травяністая расліна сям. паслёнавых з яйцападобным або рамбічным лісцем і адзіночнымі блакітнымі кветкамі, якая паходзіць з Паўд.Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАРШЧЭ́ЎНІК (Heracleum),
род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 70 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўн.Амерыкі. На Беларусі 2 дзікарослыя — баршчэўнік сібірскі (Heracleum sibiricum), які расце на ўзлесках, уздоўж дарог, каля жылля, на пустках і схілах, і звычайны (Heracleum sphondylium) — рэдкая расліна, занесеная ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь, каля 10 інтрадукаваных відаў, з якіх найб. вядомы баршчэўнік Сасноўскага (Heracleum sosnowskyi), што вырошчваўся як эксперым. сіласная культура і добра натуралізаваўся каля дарог, жылля, палёў і ў далінах рэк.
Двух- або шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым прамастойным галінастым сцяблом выш. да 5—6 м. Лісце чаргаванае, трайчастае, перыстае або двойчыперыстае. Кветкі дробныя, белыя, зеленавата-жоўтыя, ружовыя, у складаных парасоніках. Плод — яйцападобны або адваротнаяйцападобны плоскі віслаплоднік. Кармавыя, лек., дэкар., харч., меданосныя і эфіраалейныя расліны. Сок большасці відаў, асабліва баршчэўніка Сасноўскага, выклікае дэрматыты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТАНІ́ЧНЫ САД БДУ.
Арганізаваны ў 1933 па ініцыятыве У.У.Адамава на тэр. універсітэцкага гарадка ў Мінску. З 1967 у в. Шчомысліца пад Мінскам (на базе вучэбнай гаспадаркі БДУ). Пл. 25 га. Батанічны сад БДУ уключае дэндрарый (закладзены ў 1930-я г. дэндролагам І.І.Собалевым), лесапарк, участак сістэматыкі раслін (460 відаў), участкі кветкавых (400 відаў), с.-г. (харч., кармавых), тэхн. (160 відаў), лек. (150 відаў), фларыстычны ўчастак дзікарослых травяністых (350 відаў) раслін Сібіры, Д.Усходу, Крыма, Каўказа, Карпат, Сярэдняй Азіі, Паўн.Амерыкі. У калекцыях больш за 1800 відаў, формаў і сартоў раслін, у т. л. рэдкія і каштоўныя дрэўныя экзоты (328 відаў). Большасць зімаўстойлівыя, добра цвітуць, пладаносяць і даюць насенне. База для падрыхтоўкі студэнтаў-біёлагаў, правядзення навук. даследаванняў і культ.-асв. работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЫ́ЦА (Sagina),
род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 30 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, у гарах Паўд. і Усх. Афрыкі, Паўд.Амерыкі, на в-ве Новая Гвінея. На Беларусі трапляюцца гарыца вузлаватая (S. nodosa) і гарыца ляжачая, або макрэц (S. procumbens). Растуць на поймавых і вільготных лугах, грунтавых агаленнях, сырых пясках, на ўскрайках балот і пустках, па берагах рэк і вадаёмаў. Як дэкар. расліну вырошчваюць гарыцу шылападобную (S. subulata).
Шмат- або аднагадовыя травяністыя расліны з тонкімі распасцёртымі або прыўзнятымі галінастымі сцёбламі даўж. 4—25 см, якія часта ўтвараюць дзярнінкі і ўкрываюць глебу шчыльнымі маленькімі падушкамі накшталт моху. Лісце дробнае, суцэльнае, супраціўнае, лінейна-ланцэтнае, вузкалінейнае або шылападобнае. Кветкі дробныя, адзіночныя пазушныя або ў суквеццях, двухполыя, белыя або зеленаватыя, рэдка жоўтыя і інш. колеру. Плод — каробачка. Лек. (выкарыстоўваюць у нар. медыцыне), кармавыя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРА́СІМАЎ (Інакенцій Пятровіч) (22.12.1905, г. Кастрама, Расія — 30.3.1985),
савецкі геолаг, геамарфолаг, глебазнавец. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946). Чл. Балгарскай АН (1962), акадэміі «Леапальдзіна» (1965), Акадэміі с.-г. навук ГДР (1968) і Германскай АН у Берліне (1968). Скончыў Ленінградскі ун-т (1926). У 1936—56 у Глебавым ін-це імя В.В.Дакучаева, з 1945 у Ін-це геаграфіі АНСССР (з 1951 дырэктар). Удзельнік экспедыцый у Казахстан, Сярэднюю Азію, на Д.Усход, Урал. Падарожнічаў па Індыі, Кітаі, Японіі, Аўстраліі, краінах Паўн. і Паўд.Амерыкі, Афрыкі і Зах. Еўропы. Навук. працы па генезісе і геаграфіі глеб, фіз. геаграфіі, палеагеаграфіі і геамарфалогіі. Аўтар (разам з К.К.Маркавым) першай зводкі «Ледавіковы перыяд на тэрыторыі СССР» (1939). Распрацаваў новыя прынцыпы класіфікацыі рэльефу Зямлі. Узначальваў рэдкалегію «Фізіка-геаграфічнага атласа Свету» (1964). Дзярж. прэмія СССР 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІЦЫ́НІЯ,
традыцыйная назва некалькіх відаў буйных лістападных дравяністых ліян з роду вістэрыя (Wisteria) сям. бабовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і на УПаўн.Амерыкі. Звычайна гліцынію называюць вістэрыю кітайскую (W. sinensis), якая трапляецца ў лясах правінцый Хубэй і Сычуань у Кітаі, японскую (W. floribunda) з Японіі і інш. віды. Культывуюць у розных трапічных і субтрапічных краінах, таксама на Чарнаморскім узбярэжжы Крыма, Каўказа, у Сярэдняй Азіі і на Украіне. У Беларусі вырошчваюць у аранжарэях.
