1. Закатаваць, давесці да смерці. Фашысты замучылі палонных. □ Цяпер не можабыць ніякага сумнення: гэта яны, гэта тыя, што замучылі яго маці, яго сястрычку.Лынькоў.
2. Прымусіўшы мучыцца ад чаго‑н., стаміць, знясіліць. Замучыць работай. Гора замучыла. Кашаль замучыў. □ [Караба] тут усіх замучыў: па восем гадзін падрад з кожным гутарыў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрабава́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць патрабавальнага. Патрабавальнасць да людзей і гаспадарлівая натура склаліся ў Дарафея Іванавіча таму, што ён рана пачаў працаваць у калгасе.Дуброўскі.Да друкаванага слова К. Чорны адносіўся з вялікай пашанай, а таму і з высокай патрабавальнасцю. Літаратар не можа, не мае права быць абыякавым да таго, што выходзіць з-пад яго пяра.Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бахвал ’хвалько’ (Інстр. II). Слаба пашыранае ў бел. мове, таму можна лічыць запазычаннем з рус.бахва́л ’тс’ (параўн. і бахва́литься ’хваліцца’), якое можабыць кантамінацыяй ба́ять і хвали́ть (версія Ільінскага, якую падтрымлівае Фасмер, 1, 136); іначай аб рус. слове Шанскі, 1, Б, 59.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талдо́ніць ’балбатаць’ (жлоб., Жыв. сл.), ’настойліва павучаць, паўтараючы адно і тое ж’ (Юрч. Вытв.), талдо́ненне ’балбатня’ (Юрч. СНС). Рус.толдо́нить ’паўтараць адно і тое ж’. Экспрэсіўнае ўтварэнне, аналагічнае тал(а)тоніць (гл.), пачатак слова можабыць зменены пад уплывам рус.талды́чить ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
éhestensa
1) як мага́ хутчэ́й
2) не ране́й як;
er kann ~ mórgen hier sein ён мо́жабыць тут не ране́й, чым за́ўтра
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Вэль ’вуаль, вэлюм у маладой’ (Малчанава, Мат. культ., 167). Гэтага слова няма ні ў польск., ні ў рус., ні ва ўкр. мовах, і ў зах.-еўрап. мовах не знаходзіцца нічога, што б магло быць крыніцай бел. слова. Таму можна меркаваць, што яно ўтворана на беларускай глебе: відавочна, гэта скарачэнне або слова вэ́люм або ж вэ́лян (можа, не без уплыву ідэнтычнай па семантыцы лексемы вуа́ль). Толькі выпадкова бел. слова супадае з серб.-харв.ве̏о (род. ве̏ла) і славен.vel ’пакрывала, вуаль’ (паўдн.-слав. лексемы ўзяты з іт.velo < лац.vēlum), таму што аб запазычанні бел. мовай з серб.-харв., славен. або іт. не можабыць размовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недасе́к ’загана ў палатне, калі ўток слаба прыбіты бёрдам’ (чэрв., Нар. лекс.; Ян.; круп.; гродз., Нар. сл.; лунін., Шатал.; Жд. 1; Уладз.; Сл. ПЗБ), недосе́ка ’тс’ (ТС), недосі́ка ’тс’ (пін., Нар. лекс.). З неда- (гл.) і сячы ’біць, часта ўдараць’, параўн. іншую назву недабой (гл.); аднак балгарская дыялектная назва недосег (недосѣгъ) ’калі пры тканні не дастаецца бёрдам да палатна’ (тырнаўск., Гераў) прымушае дапусціць, што названае збліжэнне можабыць другасным у выніку пераасэнсавання першаснай асновы ад *sęgti, sęgati ’даставаць, хапаць’ (гл. сягаць), параўн. дасягаць Дабівацца’, у такім выпадку можабыць рэканструявана прасл.*nedosęgъ як ткацкі тэрмін, магчыма, дыялектнага распаўсюджання на славянскай моўнай тэрыторыі, які звязвае беларускія і балгарскія дыялекты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЗЕМЛЕКАРЫСТА́ННЕ,
карыстанне зямлёй ва ўстаноўленым звычаем або законам парадку. Паводле зямельнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб’ектам гэтага права можабыць зямельны ўчастак, дадзены землекарыстальніку па рашэнню кампетэнтнага органа дзярж. кіравання. У гэтым сэнсе З. заўсёды мае вытворны і залежны характар ад права дзярж. уласнасці на зямлю, з’яўляецца мэтавым і платным. Суб’ектамі гэтага права для мэт, якія ўказаны ў заканадаўстве аб зямлі, могуць быць: грамадзяне Беларусі; прамысл., трансп. і інш. нясельскагасп., дзярж., каап., грамадскія прадпрыемствы, установы і арг-цыі; рэліг. арг-цыі; сумесныя прадпрыемствы, міжнар. аб’яднанні з удзелам бел. і замежных юрыд. асоб. Землекарыстальнікі маюць права: выкарыстоўваць зямлю ў адпаведнасці з умовамі яе прадастаўлення; выкарыстоўваць ва ўстаноўленым парадку існуючыя на зямельным участку карысныя выкапні, торф, а таксама інш. карысныя ўласцівасці зямлі; ставіць неабходныя будынкі і збудаванні (па ўзгадненню з Саветам дэпутатаў, які даў зямлю); уласнасці на пасевы с.