жанр сярэдневяковай рэлігійна-дыдактычнай драмы ў вершах, звычайна невял. памеру, сюжэт якой заснаваны на цудзе, здзейсненым святым ці Дзевай Марыяй. У Францыі вядомы з 13 ст., пашырыўся ў інш. краінах Зах. Еўропы ў 14 ст. Прапагандаваў хрысц. мараль, аскетызм. З развіццём жанру рэліг. матывы выцясняліся, М. набываў свецкі характар, хоць агульная дыдактычная накіраванасць яго захоўвалася. На Беларусі існаваў у рэпертуары школьных т-раў у езуіцкіх калегіумах з канца 16 да сярэдзіны 18 ст. Паказы адбываліся ў Полацку, Віцебску, Навагрудку, Брэсце («Св. Ксаверы», «Св. Антоні Падуанскі») і інш.
Літ.:
Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т. 1. С. 129—144.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛКО́Ў-КАНЧАЛО́ЎСКІ Андрэй (Андрон) Сяргеевіч (н. 20.8.1937, Масква),
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт. Расіі (1980). Сын С.У.Міхалкова, брат М.С.Міхалкова. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1965). У фільмах «Першы настаўнік» (1965), «Гісторыя Асі Клячынай, якая кахала, але не выйшла замуж» (1967), «Дваранскае гняздо» (1969), «Дзядзька Ваня» (1971), «Раманс пра закаханых» (1974), «Сібірыяда» (1979) па-дакументалісцку жорсткая стылістыка спалучаецца з жывапіснай манерай. З пач. 1980-х г. працуе ў ЗША: «Любыя Марыі» (1984), «Цягнік-уцякач» (1985), «Блізкі круг» (1992), тэлефільм «Адысея» (1997). З пач. 1990-х здымае фільмы і ў Расіі: «Курачка Раба» (1994), мемуары «Нізкія ісціны» (1998). Ў Марыінскім т-ры паставіў оперу «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́КАРЖАЎСКІ (Mukařovský) Ян (11.11.1891, г. Пісек, Чэхія — 8.2.1975),
чэшскі эстэтык, літ.-знавец; заснавальнік чэшскай структуралісцкай эстэт. школы. Акад. Чэхаславацкай АН (з 1952). Скончыў Пражскі ун-т. З 1938 праф., у 1948—53 рэктар Карлава ун-та ў Празе, праф. ун-та Каменскага ў Браціславе. У 1951—62 кіраўнік Ін-та чэшскай л-ры. Аўтар прац па агульнай тэорыі мастацтва, л-ры, паэтыцы кіно, т-ра, жывапісу: «Эцюды з эстэтыкі» (1966), «Шляхамі паэтыкі і эстэтыкі» (1971), «Эцюды з паэтыкі» (выд. 1982) і інш. Даследаваў стылістыку творчасці чэшскіх пісьменнікаў. Узначальваў акад. выданне «Гісторыя чэшскай літаратуры» (т. 1—3, 1959—61).
Тв.:
Рус.пер. — Исследования по эстетике и теории искусства. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ Валерый Уладзіміравіч (16.3.1923, г. Ішым Цюменскай вобл., Расія — 16.2.1997),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва (1940—43). Апавяданні і аповесці «Гусяня трэцяга сорту» (1960), «Баранкін, будзь чалавекам!» (1962; аднайм. мультфільм 1963), «Воўка Вяснушкін у краіне завадных чалавечкаў» (1964), «Працяжнік — працяжнік — кропка» (1965), раман «Вясельны марш» (1974), п’есы «Жах-жах — жахлівая гісторыя» (1966), «Двайнік чэмпіёна» (1978) і інш. пра жыццё дзяцей і падлеткаў, іх маральнае фарміраванне, юнацкае каханне і сяброўства. Аўтар вершаў, казак, інтэрмедый, клаунад, сцэнарыяў маст. і мультыплікацыйных фільмаў і інш.Дзярж. прэмія Расіі імя Н.К.Крупскай 1983.