Расліны з трывалымі лазячымі сцёбламі даўж. да 20 м і паніклымі галінамі. Лісце няпарнаперыстае, даўж. да 30 см, з 7—13 лісцікамі. Кветкі духмяныя, блакітныя, сабраныя ў звіслыя гронкі. Плод — шматнасенны струк. Прыгожаквітучыя дэкар. расліны. Выкарыстоўваюць у дэкар. садоўніцтве. У культуры створаны садовыя формы гліцыніі з белымі, светла- і цёмна-фіялетавымі кветкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРАВІ́НЫ (Oxycoccus),
род кветкавых раслін сям. верасовых. 4 віды. Пашыраны ў халодных і ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я. На Беларусі 2 віды: Ж. балотныя (O. palustris) і драбнаплодныя (O. microcarpus). Растуць пераважна на сфагнавых балотах, нярэдка ўтвараюць зараснікі. У шэрагу раёнаў Беларусі створаны спецыялізаваныя заказнікі-журавіннікі. У культуры вырошчваюць Ж. буйнаплодныя (O. macrocarpus), інтрадукаваныя з Паўн.Амерыкі.
Шматгадовазялёныя паўкусты і кусцікі 3 тонкім, доўгім (даўж. больш за 1 м), разгалінаваным сцяблом. якое сцелецца, і дробным чаргаваным суцэльным скурыстым лісцем. Кветкі двухполыя, дробныя, ружовыя, на доўгіх кветаножках, па 1—6 у парасонападобных суквеццях. Плод — цёмна-чырв. ягада. Ягады маюць лімонную, бензойную і інш. к-ты, пекціны, гліказід вакцыніін, вітаміны C і P. Захоўваюцца доўгі час, шырока выкарыстоўваюцца ў харч. і лікёра-гарэлачнай прам-сці. Лек., харч., кармавыя, вітамінаносныя і меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫВАРО́ДНЫЯ РЫ́БЫ,
рыбы, якія нараджаюць сфарміраваных малявак. Жыванараджэнне найб. уласціва акулам, скатам, галамянцы, марскому акуню і 4 сям. карпазубых, якія жывуць у трапічных і субтрапічных водах Паўд. і Паўн.Амерыкі, у т. л. і сям. Poecilidae, да якога належыць гамбузія і многія прадстаўнікі акварыумных рыб (гупі, мечаносцы, пецыліі, гірардынусы, малінезіі). Адрозніваюць уласна Ж.р., у якіх зародак злучаны з целам маці і корміцца за яго кошт (напр., у куніцавай акулы), і яйцажывародных, у якіх яйцы знаходзяцца ў целе маці, але з ім не злучаны і развіваюцца за кошт жаўтка (большасць Ж.р.). Апладненне ўнутранае, развіццё малявак адбываецца ў яечніках або ў відазмененых яйцаводах.
Жывародныя рыбы. Скаты: 1 — піла-рыба; 2 — хвастакол, або марскі кот; 3 — звычайны электрычны; 4 — вялікая галамянка. Акварыумныя рыбы 5 — гупі; 6 — пецылія; 7 — малінезія (самка). Акулы: 8 — сіняя; 9 — тыгровая.
кубінскі пісьменнік. Вывучаў архітэктуру ў Гаване, музыку ў Парыжы. У 1928—39 у эміграцыі ў Парыжы, у 1945—59 у Венесуэле. Друкаваўся з 1922. Першы зб. — «Антыльскія вершы» (1932). У рэаліст. раманах «Экуэ Ямба-о» (1933), «Царства зямное» (1949), «Страчаныя сляды» (1953), «Век Асветніцтва» (1962), «Памылковасць метаду» (1974), «Вясна свяшчэнная» (1978), «Арфа і цень» (1979) вера ў гармонію паміж прыродным і духоўным пачаткамі чалавека, увасабленне канцэпцыі «цудоўнай рэальнасці» Лац.Амерыкі, дзе ва ўзаемадзеянні рас і народаў ствараецца «новае чалавецтва» і яго культура. Аўтар аповесцей «Права палітычнага прыстанішча» (1972), «Канцэрт барока» (1975), даследавання «Музыка Кубы» (1946).
амерыканскі кампазітар; адзін з заснавальнікаў сучаснай амер. кампазітарскай школы. Вучыўся ў Р.Гольдмарка (Нью-Йорк), Н.Буланжэ (Парыж) і інш. Выступаў як піяніст, дырыжор, чытаў лекцыі ў многіх ун-тах ЗША. Пад уплывам неакласіцызму І.Стравінскага, імпрэсіянізму і джаза выпрацаваў своеасаблівы індывід. стыль кампазіцыі. Выкарыстоўваў амер. і лац.-амер.муз. фальклор, увасабляў муз. інтанацыі розных народаў Амерыкі. Сярод твораў: оперы «Другі ўраган» (1937), «Ласкавая зямля» (1954); балеты «Хлопец Білі» (1938), «Радэо» (1942), «Апалачская вясна» (1944), «Панэлі, якія танцуюць» (1963); 3 сімфоніі (1924—46) і праграмныя п’есы для арк., канцэрты; камерна-інстр. ансамблі (у т. л.фп. трыо «Віцебск»); хары, песні, музыка для тэатра, кіно і інш. Аўтар кн. «Як слухаць музыку» (1939), «Музыка і фантазія» (1952), «Новая музыка, 1900—1960» (1968).
Літ.:
Шнеерсон Г. Портреты американских композиторов. М., 1977.