КАЗЛО́ЎСКАЯ Людміла Васілеўна (н. 28.11.1936, в. Бабчын Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1983), праф. (1989). Скончыла БДУ (1958). З 1988 у БДУ. Даследуе праблемы рэгіянальнай эканомікі, тэорыі размяшчэння вытв-сці, метадалогіі распрацоўкі рэгіянальных мэтавых комплексных праграм.
Тв.:
Территориальная концентрация промышленности (экономические и социальные аспекты). Мн., 1975;
Региональные проблемы развития инфраструктуры и межотраслевых производств. Мн., 1985 (у сааўт.);
Рациональное природопользование Белорусского Поозерья. Мн., 1993 (у сааўт.).
П.М.Бараноўскі.
т. 7, с. 431
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАБА́ЕЎ Алефцін Мікалаевіч (н. 5.5.1940, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі і воднай гаспадаркі. Д-р тэхн. н. (1986). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (г. Мінск), з 1997 нам. дырэктара гэтага НДІ. Навук. працы па спосабах і метадах вядзення воднага кадастру, водагасп. разліках, інфарм. сістэмах воднай экалогіі.
Тв.:
Кадастр использования водных ресурсов: (Методы и практика ведения). Мн., 1997 (у сааўт.).
Л.В.Лоўчая.
т. 7, с. 446
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРО́Ў Алег Сідаравіч (н. 22.2.1939, г. Быхаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў. Д-р тэхн. н. (1989), праф. (1991). Скончыў БПА (1960), дзе і працуе з 1963. Навук. працы па кіраванні структурай і ўласцівасцямі чыгуну з выкарыстаннем матэм. мадэлявання працэсаў крышталізацыі. Распрацаваў спосаб павелічэння ўдарнай вязкасці высакахромістага чыгуну (выкарыстоўваецца замест сталі для вырабу хутказношвальных дэталей машын).
Тв.:
Формирование структуры чугунных отливок. Мн., 1977;
Термокинетические основы кристаллизации чугуна. Мн., 1982.
т. 7, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТКЕ́ВІЧ Міхаіл Андрэевіч (н. 1.1.1940, в. Кішчына Слабада Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1991). Скончыў БПІ (1966). З 1969 у БПА. Навук. працы па праблемах удасканалення эксплуатацыі эл. сетак. Распрацаваў тэарэт. асновы ацэнкі эфектыўнасці сістэм тэхн. абслугоўвання і капітальнага рамонту электрасеткавага абсталявання і ліній электраперадач, прынцыпы пабудовы аўтаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствам эл. сетак.
Тв.:
Оптимизация эксплуатационного обслуживания электрических сетей. Мн., 1984.
т. 8, с. 57
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПІЛО́ВІЧ Юрый Уладзіміравіч (н. 2.4.1934, Мінск),
бел. канструктар і вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі. Канд. тэхн. н. (1984), праф. (1990). Скончыў БПІ (1957). З 1958 на Мінскім з-дзе ЭВМ, у 1974—94 гал. інжынер Аб’яднання выліч. тэхнікі, адначасова з 1976 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Удзельнічаў у распрацоўцы, стварэнні і асваенні ЭВМ тыпу «Мінск» і «АС», персанальных камп’ютэраў і сродкаў тэлекамунікацый. Дзярж. прэмія СССР 1970, Ленінская прэмія 1983.
М.П.Савік.
т. 8, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАЧЭ́ЎСКІ Вячаслаў Віктаравіч (15.2.1887, Ташкент — ?),
бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-р мед. н. (1941), праф. (1938). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1914; г. Тарту). У 1934—50 у Мінскім мед. ін-це, з 1945 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1955 у Ленінградскім сан.-гігіенічным ін-це. Навук. працы па патагенезе, клініцы, дыягностыцы, прафілактыцы інфекц. хвароб, праблемах алергіі.
Тв.:
Прырода інфекцыйных хвароб і мерапрыемствы па барацьбе з імі. Мн., 1952.
т. 8, с. 148
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ Фёдар Трафімавіч (1.3.1902, в. Боркі Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лясной і сельскай гаспадаркі. Д-р с.-г. н. (1966), праф. (1967). Скончыў БСГА (1928). У 1967—81 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Навук. працы па пытаннях эканомікі лясной і сельскай гаспадаркі, размяшчэння дрэвавых парод, пра ролю лесу і асаблівасці шматгадовых насаджэнняў у сістэме земляробства, ахоўныя лесанасаджэнні.
Тв.:
Вопросы экономики и планирования сельскохозяйственного производства. Мн., 1960.
т. 8, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎГА́НКА Мікалай Уладзіміравіч (н. 8.8.1954, в. Арабнікі Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хіміі прыродных рэчываў. Д-р хім. н. (1991). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук працы па распрацоўцы новых метадаў сінтэзу біялагічна актыўных злучэнняў шэрагу гармонаў насякомых экдыстэроідаў і фітагармонаў брасінастэроідаў.
Тв.:
Экдистероиды: Химия и биол. активность. Мн., 1989 (разам з А.А.Ахрэмам);
Стероиды: Экол. функции. Мн., 1990 (з ім жа).
т. 8, с. 181
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЬКО́ Уладзімір Аляксандравіч (н. 13.1.1940, в. Мяжніца Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1984), праф. (1985). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962), з 1968 працуе ў ім (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні траўматычных пашкоджанняў, касцявых і гнойных інфекцый, апёкаў, вострых захворванняў жывата ў дзяцей, прыроджаных заган развіцця.
Тв.:
Лечение хронического остеомиелита у детей методом закрытого промывания костной полости // Вестн. хирургии. 1980. № 2.
т. 8, с. 192
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧА́Н Аркадзь Дзмітрыевіч (н. 17.1.1941, в. Вірышча Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1993). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па сістэмнай эфектыўнасці работы цеплавых электрастанцый. Распрацаваў метады аптымізацыі рэжымаў і тэхнал. схем ЦЭС, у т. л. парагазавых.
Тв.:
Режимы работы и эксплуатации тепловых электрических станций. Мн., 1978;
Оптимизация режимов и повышение эффективности работы паротурбинных установок ТЭС. Мн., 1985.
т. 8, с. 194
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)