СВІ́СЛАЦКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й Засн. ў 1976, адкрыты ў 1979 у г.п. Свіслач Гродзенскай вобл. Пл. экспазіцыі 189 м², больш за 6 тыс. экспанатаў асн. фонду (2000). Сярод экспанатаў кавалкі балотнай руды, каменныя прылады працы эпохі мезаліту, фотаздымкі і матэрыялы пра ўладальніка мяст. Свіслач В.​Тышкевіча, у т. л. макет тэатра; пра гісторыю свіслацкіх гімназіі і семінарыі, падзей часоў паўстання 1863—64, буд-ва чыгункі, 1-й сусв. вайны, Свіслаччыны пач. 20 ст., пра дзейнасць Т-ва бел. школы, КПЗБ, падзеі Вял. Айч. вайны, арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху, дыярама «Партызанская засада», матэрыялы пра аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі, аховы здароўя, культуры і спорту ў пасляваенны час, жывёльны і раслінны свет раёна.

Н.​У.​Пакутнік.

т. 14, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТУДЗЯНЕ́Ц,

помнік прыроды рэсп. значэння (з 1968), геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў. Размешчана за 1,7 км на ПнЗ ад в. Занарач Мядзельскага р-на Мінскай вобл., ва ўрочышчы Студзянец. Прымеркавана да ўступа азёрнай тэрасы паўд.-зах. берага воз. Нарач. Праслоі намыўнога торфу ў выглядзе лінз і невял. слаёў, якія належаць да паазерскіх (аляродскіх і познадрыясавых) азёрных утварэнняў, залягаюць у тоўшчы (да 6 м) пяскоў. У адкладах торфу вылучана эталонная аляродская флора ляснога тыпу (хвоя, елка, ляшчына, вярба і інш.). С. — першае датаванае агаленне аляроду і дрыясу на тэр. СССР (абсалютны ўзрост хвоі каля 10810 гадоў). Побач выяўлены крамянёвыя пласціны, скрэблы, вастрыё і інш. прылады працы стараж. чалавека ў верхнім палеаліце і раннім мезаліце.

В.​Ф.​Вінакураў.

т. 15, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭЛЕВІЗІ́ЙНАЯ ВЕ́ЖА,

металічная, жалезабетонная, камбінаваная вежа, на якой устанаўліваецца тэлевізійнае і радыёабсталяванне. На Т.в. і ўнутры яе размешчаны антэны і спец. апаратура тэлебачання, радыёвяшчання, рэтрансляцыі, радыёрэлейнай і радыётэлегр. сувязі, таксама прылады для метэаралагічнага назірання і інш. Некаторыя Т.в. маюць назіральныя пляцоўкі, рэстараны, кафэ і інш. Найб. будаваліся ў сярэдзіне 20 ст. Вышыня Т.в. вызначае радыус дзеяння тэлевізійнай станцыі, напр., Т.в. Астанкінскага тэлецэнтра ў Маскве мае выш. каля 540 м, радыус дзеяння тэлевізійных антэн 120—130 км. Некаторыя Т.в. з’яўляюцца выдатнымі арх.- і тэхн. збудаваннямі.

Тэлевізійная вежа: а — у г. Дортмунд, Германія; б — будова вежы ў г. Франкфурт-на-Майне, Германія (1 — перадавальныя антэны; 2 — службовыя памяшканні; 3 — назіральная пляцоўка; 4 — рэстаран; 5 — лесвіца; 6 — шахта ліфта).

т. 16, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭРМАЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ПРЫЛА́ДА вымяральная,

прылада для вымярэння сілы пераменнага току (радзей эл. напружання, магутнасці) на аснове спалучэння аднаго ці некалькіх тэрмапераўтваральнікаў і магнітаэлектрычнай прылады.

Тэрмапераўтваральнік складаецца з адной ці некалькіх тэрмапар і награвальніка, па якім працякае ток, што вымяраецца. Пад дзеяннем цяпла, што вылучае награвальнік, паміж свабоднымі канцамі тэрмапары ўзнікае электрарухальная сіла, якая вымяраецца магнітаэл. прыладай. Межы вымярэння сілы пераменнага току пашыраюць шунтамі, спец. ВЧ трансфарматарамі і інш.; межы вымярэння напружанасці — дадатковымі рэзістарамі. Т.п. як амперметр выкарыстоўваюць у дыяпазоне частот да 30 МГц, як вальтметр — да 1 МГц. Асаблівасць Т.п. — недапушчальнасць вял. перагрузак (не больш як у 1,5 раза).

Тэрмаэлектрычная прылада вымяральная (а — амперметр, б — вальтметр); 1 — награвальнік; 2 — тэрмапераўтваральнік; 3 — нагрузка; 4 — дадатковы рэзістар; ВМ — вымяральны механізм.

