каапта́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Папаўненне саставу якога-н. выбарнага калегіяльнага органа новымі членамі па рашэнні гэтага органа без дадатковых выбараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канту́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.

Удар або траўма арганізма без пашкоджання знешняга покрыва цела.

Цяжкая к. пры выбуху бомбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канфедэра́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Польскі нацыянальны мужчынскі галаўны ўбор у выглядзе чатырохкантовай шапкі без казырка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няшма́т, прысл., у знач. вык.

Не вельмі многа.

Н. ты напрацаваў тут без мяне.

На такой гаспадарцы зімой работы н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

напаўсо́нны, -ая, -ае.

1. Які не зусім прачнуўся або не зусім заснуў.

Напаўсоннае дзіця.

2. Амаль без сну.

Напаўсонная ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

занудзі́цца, -джу́ся, -дзі́шся, -дзі́цца; -дзі́мся, -дзіце́ся, -дзя́цца; зак., па кім-чым і без дап.

Засумаваць, замаркоціцца.

З. па родным доме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заручы́цца², -учу́ся, -у́чышся, -у́чыцца; зак., з кім і без дап.

Дамовіцца аб шлюбе, узяць шлюб.

|| незак. заруча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

захварэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак., на што і без дап.

Стаць хворым.

З. на шкарлятыну.

|| незак. захво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

збрахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. і аднакр., што і без дап. (разм.).

Тое, што і збрахаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

бры́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -аў, ж. (разм., зневаж.).

Пра таго, хто без патрэбы ходзіць, сланяецца абы-дзе.