Вэ́ндзіцца ’вэндзіцца; марудзіць, затрымлівацца’ (Сцяшк. МГ). Значэнне ’марудзіць, затрымлівацца’ другаснае. Аналагічнае развіццё і ў рус. мове (рус.копти́ться ’сядзець, нічога не рабіць’). Магчыма, сюды адносіцца і вэ́ндзацца ’бадзяцца, сланяцца без работы’ (Шат.), якое, відаць, утворана ад вэ́ндзаць ’вэндзіць’ (так жа, як вэ́ндзіцца ’марудзіць’ < вэ́ндзіцца, вэ́ндзіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гара́ны ’невялікія горкі, узгоркі’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, адносіцца да гара (гл.), але суфіксацыя ‑ан‑ не вельмі зразумелая (параўн. яшчэ ў рус. мове не вельмі яснае города́н ’агарод?’; гл. СРНГ, 7, 57; з бел. мовы Сцяцко (БЛ, 1978, 12, 46) прыводзіць буда́н як утварэнне ад буда).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гу́тарыць ’гаварыць, размаўляць’. Прасл.*gutoriti. Рус.гу́торить, гута́рить, укр.гу́тір ’размова, бяседа’, гуто́рити, славац.hutoriť. Лічыцца складаным словам: *gu‑адносіцца да *govoriti, а другая частка (*‑toriti) — да літ.tar̃ti ’сказаць’ (параўн. і слав.*tortoriti). Гл. Фасмер, 1, 479; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 179–180.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Безецный ’нізкі, подлы’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Укр. (з XVI ст. і ў дыялектах) безецний ’тс’. Запазычанне з польск.bezecny ’тс’ (да прасл.čьstь ’гонар’; Слаўскі, 1, 120). Цімчанка, 70; Булыка, Запазыч., 40. Сюды адносіцца і беззэ́цны цмок ’міфічны змей у беларускіх казках’ (Мядзв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блы́таць. Сюды адносіцца і блу́таць ’тс’ (Бяльк., Шат.). Можна меркаваць, што зыходным з’яўляецца блу́таць, якое ўзнікла з плу́таць азванчэннем п > б (перад л). Адносна чаргавання галосных у : ы ў экспрэсіўных словах — гэта не рэдкасць. Параўн., напр., у рус. гаворках: блука́ться, блука́ть ∼ блы́ка́ться ’бадзяцца, валачыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
úmspringen*Ivi(s)
1) рапто́ўна мяня́цца (пра вецер)
2) (mit D) адно́сіцца бесцырымо́нна (да каго-н.), абыхо́дзіцца бесцырымо́нна (з кім-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
касмі́чны
(гр. kosmikos = сусветны)
1) які адносіцца да космасу, звязаны з яго асваеннем (напр. к-ая прастора, к-ая ракета);
2) перан. велізарны, грандыёзны (к. маштаб).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Qualia quisque geret, talia quisque feret
Як хто будзе сябе паводзіць, так да яго будуць і адносіцца.
Как кто будет себя вести, так к нему будут относиться.
бел. Як баба да дзеда, так і дзед да бабы. Які «здароў будзь», такі і «на здароўе». На добрае пытанне добрае і адпавяданне.
рус. Каков до людей, таковы и люди до тебя. Как сам станешь потчевать, так и люди тебя отпотчуют. Какову чашу другу нальёшь, такову и сам выпьешь. Как аукнется, так и откликнется. Каков привет, таков ответ. Кто сам ко всем лицом, к тому и добрые люди не спиной. Спроси громом, ливнем ответят.
фр. Tel bruit, tel écho (Каков шум, такое и эхо).
англ. Do by others as you would be done by (Поступай с людьми так, как хочешь, чтобы поступали с тобой).
нем. Ein finsterer Blick kommt finster zurück (Мрачный взгляд возвращается мрачным обратно). Wie der Hall, so der Schall (Как аукнется, так и звучит).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
бестурбо́тны, ‑ая, ‑ае.
Які з лёгкасцю адносіцца да жыццёвых спраў і турбот; бесклапотны. Даверлівая і бестурботная,.. [Таня] сама ва ўсім вінавата.Грамовіч.// Уласцівы такому чалавеку. Бестурботны характар.// Які выяўляе адсутнасць турботы. [Максім Сцяпанавіч] уваходзіў у палату з бестурботнай усмешкай.Карпаў.На шчоках у Чухноўскага гарыць румянец, у вачах — бестурботны блакіт.Пестрак.// Не звязаны з жыццёвымі турботамі, далёкі ад іх. Меншыя Аўгініны дзеці — два хлопчыкі — спалі бестурботным сном шчаслівага дзяцінства.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́раг, ‑а, м.
1. Той, хто варожа адносіцца да каго‑, чаго‑н., сваімі дзеяннямі шкодзіць каму‑, чаму‑н.; непрыяцель. Класавы вораг. □ Перасварыліся браты за зямлю і сталі адзін аднаму ворагамі.Якімовіч.І ўсё-такі самым небяспечным ворагам чаек на гняздоўі з’яўляецца лісіца.В. Вольскі.// Прынцыповы праціўнік.
2.зб. Процілеглы ваюючы бок; праціўнік. Наткнуўшыся на моцныя сілы ворага, .. атрад зрабіў круты.. паварот на.. усход.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)