незамкнутая нецэнтральная паверхня 2-га парадку. Праз кожны пункт гіпербалічнага парабалоіда праходзяць 2 прамыя (прамалінейныя ўтваральныя), якія цалкам ляжаць на яго паверхні, г. зн. гіпербалічны парабалоід з’яўляецца лінейчастай паверхняй, утворанай дзвюма сем’ямі прамых. Гл. таксама Парабалоід.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́РХНЕВЫЯ ВО́ДЫ,
воды сушы, якія пастаянна ці часова знаходзяцца на зямной паверхні ў вадкім (рэкі, ручаі, каналы, часовыя вадацёкі, азёры, вадасховішчы, сажалкі, балоты) або цвёрдым (ледавікі і снегавое покрыва) стане. Разам з падземнымі водамі і вільгаццю ў атмасферы складаюць водныя рэсурсы тэрыторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЭ́БРЫК,
прыём арнаментальнай цаглянай ці каменнай муроўкі ўстаноўкай цаглін (абчасаных камянёў) пад вуглом да вонкавай паверхні сцяны. Звычайна П. ўтваралі дэкар.гарыз. фрызы і паяскі і спалучаліся з інш. элементамі аздаблення. Выкарыстоўваліся ў пабудовах стыляў готыкі, рэнесансу, псеўдарускага, несапраўднай готыкі, мадэрна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛІ́КУЛА (лац. pellicula памяншальнае ад pellis скура),
1) тонкі эластычны або цвёрды ахоўны слой пратаплазмы на паверхні цела многіх прасцейшых (жгуціканосцы, інфузорыі і інш.) і некат. аднаклетачных водарасцей (хрызаманадавыя, эўгленавыя). Вонкавая паверхня П. часта мае розныя вырасты.
1.каго-што. Коцячы па нахільнай паверхні, спусціць.
С. камень з гары.
С. бервяно з калёс.
2. Тое, што і скаціцца (разм.).
С. з гары на мапедзе.
3.каго-што. Коцячы, сабраць у адно месца.
С. круглякі ў кучу.
|| незак.ско́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз.ско́чванне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распаўзці́ся, 1 і 2 ас.адз. не ўжыв., -зе́цца; -зёмся, -зяце́ся, -зу́цца; распо́ўзся, -паўзла́ся, -ло́ся; зак.
1. Папаўзці ў розныя бакі.
Мурашкі распаўзліся па сцежцы.
2. Расплыцца, расцячыся на паверхні чаго-н., страціць пэўныя абрысы.
Чарнільная пляма распаўзлася па паперы.
3. Разваліцца, разлезціся ад доўгай носкі, ад старасці (разм.).
Куртка распаўзлася па швах.
|| незак.распаўза́цца, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шэ́рань, -і, ж.
1. Тонкі снегавы слой, які ўтвараецца дзякуючы выпарэнням паверхні пры рэзкім пахаладанні; туман з халодным дробным дажджом, імжа; смуга выпарэнняў у сырое надвор’е.
Дрэвы стаялі ў шэрані.
Неба пакрылася шэранню.
2. Змрок, цемра.
Перадранішняя ш.
3. Шэрая афарбоўка чаго-н., шэрасць.
Ш. хмар.
Ш. будзёншчыны (перан.).
|| прым.шэ́раневы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)