Нівя́нка ’кветка, падобная да рамонку’ (Мат. Гом.), відаць, нівянік, рус. нивяник ’Leucanthemum DC (Кіс.). Да ніва (гл.), ці да вянуць, параўн. балг. невян, серб.-харв. не̏вен ’календула’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паве́раны ’асоба, якая мае правы дзейнічаць ад імя якой-н. асобы або ўстановы ў афіцыйным парадку’ (ТСБМ, Др.-Падб.). З рус. пове́ренный ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 71).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́пнуць ’памерці’ (Грыг.) — у выніку пераносу значэння з лу́пнуць ’ударыць’ (бых., Мат. Маг.), лу́пнуць ’трэснуць, разламацца’ пры ад’ідэацыі рус. смал. лу́нуць ’памерці, здохнуць’. Да лупіць 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́псус ’недарэчная, грубая памылка’ (ТСБМ). Новае запазычанне з польск. ці рус. моў, у якіх — з лац. lapsus ’паданне, падзенне’, ’памылка’, ’памылковы крок’ (Слаўскі, 4, 50; Лёхін, 413).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лячэбнік (уст.) ’кніга, у якой апісаны папулярныя спосабы лячэння розных хвароб’ (ТСБМ), лячэбніца ’лячэбная ўстанова спецыяльнага прызначэння’ і лячэбны, паводле Крукоўскага (Уплыў, 59), запазычаны з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліфт (ТСБМ), як і ліфта ’ліфт’ (паст., Сл. ПЗБ) — з рус. лифт, якое з англ. lift ’тс’. Канчатак жан. роду ‑а пад уплывам больш ранняга ві́нда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́гній ’метал, хімічны элемент Mg’ (ТС), успрынята з рус. мовы, дзе магний паходзіць з н.-лац. magnēsium < ст.-грэч. Μαγνησία ’назва горада ў Малой Азіі’ (Лёхін, 415).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маке́т ’узор, паменшаная схема, мадэль’ (ТСБМ) — праз рус. мову запазычана з фр. maquette < італ. macchietta ’пляма, дробная фігурка ў выглядзе плямы’ < італ. macchia ’пляма’ (Голуб-Ліер, 299).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малонка, малоння, малонушка ’бліскавіца’ (мін., Шн. 2; Ян.; гродз., Шн.). Да мала́нка 1 (гл.). Націск, як у маланка, на другім складзе. Параўн. ст.-рус. моло́нья (мала́нья) ’маланка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малю́ск ’беспазваночная жывёліна, мягкае цела якой накрыта ракавінкамі’ (ТСБМ) запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 88), у якой моллюск ’тс’ — з франц. mollusque < лац. molluscus ’мяккі, мяккацелы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)