род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 350 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных (пераважна ў Афрыцы) і часткова ў цеплаўмераных абласцях. На Беларусі 4 віды Р.: егіпецкая (D. aegyptiaca), звычайная, або лінейная (D. ischaemum), крывава-чырвоная (D. sanguinalis) і раснічастая (D. ciliaris). Трапляюцца на пясках, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях.
Шмат-, радзей аднагадовыя травы выш. 10—80 см. Сцёблы моцна галінастыя каля асновы, прамастойныя або ляжачыя, часта чырванаватыя. Лісце лінейна-ланцэтнае. Агульнае суквецце — прамы колас з 2—20 пальчата сабраных коласападобных галінак на верхавінцы сцябла. Плод — зярняўка. Кармавыя, пераважна пашавыя расліны, некат. культывуюць у Паўд.-Усх. Азіі як збожжавыя злакі. Выкарыстоўваюць для барацьбы з эрозіяй, для замацавання пяскоў, насыпаў, стварэння газонаў. Салома ідзе на выраб паперы, цыновак, кошыкаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДЗІ́НА (Swida),
род кветкавых раслін сям. кізілавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы, радзей у Еўропе. На Беларусі 1 від — С. крывава-чырвоная (S. sanquinea). Трапляецца на схілах у лісцевых і мяшаных лясах. Больш за 10 відаў прайшлі інтрадукцыйную праверку ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі: С. Амома (S. amomum), белая (S. alba), шаўкавістая (S. sericea) і інш. Выведзена шмат садовых форм.
Лістападныя кусты або дрэвы выш. 1,5—6 м. Лісце супраціўнае, суцэльнае, чаранковае. Кветкі белыя, у шчытка- ці парасонападобных галоўчатых суквеццях. Плод — сакаўная, чорная або белая касцянка. З насення атрымліваюць тэхн. алей, чырванаватая драўніна ідзе на такарныя вырабы, з галін плятуць кошыкі і маты. Выкарыстоўваюць С. для замацавання пяскоў і схілаў. Дэкар., тэхн., меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
саба́ль
(н.-лац. sabal, ад індз. sabal)
пальма з буйным веерным лісцем, якая пашырана ў цёплых зонах Амерыкі; мае трывалую, негніючую драўніну, што ідзе на падводныя збудаванні; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Гук ’парастак (на дрэве)’ (БРС), ’невялікая галінка’ (Шат.). У Яшкіна: ’тоўсты сук, разгаліна, ствол з голлем’, ’адгалінаванне дарогі’. Укр.дыял.гук ’парастак цыбулі’. Трубачоў (Эт. сл., 7, 169) параўноўвае з рус.дыял.гук ’мыс, які ідзе вузкай паласой у мора, возера, раку’, далей з укр.гук ’свіное рыла’ і мяркуе аб роднаснасці са слав.*gyčь. Параўн. яшчэ Куркіна, Этимология, 1971, 61.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
héxen
1.vi чарава́ць, вядзьма́рыць
2.vt наваражы́ць, прываражы́ць, прычарава́ць;
es geht wie gehéxt усё ідзе́ як у ка́зцы [як па ма́сле]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
лі́дэр
(англ. leader = вядучы, кіраўнік)
1) кіраўнік палітычнай партыі, грамадска-палітычнай арганізацыі (напр. прафсаюзны л.);
2) той, хто ідзе першым у спартыўным спаборніцтве (напр. л. веласіпеднай гонкі);
3) вядучы карабель у караване суднаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
2.прил. спадаро́жны; адначасо́вы; звя́заны з гэ́тым;
сопутствую́щие обстоя́тельства звя́заныя з гэ́тым (адначасо́выя) акалі́чнасці.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
акі́нуты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад акінуць.
2.узнач.прым. Пакінуты без увагі, клопату, догляду. Збуцвелы асунуўся вугал Стагодняй акінутай хаты. І свет мой абведзены кругам Акенцаў падслепаватых.Вітка.Жарнавік ідзе праз вялікі Вайткевічаў сад — недагледжаны, абветраны, акінуты сад.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змяі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які нагадвае паўзучую змяю; звілісты. [Хлопцы] прывыклі да гэтага звычайнага калгаснага пейзажу з жывой жалезнай машынай на зубчатых колах або на змяістых гусеніцах.Якімовіч.[Даследчая] партыя ідзе далей, а на яе месца прыходзіць земснарад, блакіруе перакат змяістым хобатам пантонных груб.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
немудраге́лісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Самы звычайны, просты; прымітыўны, нескладаны. Вясёлы ідзе сёння Антон у сталярню, дзе ў збітым з дошак будане стаяць іхнія немудрагелістыя варштаты.Пальчэўскі.Праз паўгода Арцём ужо спрытна кідаў пальцамі па гузіках інструмента.., выводзячы немудрагелістыя мелодыі полек і вальсаў.Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)