царская дынастыя ў Арменіі ў 885—1045. Паходзілі заднайм. княжацкага роду (вядомы з 1 ст. да нашай эры), уладаннем якога з 4 ст. нашай эры была вобласць Кагавіт. У 8—9 ст. Багратыды ўзначальвалі барацьбу за незалежнасць краіны, аднавілі яе ў 861 і дамагліся прызнання ад Арабскага халіфата і Візантыі (гл.Анійскае царства). Буйнымі прадстаўнікамі дынастыі былі Ашот I, Ашот II, Ашот III, Гагік I [990—1020]. Дынастыя спыніла існаванне пасля заваявання краіны Візантыяй (1045).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
кліматабальнеалагічны курорт у Беларусі. За 25 км ад г. Брэст. Развіваецца з 1981. Клімат умерана кантынентальны, з параўнальна мяккай зімой і адносна сонечным летам. Крыніца мінер. водаў, радовішчы тарфяных гразяў. Масівы хваёвых і мяшаных лясоў вакол азёраў Белае і Рагазнянскае. Санаторый «Бярэсце» арыентаваны на рэабілітацыю хворых з сардэчна-сасудзістымі і нерв. расстройствамі, нетуберкулёзнымі хваробамі органаў дыхання, аздараўленне пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Турысцкая і інш. базы для доўга- і кароткатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЗАВО́З,
аўтамабіль, паўпрычэп ці прычэп, абсталяваны цыстэрнай для вадкага паліва (бензіну, газы, дызельнага паліва). Цыстэрна мае паказальнік узроўню паліва, клапан для сувязі ўнутр. поласці цыстэрны з навакольнай атмасферай пры ўзнікненні празмернага ціску, зліўныя патрубкі з хуткадзейнымі засаўкамі, адстойнікі з водааддзельнікамі, проціпажарныя сродкі, зазямленне.
Ёмістасць цыстэрнаў на аўтамабілі і прычэпе 1,2—8 тыс.л, на паўпрычэпах 7—30 тыс. л. Цыстэрны вял. ёмістасці (больш за 5 тыс.л) абсталяваны ўнутры падоўжнымі і папярочнымі перагародкамі (хвалярэзамі) для памяншэння гідраўлічных удараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙЮБІ́ДЫ, Эйюбіды,
дынастыя султанаў, якая правіла на Б. Усходзе пасля падзення Фатымідаў халіфата. Засн. ў 1171 у Егіпце военачальнікам Салах-ад-дзінам (Саладзінам). Назву атрымала ад імя яго бацькі палкаводца Айюба. Айюбіды паспяхова змагаліся з крыжакамі. Пасля смерці Салах-ад-дзіна (1193) яго нашчадкі павялі барацьбу за султанат, у які ўваходзілі Егіпет, Сірыя, Хіджаз з Меккай і Медынай, ч. Месапатаміі. Міжусобіцы ўзмацнілі ролю гвардыі мамлюкаў, у выніку змовы якіх у 1250 быў скінуты апошні з Айюбінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАДЭМІ́ЧНАЕ ВЁСЛАВАЕ СУ́ДНА,
спартыўная вузкая падоўжаная лёгкая вёславая лодка. Мае вынесеныя за барты на кранштэйнах уключыны для вёслаў і рухомыя банкі-сядзенні. Адрозніваюць вучэбныя — тыпу клінкер (з абшыўкай канта на кант, бяспалубныя, адносна высакабортныя) і гоначныя — тыпу скіф (з абшыўкай угладзь, нізкабортныя, запалубленыя з носа і кармы); парныя (вясляр вяслуе двума вёсламі) і расхінныя (вясляр вяслуе адным вяслом). Парныя бываюць на 1, 2, 4 весляроў (адзіночкі, двойкі, чацвёркі), расхінныя — на 2, 4, 8 весляроў (двойкі, чацвёркі, васьмёркі).
рускі жывапісец і графік. Вучыўся ў вучылішчы А.Штыгліца ў Пецярбургу (1909—11), у Ф.Валатона і М.Дэні ў Парыжы (1911—12). Аўтар вострахарактарных партрэтаў, часта з элементамі гратэску. Адзін з заснавальнікаў сав. кніжнай ілюстрацыі («Дванаццаць» А.Блока, 1918). Мастак тэатра і кіно. Выпрабаваў шэраг кірункаў мастацтва 1-й чвэрці 20 ст., у т. л. кубізм. З 1924 за мяжой (Германія, Францыя). Напісаў «Дзённік маіх сустрэч» (рус.пер. 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАХІСТАХРО́НА (ад грэч. brachistos самы кароткі + chronos час),
крывая самага хуткага спуску. Напр., калі пункты A і B ляжаць не на адной вертыкалі ў полі сілы цяжару, то шарык пры руху ўздоўж брахістахроны за самы кароткі час прыйдзе з пункта A у пункт B. Калі няма сіл супраціўлення, брахістахрона — цыклоідазгарыз. асновай і пунктам звароту, які супадае з пунктам A. Рашэнне задачы аб брахістахроне (І.Бернулі, 1696) — зыходны пункт для развіцця варыяцыйнага злічэння.
бел. артыстка балета, балетмайстар. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Нар.арт. Беларусі (1977). Скончыла балетны тэхнікум пры Вял. т-ры (1931), працавала ў муз. т-рах Масквы. З 1944 салістка балета Дзярж. джаз-аркестра БССР, з 1947 т-рамуз. камедыі БССР, з 1949 ансамбля аперэты пры Белдзяржэстрадзе. Стваральнік (1958), маст. кіраўнік і харэограф (да 1996) мінскага ўзорнага ансамбля танца «Равеснік» рэсп. міжсаюзнага Палаца культуры прафсаюзаў (больш за 100 пастановак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННЫ ГУБЕРНА́ТАР,
вышэйшая службовая асоба ў губернях Расійскай імперыі ў канцы 18 — пач. 20 ст. ў час ваеннага становішча. Прызначаўся імператарам, з 1846 яго мог прызначаць галоўнакамандуючы арміяй з наступным зацвярджэннем імператарам. Падпарадкоўваўся ген.-губернатару і галоўнакамандуючаму дзеючай арміяй. Нярэдка пасада ваеннага губернатара спалучалася з пасадай ген.-губернатара. Ваенны губернатар абавязаны быў ажыццяўляць нагляд замясц. адміністрацыяй, падтрымліваць грамадскі парадак і бяспеку, падаўляць антыўрадавыя выступленні і сял. хваляванні, каардынаваць дзейнасць ваен. і цывільнай улад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬПЯРО́ВІЧ (Навум Якаўлевіч) (н. 14.1.1948, г. Полацк),
бел.паэт. Вучыўся ў БДУ (1967—70). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1979). Працаваў у Наваполацку на радыёвяшчанні (1977—80). З 1981 — уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё Беларусі па Віцебскай вобл. Друкуецца з 1967. Адзін з аўтараў калектыўнага зб. «Сцяжына» (1983). Выдаў кн. паэзіі «Брама» (1990) і «Востраў душы» (1995), у якіх боль і трывога за людзей свайго пакалення, спроба сродкамі лір. паэзіі адгукнуцца на клопаты нашага часу.