НАТУРФІЛАСО́ФІЯ (ад лац. natura прырода + філасофія),
філасофія прыроды, абстрактнае тлумачэнне прыроды, якая разглядаецца ў яе цэласнасці. Узнікла ў антычнасці, ёй быў уласцівы наіўны непадмацаваны навук. даследаваннямі погляд на прыроду. Ранняя стараж.-грэч. Н. (мілецкая школа і інш.) была фактычна першай гіст. формай філасофіі ўвогуле. Геракліт, Эмпедокл, Анаксагор, Эпікур, Арыстоцель і інш. зрабілі спробу асэнсавання існага, субстанцыі, пытанняў касмалогіі і касмагоніі. Яны выказалі погляд на прыроду, як на тое, што бясконца развіваецца, ідэю аб арган. мэтазгоднасці, меркаванне аб атамах (гл.Атамістыка), ідэю прыродазнаўча-гіст. развіцця жывога з нежывога, распрацавалі вучэнне аб процілегласці, супярэчнасці і інш. У эпоху сярэднявечча ант. Н. была выцеснена крэацыянісцкімі ўяўленнямі хрысц., мусульм. і іудзейскай тэалогіі. У эпоху Адраджэння Н. пераадолела характэрныя для антычнасці антрапамарфізм і міфалагізм, стала больш грунтоўна апірацца на прыродазнаўча навук. веды (Дж.Бруна, Б.Тэлезіо, Т.Кампанела), але адчувала на сабе ўплыў сярэднявечча (гілазаізм, магія, кабала). У 17—18 ст., у эпоху прагрэсу механістычнага прыродазнаўства, калі перавагу мелі аналіт. метады і метафіз. спосаб разгляду прыроды, Н. страціла былое значэнне. Адраджаецца Н. ў 1-й пал. 19 ст., яе развіццё звязана з дзейнасцю І.Канта. Ф.Шэлінга і інш. прадстаўнікоў класічнай ням. філасофіі. У канцы 10 — пач. 20 ст. В.Оствальд, Г.Дрыш, Т.Ліпс і інш. імкнуліся з дапамогай Н. пераадолець крызіс найноўшага прыродазнаўства. Ідэі Н. характэрны і для 20 ст., яны праявіліся ў філасофіі рас. касмізму (А.Л.Чыжэўскі, У.І.Вярнадскі), тэорыі касмагенезу (П.Тэяр дэ Шардэн) і інш.філас. плынях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гло́бус ’глобус’ (БРС). Рус.гло́бус, укр.гло́бус. У рус. мове, паводле Фасмера (1, 414), запазычанне з ням.Globus (< лац.globus) або непасрэдна з лац. мовы. Шанскі (1, Г, 95) лічыць, што запазычанне мела месца хутчэй за ўсё з лац. мовы, але яшчэ ў дапятроўскую эпоху. У бел. мове, магчыма, з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дакляра́цыя ’абяцанка’ (БРС). У ст.-бел. мове деклярация, деклярацыя ’аб’яўленне, абвяшчэнне’ (засведчана з 1600 г., гл. Булыка, Запазыч., 90). З польск.declaracja ’тс’, а гэта з лац.declarātio. Параўн. даклярава́ць (гл.). Гл. яшчэ дэклара́цыя. Таксама запазычаннем з польск. мовы з’яўляецца рус.деклара́ция (якое прыйшло ў рус. мову ў Пятроўскую эпоху).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трум ‘месца паміж палубай і днішчам судна, прызначанае для розных грузаў’ (ТСБМ, ТС), ‘спод карабля’ (Некр. і Байк.). З рус.трюм ‘тс’, запазычанага ў Пятроўскую эпоху (спачатку як рюим) з нідэрл.het ruim, або са скарочаным пэўным артыклем ʼt ruim, in ʼt ruim ‘памяшканне’ (Фасмер, 4, 112; Чарных 2, 267; ЕСУМ, 5, 663).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЕ́РМА (грэч. hermēs),
чатырохгранны слуп, завершаны скульпт. выявай галавы першапачаткова бога Гермеса (адсюль назва), потым стараж. багоў, з 5 ст. да н.э. і партрэтнымі выявамі дзярж. дзеячаў, філосафаў і інш. У ант.эпоху герма — пераважна межавы знак, паказальнік дарог, з 16 ст. — від дэкар. і садова-паркавай скульптуры.
Гермы на фасадзе палаца ў вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕРНЯЦЁРКА,
старажытнае прыстасаванне для расцірання зерня на муку або атрымання круп. Складалася з масіўнага ніжняга плоскага каменя-валуна, на рабочай паверхні якога рабілася паглыбленне, куды насыпалі зерне для апрацоўкі, і меншага верхняга каменя-цёрачніка. На тэр. Беларусі З. з’явілася ў эпоху неаліту. Найб. пашырэнне мелі ў жал. веку (7—6 ст. да н.э. — 8 ст.н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эмбалатэ́рый
(ад гр. embole = таран + -тэрый)
вельмі буйное няпарнакапытнае млекакормячае з групы брантатэрыяў, якое жыло ў алігацэнавуюэпоху ў Цэнтр. Азіі і мела на мордзе касцявы выраст, падобны да тарана.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Магазе́й рэзервуар лямпы для газы’ (Касп.), ’дзяржаўны свіран’ (Касп.), магазе́я ’магазін, лаўка’, ’свіран’ (Мат. Гом.), ’агульны свіран у вёсках’ (Растарг.). Укр.магазе́й ’свіран’, рус.ярасл., алан.магазе́я, магазе́й ’склад, магазін’. Запазычана ў эпоху Пятра I з гал.magazijn (< фр.magasin < італ.magazzino < араб.mahzū́n, mohā́zin ’склад тавараў’ (Фасмер, 2, 554). Гл. таксама бел.гамазе́я.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абвастры́цца, ‑вострыцца; зак.
1. Зрабіцца танчэйшым, вастрэйшым (пра рысы твару); завастрыцца. Цімашкоў за апошнія гады вонкава змяніўся: крыху схуднеў тварам, лоб пасеклі маршчыны, абвастрыліся скулы.«Беларусь».
2. Зрабіцца вастрэйшым, рэзка выяўленым (пра пачуцці, адчуванні, якасці і пад.). Зрок абвастрыўся.// Набыць цяжэйшую форму. Хвароба абвастрылася.
3. Зрабіцца больш напружаным, жорсткім (пра якія‑н. адносіны, супярэчнасці і пад.). Барацьба на шахматным турніры абвастрылася. У эпоху імперыялізму рэзка абвастрыліся супярэчнасці паміж метраполіямі і калоніямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
е́днасць, ‑і, ж.
1. Адзінства, згуртаванасць. Так у жорсткіх баях за камуну Непарушная еднасць расла.Глебка.Нашу эпоху можна назваць эпохай вялікай еднасці .. славянскіх народаў.«Полымя».// Непадзельнасць, неразрыўнасць. Еднасць партыі з народам. □ Андрэй адчувае еднасць з польскімі рабочымі ў Беластоку, да якіх ён прыехаў па заданню партыі папярэдзіць аб правакатары.Хромчанка.// Адпаведнасць, узгодненасць. Балада «Да дня» [М. Танка] вызначаецца еднасцю формы і зместу.У. Калеснік.
2. Агульнасць, супольнасць. Еднасць інтарэсаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)