Пра́паршчык ’вайсковец на службе звыш устаноўленага тэрміну ў царскай арміі, самы малодшы афіцэрскі чын’ (ТСБМ). З рус. пра́порщик ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 74), якое ўтворана ад пра́пор ’сцяг’ і калькуе ням. Fähnrich ’прапаршчык’, г. зн. той, хто носіць сцяг’ < Fähne ’сцяг’. Аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 354.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́шамець (prysamic) ’нядобрая прыкмета (?)’: heia prysamić niejkaja, kali kury stali jesci na hradach cybulu (Варл.). Звязана з прыхамаць (гл.). Вытворнае ад шамятаць ’шастаць, шамань’ (гл.), шэмет ’шум, шоргат’, параўн. балг. шемет ’замарока’. Да фанетыкі параўн. славац. chomratťšomrať ’бурчаць’, што сведчыць аб іх пеяратыўным характары (Махэк₂, 611).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіро́ўка ‘рыбалоўная трохсценная сетка’ (палес., Крыв.; Браім, Рыбалоўства, 45). Няясна. Відавочна, можна супаставіць з рус. арх. свира́ть ‘звязваць разам сеці’, сви́рываться ‘звівацца разам ад хвалявання (аб стаўных сетках)’, якія далей Сабалеўскі (РФВ, 14, 299) звязвае з рус. свора, сворка, гл. шворка, вор2 і Фасмер, 3, 583.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́рка ‘сера, sulfur’ (Шат., Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр., Янк. 1, Бес., Мат. Маг.), ‘малодзіва’ (Вешт.), ‘частка запалкі з серай’ (Шат., Мат. Маг.). Гл. сера. У гэтай форме, напэўна, таксама як і ўкр. сі́рка, акамадацыя польск. siarka; аб украінскім слове гл. Трубачоў, Этимология–1968, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сма́гла1, смаґла, шма́ґло ‘прагна’, ‘старанна’, ‘моцна’ (Сл. ПЗБ), ‘дужа, моцна, са смагай’ (Мар. дыс.). Да смага1, гл. (< ‘са смагай, з моцным жаданнем’).

Сма́гла2, шма́ґло ‘хутка’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск. дыял. smagło ‘тс’, якое да польск. smagnąć ‘ударыць’; аб польскім слове гл. Борысь, 561.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Старажня́ ‘рыбалоўная снасць (рагулька з шнурам)’ (маг., Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1972, 4, 56), сторо́жня ‘стаўная вуда на шчупакоў’ (ТС, Нар. Гом.). Да старажыць ‘пільнаваць’, параўн. сто́рож ‘стаўная вуда на шчупакоў; нацягнуты шнурок у рыбалоўнай прыладзе, які сігналізуе аб наяўнасці злоўленай рыбы’ (ТС). Гл. стораж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сякі́ла ’сякач для крэсіва’ (паўн.-віц., Нар. лекс.). Дэрыват ад сек‑, параўн. рэдкае каранёвае се́каць ’сячы? (ПСл), гл. сячы, секці з інструментальным суф. ‑іла, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42. Таго ж паходжання сяка́ла (сіка́ла) ’тс’, магчыма, пад уплывам краса́ла ’тс’ (гл.) або дзеяслова высяка́ць (агонь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАРЫЯЦЫ́ЙНАЕ ЗЛІЧЭ́ННЕ,

раздзел матэматыкі, які вывучае тэорыю экстрэмуму (найбольшых ці найменшых значэнняў) функцыяналаў, залежных ад адной ці некалькіх функцый, падпарадкаваных пэўным абмежаванням. Узнікла ў 18 ст. на аснове прац. Л.Эйлера і Ж.Лагранжа як развіццё метадаў рашэння экстрэмальных задач механікі і фізікі. Першымі былі задачы аб брахістахроне, паверхнях вярчэння, знаходжанні геадэзічнай лініі і ізаперыметрычная задача (напр., знаходжанне замкнёнай плоскай лініі зададзенай даўжыні, якая абмяжоўвае найб. плошчу).

