Ґе́рзаць ’падплятаць (лапці)’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. ker̃zoti ’зрабіць абы-як’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недаскана́лы ’які мае недахопы’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ). Паводле Кюнэ (Poln.), запазычанне з польск. niedoskonały ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атваро́г ’тварог’ (Жд., Кліх), ’скіслае малако’ (Інстр. I). Паводле Карскага 1, 261, а‑ — прыстаўное да тварог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́льшы ’малодшы’, ’меншы’ (маст., Сл. ПЗБ; Сцяц.). Паводле Карскага (1, 324), гэта ўтварэнне ад прыметніка мелкі (< мѣлъкъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наджга́ць ’накусаць’, параўн. наджы́гаць ’тс’ (Бяльк.). Да джгаць (гл.), дзе джг, паводле Карскага (1, 383), з жг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пруся́нкі ’від зялёнак’ (полац., Нар. сл.). Мабыць, з *прасянкі < проса, паводле выгляду шапачкі (як бы насычанай лускавінкамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саўсе́ня ’тоўчаная бульба з цыбуляй’ (смарг., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка (4, 374), з літ. sausiẽne ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ўстуха ’брыца, Echinochloa crusgalli L.’ (стол., ЛА, 1). Да то́ўсты (гл.). Названа паводле таўсматага круглага пушыстага коласа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трушы́на, трушы́нка ‘трошачкі, маленькая колькасць’ (Нас.). Паводле Насовіча, ад трусі́ць (гл.). Параўн. таксама тру́сачка ‘драбок, каліва’, ‘парушынка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stream​1 [stri:m] n.

1. рэ́чка; раўчу́к, руча́й, ручаёк;

a crossing stream перапра́ва;

pl. streams poet. во́ды (ракі)

2. пато́к, струме́нь;

a stream of traffic чарада́ машы́н;

a stream of cold air струме́нь хало́днага паве́тра;

a stream of light праме́нь святла́

3. плынь, цячэ́нне (ракі);

up/down stream уве́рх/уні́з па цячэ́нні;

swim with/against the stream плы́сці па цячэ́нні/су́праць цячэ́ння

4. напра́мак, цячэ́нне;

a stream of events плынь падзе́й;

in the main stream of the tradition у адпаве́днасці з гало́ўнай трады́цыяй

5. пато́к (на курсе); кла́сы, падабра́ныя паво́дле здо́льнасцей або́ схі́льнасцей ву́чняў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)