т. 16, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯНІ́СЛАВІЦКАЯ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура познамезалітычных плямён, якія ў 6—5-м тыс. да н.э. жылі на тэр. ад цэнтр. Польшчы да зах. Літвы, Беларусі і паўн.-зах. Украіны. Уплывы культуры распаўсюджваліся і на суседнія раёны. Насельніцтва Я.к. займалася паляваннем, у меншай ступені — рыбалоўствам і збіральніцтвам; мела лапланоіднае аблічча; жыло па берагах вадаёмаў у наземных жытлах, якія абаграваліся агнішчамі-кастрышчамі. Памерлых хавалі ў магільных ямах з ужываннем вохры. Для крамянёвага інвентару Я.к. характэрны ланцэтападобныя вастрыі, доўгія трохвугольнікі са стромкай рэтушшу, рознафігурныя скрабкі на адшчэпах. Сустракаюцца касцяныя прылады працы і падвескі з зубоў жывёл. На Беларусі найб. значныя помнікі са знаходкамі Я.к. — стаянкі Беліца-2 (Лідскі р-н) і Лічыцы-2 (Ваўкавыскі р-н) у Гродзенскай вобл.

М.​М.​Чарняўскі.

т. 18, кн. 1, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛЬБА́САЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 12.11.1935, г. Зімаўнікі Растоўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне электронікі. Канд. тэхн. н. (1973). Засл. вынаходнік Беларусі (1979). Акад. Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (1997). Чл. Нью-Йоркскай АН (1998). Скончыў Таганрогскі радыётэхн. ін-т (1958). У 1964—89 у Ін-це электронікі АН Беларусі. У 1989—92 нар. дэп. СССР, у 1922—99 у Выканаўчым сакратарыяце СНД. Навук. працы па электроніцы, інфарм. тэхналогіях, прававой базе навукі, ахове інтэлектуальнай уласнасці. Распрацаваў электронныя прылады для лятальных і касм. аб’ектаў, планарныя і гібрыдныя вакуумныя мікрасхемы для работы ў экстрэмальных умовах.

Тв.:

Новое законодательство в области промышленной собственности. М., 1991 (разам з Ю.​А.​Бяспалавым, В.​І.​Бліннікавым);

Время перемен, время надежд... М., 1999 (у сааўт.).

М.​П.​Савік.

т. 18, кн. 1, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗМЫСЛО́ВІЧ Іван Раманавіч (н. 15.5.1915, в. Восава Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне с.г. машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1952), праф. (1982). Скончыў БПІ (1940). З 1950 у Ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН Беларусі (кіраўнік аддзела). У 1950—2001 у Бел. аграрным тэхн. ун-це (у 1956—78 заг. кафедры, адначасова ў 1966—76 прарэктар). Навук. працы па пытаннях распрацоўкі с.-г. тэхнікі для вырошчвання бульбы і гароднінных культур. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ. Дзярж. прэмія СССР 1951.

Тв.:

Машыны і прылады для механізацыі вырошчвання бульбы і гароднінных культур. Мн., 1958 (разам з М.​А.​Аляксейчыкам);

Машины для внесения минеральных удобрений. Мн., 1981 (у сааўт.);

Практикум по сельскохозяйственным машинам. Мн., 1997 (у сааўт.).

Л.​В.​Бароўка.

т. 18, кн. 1, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пи́сьменный пісьмо́вы;

пи́сьменный знак пісьмо́вы знак;

пи́сьменный ответ пісьмо́вы адка́з;

пи́сьменные принадле́жности пісьмо́выя прыла́ды;

пи́сьменный прибо́р пісьмо́вы прыбо́р;

пи́сьменная рабо́та школ. пісьмо́вая рабо́та;

пи́сьменный стол пісьмо́вы стол;

пи́сьменный экза́мен пісьмо́вы экза́мен;

в пи́сьменной фо́рме у пісьмо́вай фо́рме.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пісьмо́ва прысл. гл. пісьмовы

1.пісьмо́вы

1. schríftlich;

у пісьмо́вай фо́рме schríftlich;

пісьмо́вы іспы́т schríftliche Prüfung;

2. (які служыць для пісання) Schreib-;

пісьмо́вы стол Schréibtisch m -es, -e;

пісьмо́выя прыла́ды Schréib¦utensili¦en pl;

пісьмо́вы прыбо́р Schréibzeug n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

БОНЧ-АСМАЛО́ЎСКІ Глеб Анатолевіч (3.11.1890, в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 1.11.1943),

антраполаг і археолаг. Д-р гіст. н. Сын А.В.Бонч-Асмалоўскага. Скончыў Петраградскі ун-т (1923). У 1924—30 у Ленінградскім ун-це. З 1930 навук. супрацоўнік Геалагічнага ін-та АН СССР і Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры. У 1926—27 і 1934 разам з К.​М.​Палікарповічам вёў археал. раскопкі на Гомельшчыне і Смаленшчыне (Бердыж, Гамкава, Каменная гара). Удзельнік этнагр. і археал. экспедыцый на Каўказе і ў Крыме. У час раскопак у пячоры Кіік-Каба (Крым, 1923—24) упершыню на тэр. СССР выявіў рэшткі выкапнёвага чалавека — неандэртальца, прылады працы ранняга палеаліту. У 1934 арыштаваны, засуджаны на 3 гады лагераў. Пакаранне адбываў у Варкуце. Пасля вяртання жыў пад Ленінградам. Рэабілітаваны ў 1942.

Г.А.Бонч-Асмалоўскі.

т. 3, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)