французскі эканаміст, дзеяч міжнар. руху прыхільнікаў міру. Вучыўся ў ліцэях Людовіка Вялікага і Бурбона ў Парыжы. Самастойна вывучаў эканам. тэорыю, чытаў па ёй лекцыі, выкладаў у школах Парыжа. У 1881—89 дэп. парламента. Пад уплывам Крымскай вайны 1853—56 усвядоміў амаральнасць і непрадуктыўнасць вайны як спосабу вырашэння міжнар. спрэчак. Выступаў за міжнар. арбітраж. У 1888 разам з У.Р.Крымерам арганізаваў сустрэчу франц. і англ. парламентарыяў для абмеркавання перспектыў арбітражу паміж іх краінамі і ЗША. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. лігі міру (1867) і Міжпарламенцкага саюза (1889). Аўтар зб. эсэ «Праблемы эканомікі» (1857), твораў «Гісторыя працы» (1872), «Міжнародны арбітраж» (1879) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1901 (прысуджана ўпершыню, разам з А.Ж.Дзюнанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАТЭРАПІ́Я (ад псіха... + тэрапія),
лячэнне псіхічным уздзеяннем на арганізм хворага. Гісторыя П. цесна звязана з гісторыяй рэлігіі, містычных вучэнняў, пашырэннем псіхааналізу З.Фрэйда. Асн. спосаб П. — вербальнае (славеснае) уздзеянне, якое ажыццяўляецца ў форме ўнушэння на яве (сугестыя), у стане гіпнозу (транс), шляхам рацыянальнага ўплыву з выкарыстаннем логікі, пераканання і інш. Невербальныя метады прадугледжваюць тэрапію з дапамогай мімікі, жэста, музыкі, інтанацыі голасу, твораў мастацтва і інш. Паводзінскія метады П. заснаваны на прынцыпах умоўна-рэфлектарнага навучання. Вылучаюць П. агульную і асобную; сімптаматычную (лячэнне асобных сімптомаў) і асабіста-арыентаваную (асэнсаванне хворым падсвядомых механізмаў захворвання); індывід. (персанальную) і групавую (улік узаемаадносін паміж удзельнікамі групы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЖА́НСКІ ТЭА́ТР САПЕ́ГАЎ,
прыватны тэатр. Існаваў у 1765—91. Налічваў «60 артыстаў і танцоўшчыкаў». Меў муз.-оперную школу, капэлы у Ружанах (Пружанскі р-н), Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н), Зэльве; 40 музыкантаў «пры бубнах і трубах». У ім працавалі М.Пранчынскі як танцоўшчык, балетмайстар і пастаноўшчык («Літасцівасць Ціта», паст. 1784), К.Чыпрыяні (з 1775) як капельмайстар і кампазітар, а таксама навучаў ігры на скрыпцы прыгонных князя. Сярод вядомых пастановак т-ра: аднаактовая опера Ж.Русо «Вясковы чараўнік», балеты «Арынянка» і «Літасцівасць Ціта», камедыя Малінэ «Чароўнае дрэва». Т-р размяшчаўся ў Ружанскім палацавым комплексе.
Літ.:
Барышаў Г. Гарадскі і маёнткавы прыгонны тэатр на тэрыторыі Беларусі // Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬКА (Smolka) Станіслаў (29.6.1854, г. Львоў, Украіна — 27.8.1924),
польскі гісторык. Д-р габілітаваны (1875), правадз.чл.АН у Кракаве (1884). Вучыўся ва ун-тах Львова і Гётынгена. У 1877—1902 выкладаў у Кракаўскім ун-це, у 1895—96 яго рэктар. З 1902 дырэктар Архіва гродскіх і земскіх актаў у Кракаве. У 1918—24 праф. Каталіцкага ун-та ў Любліне. Даследаваў гісторыю Польшчы 12—19 ст., гісторыю ВКЛ і яго уніі з Польшчай, гістарыяграфію. Гісторыя Беларусі асвятляецца ў працах «1386 год...» (1886; 2-е выд. 1903 мае назву «Унія Літвы з Каронай»), «Кейстут і Ягайла» (1889) і інш. У кн. «Найдаўнейшыя помнікі руска-літоўскай гістарыяграфіі: Крытычны разбор» (1889) даследаваў бел.-літ. летапісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАЯ́НАЎ Ігар Якаўлевіч (н. 22.6.1936, г. Армавір, Расія),
расійскі гісторык. Д-ргіст.н. (1976), праф. (1979). Скончыў Стаўрапольскі пед.ін-т (1963). З 1966 працуе ў Пецярбургскім ун-це, з 1982 дэкан гіст. ф-та, з 1983 заг. кафедры гісторыі Расіі). Даследуе гісторыю Кіеўскай Русі і гісторыю рас. сярэдневякоўя, сярэдневяковыя цэнтры ўсх. славян, у т. л. Полацк, Тураў, Смаленск як гарады-дзяржавы. Лічыць, што гісторыя Полацка ў многім падобна на гісторыю Ноўгарада.
Тв.:
Города-государства Древней Руси. Л., 1988 (разам з А.Ю.Дварнічэнкам);
Киевская Русь: Очерки отеч. историогр. Л., 1990;
Мятежный Новгород. СПб., 1992;
Древняя Русь: Опыт исслед. истории социальной и полит. борьбы. М.; СПб., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫБУ́ЛЬСКІ Міхаіл Леанідавіч (н. 10.7.1961, г. Віцебск),
бел. мастацтвазнавец, жывапісец. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1983). З 1988 выкладае ў Віцебскім ун-це. Даследуе праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва, паэтыку і стылістыку бел. жывапісу 20 ст. Аўтар раздзелаў у кн. «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5—6, 1992—94); уступных артыкулаў да каталогаў, альбомаў, буклетаў віцебскіх мастакоў і інш. Яго жывапісным кампазіцыям уласцівы эмацыянальная выразнасць, рэаліст. трактоўка вобразаў, насычаны каларыт: «Сафія Полацкая» (1985), «Сцяжынкамі Драздовіча», «Абарыген беларускай вёскі» (абедзве 2000), «Могілкі ля храма» (2001), «Двое ў начы» (2002).