Па́стар1, па́стыр ’пратэстанцкі святар’, ’кіраўнік паствы’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Касп.), ст.-бел.пастеръ, пастэръ ’тс’ (1580 г.) запазычаны са ст.-польск.paster, якое праз ням.Pastor з лац.pastor ’які пасе, пастух’ — дзеепрыметніка ад дзеясловаpascere ’пасці’ (Праабражэнскі, 2, 24; Фасмер, 3, 214; Голуб-Ліер, 362; Булыка, Лекс. запазыч., 173).
П́астар2 ’старэйшы пастух’ (браг., Шатал.). Да пасты́р (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пратэ́ст ’рашучае пярэчанне супраць чаго-небудзь, заява аб нязгодзе’ (ТСБМ), ст.-бел.протестъ ’тс’ (1711 г.), протестовати (1598 г.), укр.проте́ст ’тс’, рус.проте́ст ’тс’. Адваротны дэрыват дзеясловапротестовати, адпаведніка лац.prōtestāri ’ўрачыста абвяшчаць, сведчыць’; у далейшым запазычанне з ням.Protest у сучасным значэнні, што выводзяць з італ.protesto ’апратэставанне векселя’ (ЕСУМ, 4, 609; Банькоўскі, 2, 791; Фасмер, 3, 382).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пугну́ць ’спалохаць, адагнаць; прадаць без патрэбы, змарнатравіць, збыць’ (Юрч. Сін.). Відаць, ад першапачатковага незафіксаванага дзеяслова*пудну́ць, формы аднакратнага дзеяння ад пу́дзіць (гл.), сярод значэнняў якога значэнне ’гнаць’ з’яўляецца зыходным і можа патлумачыць другасныя значэнні, параўн. разм. загнаць ’хутка прадаць, спіхнуць’; фанетычнае пераўтварэнне *podnǫti > *pognǫti ў далейшым паслужыла базай для ўтварэння рус.пугать ’палохаць’ (Сабалеўскі, РФВ, 62, 234) і “інтэнсіва” пугану́ць ’настрашыць, пагнаць’ (Растарг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́каць, ра́катэ ’кракаць’ (драг., ЖНС: “Качкэ́ ра́кають табэ жабэ́”). Верагодна, усечаная форма зыходнага дзеясловакра́каць (гл.). Нельга, аднак, выключыць і магчымасць незалежнага гукапераймальнага ўтварэння, як, напрыклад, у назвах сіваваронкі Coracias garrulus L.: рус.ра́кша, н.-луж.rakajca; параўн. адпаведнае, на наш погляд, серб.žaba rakara, якое Скок (3, 101) звязвае, аднак, з rak (гл. рак1), што ўяўляецца, па меншай меры, не відавочным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́зыйд ’адыход’ (Байк. і Некр.), ’адыход наведвальнікаў’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі роз‑/раз‑ (гл.) і кораня дзеясловаісці ў форме ‑ід (< прасл.*id‑ti ’ісці’), параўн. 1 ас. адз. л. цяпер. часу ід‑у < ісці (гл.). Аб пераходзе і > й пасля галосных гл. Карскі (1, 229). Не выключана, што ‑д магло ўзнікнуць у выніку ад’ідэацыі формы ‑ход‑ (як у прыход — прыйсці).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Такава́цца ’згаворвацца, дамаўляцца’ (Ян.), токова́ць ’балбатаць, гаварыць, даказваць’ (ТС). Магчыма, да такава́ць (гл.), параўн. польск.tokować ’прывабліваць самку спевам і рухамі (пра птушак)’ і перан. ’балбатаць, плявузгаць’ (Варш. сл.); апошняе значэнне дае, відаць, падставы разглядаць рус. аргат. токова́ть ’такаваць, гаварыць без перапынку’ ў якасці паланізма (Віткоўскі, Słownik, 186), што цяжка давесці. Для зваротнага дзеяслова нельга выключыць магчымасць вывядзення з такаць1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тратуа́р ‘дарожка для пешаходаў’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк.), тратава́р ‘тс’ (мін., Сл. ПЗБ). Запазычана з рус.тротуа́р, якое з франц.trottoir, утворанага з дапамогай прадметнага суфікса ‑oir (як рэзервуар) ад дзеясловаtrotter ‘ісці, маршыраваць, тапатаць, ісці рыссю (пра каня)’ > ‘хадзіць, бегаць’, які ад ст.-в.-ням.trottōn ‘ісці, ступаць, крочыць’ (Фасмер, 4, 107; ЕСУМ, 5, 652; Арол, 4, 107).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Імглі́ць, імглі́цца ’імжэць’ (ТСБМ), імлі́ць (Сцяшк. МГ), імле́ць (Сцяц.) са стратай ‑г‑ у кансанантнай групе; форма і́ліць (Бяльк.), відаць, пад уплывам дзеясловаліць. Рус.дыял.мглить, польск.mglić, mgleć, в.-луж.miholić, чэш.mlholiti, mrholiti, славац.hmliť sa, славен.megliti se, серб.-харв.ма́глити се, балг.мъгле́я се, макед.магли се. Прасл. дзеяслоў на ‑iti ад *mьgla (гл. імгла), суадносны з імжыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіба́лка ’старажытны жаночы галаўны ўбор, абруч, на які накручваюцца валасы’ (Малч., ТС, Сцеп., Сержп. Грам., Нік., Шн., Маш.), ’хустка’ (ДАБМ, Серб.). Укр.кибалка ’тс’. Варыянт гибалка ’тс’ сведчыць аб магчымасці ўзводзіць гэтыя словы да дзеясловагібаць (гл.). Семантыка тлумачыцца тым, што на ўбор або абруч накручваюцца валасы (ЕСУМ, 2, 428). Аднак існуе пераканаўчая гіпотэза аб балтыйскім паходжанні ўсходнеславянскіх слоў. Параўн. літ.kýblas ’шырокая павязка на валасах дзяўчыны’, kỹbulas ’шырокая стужка, на якую накручваюць валасы кругом галавы’. Прыняць славянскае паходжанне для гэтых слоў немагчыма (Буга, Rinkt, 3, 777). Да таго ж у адрозненне ад беларускіх, украінскіх і рускіх слоў літоўскія маюць даволі празрыстую этымалогію. Яны ўзводзяцца да kìbti ’чапляцца’, kabė́ti, kybóti ’вісець, абвісаць’, kabìnti ’абхопліваць, браць у кола’ і інш. Неабходна адзначыць, што рад украінскіх і беларускіх слоў мае форму з м (кімбалка, кимбалка), якая адпавядае форме цяперашняга часу дзеясловаkìbti (kim̃ba) (Лаўчутэ, Балтизмы, 114).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
worán
pronadv
1) на чым; на што; да чаго́
~ liegt es? — у чым прабле́ма?
~ denkst du? — пра што ты (то́лькі) ду́маеш?
2) пераклад залежыць ад кіравання беларускага дзеяслова: ~ denkst du? аб чым ты ду́маеш; ich weiß nicht, ~ ich bin я не ве́даю, як мне быць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)