-г. культур і атрыманую с.-г. прадукцыю; атрымліваць пры спыненні права З. пакрыццё кошту зямельных паляпшэнняў, праведзеных за ўласны кошт; перадаваць у часовае карыстанне зямельны ўчастак або яго частку ў прадугледжаных заканадаўствам выпадках і парадку. Асн. абавязак землекарыстальнікаў — забяспечыць выкарыстанне зямлі ў адпаведнасці з яе мэтавым прызначэннем і ўмовамі яе прадастаўлення. Акрамя таго, яны абавязаны эфектыўна выкарыстоўваць дадзеную ім зямлю, павышаць яе ўрадлівасць, прымяняць прыродаахоўныя тэхналогіі вытворчасці, не дапускаць пагаршэння экалагічнай абстаноўкі на тэрыторыі ў выніку сваёй гасп. дзейнасці, ажыццяўляць комплекс мерапрыемстваў па ахове зямель: своечасова ўносіць зямельны падатак або арэндную плату за зямлю; не парушаць правы ўласнікаў і землеўладальнікаў, а таксама інш. землекарыстальнікаў, у т. л. арандатараў. Зямельны ўчастак даецца землекарыстальнікам у пастаяннае або часовае карыстанне. Пастаянным прызнаецца карыстанне зямлёй без загадзе вызначанага тэрміну. Часовае карыстанне можабыць кароткатэрміновым (да 3 гадоў) і доўгатэрміновым (ад З да 10 гадоў). У выпадку вытв. неабходнасці гэтыя тэрміны могуць быць прадоўжаны на перыяд. які не перавышае адпаведных тэрмінаў. Падставы спынення і пераходу права карыстання зямлёй прадугледжаны Кодэксам аб зямлі. Карыстанне зямельным участкам на ўмовах арэнды рэгулюецца зямельным і арэндным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
У дакласавым грамадстве ворныя землі былі абшчыннай уласнасцю і перыядычна размяркоўваліся паміж членамі абшчыны так, што кожны земляроб апрацоўваў сваімі сіламі палі, перададзеныя ў яго часовае карыстанне. Пры рабаўладальніцкім ладзе асн. землекарыстальнікамі былі рабаўладальнікі, якія выкарыстоўвалі ў сваіх латыфундыях прымусовую працу рабоў. Побач з гэтым існавала і дробнае З. вольных сялян. Пры феадалізме ў Беларусі З. мела некалькі форм: З. феад. дзяржавы і шляхты апіралася на феад. зямельную ўласнасць і асабіста залежных ад іх феадальна-абавязаных сялян. З развіццём панскай фальварковай гаспадаркі пашыралася З. феадалаў. Напярэдадні скасавання прыгону доля фальварковай ворнай зямлі ў маёнтках буйна- і сярэднепамесных уласнікаў у некат. губернях Беларусі дасягала больш за 60%. З. сялян, якія мелі надзелы панскай або дзярж. зямлі, у пэўных межах стварала ўмовы для развіцця дробнай сял. гаспадаркі. Існавала З. сялян на чыншавым праве пры захаванні асабістай свабоды, але з унясеннем феад. аброку. З. вольных людзей, старавераў, праваслаўных арандатараў, якія былі асабіста свабоднымі, мелі права пераходу з аднаго месца на другое, але павінны былі ўносіць грашовы аброк або адпрацоўваць за карыстанне панскай або дзярж. зямлёй. У познефеад. перыяд на правах прыватнай уласнасці зараджалася З. купцоў, мяшчан, сялян. Пасля сялянскай рэформы 1861 сістэма З. апіралася на права прыватнай зямельнай уласнасці, надзельнае землеўладанне сялян або на дагавор арэнды зямлі, якая пачала займаць усё большую долю ў сельскай гаспадарцы. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў Беларусі былі вельмі пашыраны прадпрымальніцкая, капіталіст. і паўфеад. харчовая сял. формы арэнднага З. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 сістэма З. грунтавалася на грамадскай уласнасці на сродкі вытв-сці, у т. л. на зямлю, і сацыяліст. сістэму гаспадарання. Пераход да буйной калектыўнай гаспадаркі, калектывізацыя прывялі да стварэння калгасаў і саўгасаў, якім б.ч. зямель с.-г. прызначэння была перададзена дзяржавай на вечнае і бясплатнае З.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бэ́йла: пʼяны, як бэйла (Клім.). Запазычанне з польск.pijany jak bela (дзе bela ’пакунак’ < ням.Ballen; аб польск. слове гл. Брукнер, 20). Сюды ж, мабыць, і ўкр.дыял.бейла ’дурань, асталоп’. Польск.belaможабыць скарачэннем і ад belka ’бэлька’ (параўн. укр.напивсь, як бэлька).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваўчу́г ’расліна стальнік, Ononis arvensis L.’ (БРС, Кіс., Гарэц.), таксама ваўчу́к, ваўчу́га, укр.вовчу́г. Бясспрэчна, ад воўк (матывацыя можабыць рознай: расліна пакрыта валаскамі, мае моцныя корані). Параўн. назвы для Ononis ва ўкр. мове: плугодержка, стальник, вовча, вовчак, вовче зілля, вовк і г. д.