Варыяцыйнае злічэнне грунтуецца на паняцці варыяцыі (абагульненне паняцця дыферэнцыяла на выпадак функцыяналаў; адсюль назва). Гал. пытанні даследаванняў класічнага варыяцыйнага злічэння — умовы існавання і метады знаходжання экстрэмальных функцый, а таксама неабходныя і дастатковыя ўмовы, якія яны павінны задавальняць. Значны ўклад у распрацоўку і развіццё варыяцыйнага злічэння зрабілі А.Лежандр, К.Веерштрас, Д.Гільберт, ням. матэматыкі К.​Якобі, К.​Каратэадоры і інш. Абагульненнем задач класічнага варыяцыйнага злічэння з’яўляюцца задачы аптымальнага кіравання, даследаванні якіх пачаліся ў 1950-я г. (Л.​С.​Пантрагін, Р.​В.​Гамкрэлідзе, У.​Р.​Балцянскі), на Беларусі вядуцца з 1960-х г. (Р.​Габасаў і Ф.​М.​Кірылава).

Літ.:

Лаврентьев М.А., Люстерник Л.А. Курс вариационного исчисления. 2 изд. М.; Л., 1950;

Янг Л. Лекции по вариационному исчислению и теории оптимального управления: Пер. с англ. М., 1974.

В.​В.​Гарохавік.

т. 4, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСЕМНА́ЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.

Адбыўся 15—20.5.1940 у Мінску; 577 дэлегатаў з рашаючым і 194 з дарадчым голасам ад 59 853 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачныя даклады ЦК КП(б)Б (П.​К.​Панамарэнка) і Рэвіз. камісіі КП(б)Б (В.​Я.​Сядых); выбары ЦК і Рэвіз. камісіі КП(б)Б. З’езд вітаў прыняцце ў 1939 Дэкларацыі Народнага сходу Заходняй Беларусі аб устанаўленні ў Зах. Беларусі сацыяліст. ладу і ўз’яднанні яе з БССР, адзначыў, што тэрыторыя і насельніцтва Беларусі павялічыліся амаль у 2 разы, але неабходна ачысціць новыя тэрыторыі ад бурж. элементаў, пільна правяраць кіруючыя кадры на «палітычную сталасць». Падвёў вынікі развіцця прам-сці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі за 2 гады, вызначыў план сацыяліст. пераўтварэнняў у зах. абласцях БССР, падкрэсліў неабходнасць умацавання зах. рубяжоў краіны. У дакладах адзначалася праца парт. арг-цый па выяўленні «ворагаў народа», ліквідацыі вынікаў іх злачыннай дзейнасці, неабходнасць больш уважліва вывучаць марксісцка-ленінскую тэорыю. Выбраны ЦК КП(б)Б з 69 чал. і 45 канд., Рэвіз. камісія з 29 чал.

Літ.:

Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Мн., 1985. Т. 3. С. 329—351.

А.​Ф.​Макарэвіч, У.​М.​Міхнюк.

т. 4, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУЛА́К-БАЛАХО́ВІЧ (Станіслаў Нікадзімавіч) (10.2.1883, маёнтак Мейшты, Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 10.5.1940),

ваенны і паліт. дзеяч. У 1-ю сусв. вайну ваяваў на Паўн.-Зах. фронце, штаб-ротмістр. Вясной 1918 уступіў у Чырв. Армію, але ў ліст. 1918 разам са сваім палком перайшоў на бок Пскоўскага добраахвотніцкага корпуса белых, з мая 1919 — ген.-маёр. У студз. 1920 прыняты са сваім конным атрадам у склад войска БНР і з дазволу польскіх улад накіраваны на Палессе, рабіў кав. налёты на тылы і асобныя часці Чырв. Арміі. У ліп. 1920 пайшоў на пагадненне са старшынёй Рус. паліт. к-та ў Польшчы Б.В.Савінкавым аб сумеснай барацьбе супраць сав. улады, падрыхтаваў і ажыццявіў Булак-Балаховіча паход 1920. У 1920—30-я г. ў Польшчы, ген. брыгады польск. войска. У 1937—39 прымаў удзел у грамадз. вайне ў Іспаніі на баку Ф.​Франка. У 2-ю сусв. вайну ў вер. 1939 удзельнічаў у абароне Варшавы. Вёў падпольную работу супраць акупантаў. Забіты гестапаўцамі ў час арышту.

Літ.:

Cabanowcki M. Generał Stanisław Bułak-Bułachowicz. Warszawa, 1993;

Чобат А. Станіслаў Булак-Балаховіч // Спадчына. 1995. № 3.

А.​П.​Грыцкевіч.

С.Н.Булак-Балаховіч (стаіць чацвёрты злева) пасля пераходу Заходняй Дзвіны. 14.3.1920.

т. 3, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)