж., 117 двароў (1999). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦЕ́ХАЎ (Васіль Фёдаравіч) (1.4.1917, штат Агайо, ЗША — 12.7.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Ў Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Бранскім, Паўд.-Зах., Паўд., Сталінградскім, Данскім і Варонежскім франтах. Танк. рота пад камандаваннем старшага лейт. М. вызначылася ў ліст. 1942 у Сталінградскай, у ліп. 1943 у Курскай бітвах. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЧАСК,
вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., каля р. Клява. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на У ад г. Беразіно, 126 км ад Мінска, 45 км ад чыг. ст. Нясета. 285 ж., 109 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛАЁВА,
вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., на левым беразе р. Дзісна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 41 км на У ад г. Міёры, 160 км ад Віцебска, 21 км ад чыг. ст. Боркавічы. 431 ж., 171 двор (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ВАГОНАРАМО́НТНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1871 у Мінску як чыгуначныя майстэрні. З 1927 з-д «Полымя рэвалюцыі», з 1931 вагонарамонтны з-д. У Вял.Айч.вайну частка абсталявання эвакуіравана ў Куйбышаўскую вобл. Аднавіў працу ў 1945, у 1953—54 рэканструяваны і пашыраны. Завод рамантуе пасажырскія вагоны, фарміруе колавыя пары пасажырскіх і грузавых паяздоў, вырабляе запчасткі для рухомага саставу чыгунак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ВА,
вёска ў Сухопальскім с/с Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 25 км на ПнЗ ад г. Пружаны, 114 км ад Брэста, 42 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 582 ж., 251 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе г. Ашмяны — в. Баруны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПдУ ад горада і 25 км ад чыг. ст. Ашмяны, 230 км ад Гродна. 330 ж., 108 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Ведзьма. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнУ ад г. Ляхавічы, 232 км ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Кавалі. 401 ж., 167 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Дзейнічае з 1913 у г. Нароўля Гомельскай вобл. Рэканструявана. У Вял.Айч.вайну разбурана. Адноўлена ў 1943—45. У 1972—84 у Гомельскім вытв. аб’яднанні кандытарскай прам-сці. У 1988 здадзены ў эксплуатацыю новы корпус ф-кі. З 1996 адкрытае акц.т-ва «Чырвоны мазыранін». Асн. прадукцыя (1999): зефір, мармелад, цукеркі, ірыс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ХАЎ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., каля вытоку р. Віць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на ПнУ ад г. Калінкавічы, 100 км ад Гомеля, 4 км ад чыг. ст. Нахаў. 514 ж., 192 двары (1999). Піларама, млын. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.