форма дзяржавы, пры якой улада манарха спалучалася з органамі саслоўнага прадстаўніцтва дваранства, духавенства і гараджан. Склалася ў большасці краін Еўропы ў 13—14 ст. у працэсе фарміравання агульнадзярж. саслоўяў і органаў саслоўнага прадстаўніцтва (парламент у Англіі, Ген.штаты ў Францыі, картэсы ў Іспаніі, Сейм у ВКЛ, Польшчы, Чэхіі і інш.). Саслоўнае прадстаўніцтва ў выглядзе Земскіх сабораў у 16—17 ст. існавала і ў Расіі. Звычайна С.м. гістарычна папярэднічала абсалютызму. У Рэчы Паспалітай (у складзе ВКЛ і Польшчы) абсалютызм не склаўся да канца яе існавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
справакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
1. Наўмысна выклікаць, падбухторыць каго‑н. на якія‑н. дзеянні, учынкі. Следчы хоча справакаваць «мяцежніка» на здраду.У. Калеснік.// Правакацыйнымі дзеяннямі выклікаць якое‑н. здарэнне. Справакаваць напад. □ Так, цяпер ужо ніхто не сумняваўся, што Злучаныя Штаты самі справакавалі вайну ў Індакітаі.Бажко.
2.Спец. Зрабіць правакацыю (у 3, 4 знач.). Справакаваць прыступ малярыі. Справакаваць усюды насення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІРАБО́ (Mirabeau) Анарэ Габрыэль дзю Рыкеці
(du Riqueti; 9.3.1749, Біньён-Мірабо, Францыя — 2.4.1791),
палітычны дзеяч Французскай рэвалюцыі 1789—99. Граф. У 1786 накіраваны з сакрэтнай місіяй у Прусію. У 1789 выбраны ў Генеральныя штаты ад трэцяга саслоўя гарадоў Марсель і Экс. Стаў вядомы дзякуючы выкрывальным прамовам супраць абсалютысцкага ладу. Паступова перайшоў на кансерватыўныя пазіцыі, стаў лідэрам буйной буржуазіі, прыхільнікам парламенцкай манархіі. У 1790 заключыў тайнае пагадненне з каралеўскім дваром, за абавязацельствы пагасіць вял. даўгі М. стаў яго сакрэтным агентам. Раптоўна памёр. Пахаваны ў Пантэоне, пасля адкрыцця здрады перапахаваны на могілках для злачынцаў.
It was a well-staffed up hotel. Гэта быў добра ўкамплектаваны штатамі гатэль.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МЮ́РДАЛЬ ((Myrdal) Альва) (31.1.1902, г. Упсала, Швецыя — 1.2.1986),
шведскі грамадскі дзеяч, сацыёлаг. Скончыла Стакгольмскі ун-т (1924). З 1932 член С.-д. партыі. У 1936—48 дырэктар засн. ёю сац.-пед. семінара (Пед. ін-та дашкольнага навучання) у Стакгольме. З 1956 пасол у Індыі, Бірме і на Цэйлоне. У 1962—72 кіраўнік швед. дэлегацыі на Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні. У 1966—72 міністр па пытаннях раззбраення. Аўтар прац «Крызіс у праблеме насельніцтва» (1934; у сааўт. з мужам Г.Мюрдалем), «Гульня ў раззбраенне: як Злучаныя Штаты і Расія раздуваюць гонку ўзбраенняў» (1977) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1982 (разам з А.Гарсія Роблесам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНТАГО́Н (англ. Pentagon ад грэч. pentagōnon пяцівугольнік),
назва ваен. ведамства ЗША, якое размяшчаецца ў пяцівугольным будынку на беразе р. Патомак у г. Арлінгтан каля Вашынгтона (штат Віргінія). Налічвае каля 23 тыс.чал. персаналу ваен. і цывільных спецыялістаў. У П. размяшчаюцца асн. ўстановы, упраўленні і службы мін-ва абароны, камітэт нач. штабоў (КНШ) і яго аб’яднаны штаб, мін-ва арміі ЗША. У будынку П. знаходзяцца асн. камандны цэнтр КНШ і асн. камандныя пункты відаў узбр. сіл. Кіраўнік П. — міністр абароны ЗША. Будынак П. пастаўлены ў 1941—43 паводле праекта ген. Б.Б.Сомвіла. Гл. таксама раздзел Узброеныя сілы ў арт.Злучаныя Штаты Амерыкі.
den ~ mit dréißig Ángestellten besétzen залічы́ць у штат тры́ццаць службо́ўцаў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
штатIIм. (складсупрацоўнікаў) Personálbestand m -(e)s;
шта́ты наста́ўнікаў Léhrkörper m -s, -;
(быць) у шта́це fest [háuptamtlich, háuptberuflich] ángestellt sein;
скарачэ́нне штатаў Stéllenplankürzung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ АПАРА́Т,
сістэма органаў дзяржавы, праз якія забяспечваецца выкананне яе ўладных паўнамоцтваў. У Дз.а. Рэспублікі Беларусь уваходзяць пастаянныя штатыНац. сходу, адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, мін-ваў, дзярж. к-таў, ведамстваў, мясц. органаў дзярж. улады і кіравання, судоў, пракуратуры, дзярж. кантролю, Нац. банка, дыпламат. прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, мытных органаў. Паводле бел. заканадаўства дзейнасць Дз.а. грунтуецца на прынцыпах законнасці, прыярытэту правоў і законных інтарэсаў грамадзян перад інтарэсамі дзяржавы; абавязковасці выканання рашэнняў, прынятых вышэйшымі дзярж. органамі і службовымі асобамі ў межах паўнамоцтваў, для ніжэйстаячых дзярж. органаў; галоснасці ў рабоце рэгулярнымі паведамленнямі адпаведнага дзярж. органа ў сродках масавай інфармацыі і інш.Гл. таксама Дзяржаўная служба.
Г.А.Маслыка.
Танец «Бульба» ў выкананні Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ГЛАС (Douglass) Фрэдэрык [сапр.Бейлі
(Bailey) Фрэдэрык Агастэс Вашынгтон; люты 1817, Такаха, каля г. Істан, штат Мэрыленд, ЗША — 20.2.1895], грамадскі дзеяч, публіцыст, адзін з лідэраў абаліцыянізму ў ЗША. Мулат, да ўцёкаў у паўн.штаты ЗША (1838) быў рабом. З 1847 выдаваў антырабаўладальніцкую газ. «The North Star» («Паўночная зорка»),
Пад уплывам Дж.Браўна выступіў за ўзбр. барацьбу супраць негрыцянскага рабства. Адзін са стваральнікаў першых негрыцянскіх палкоў у грамадз. вайну ў ЗША 1861—65 і кіраўнікоў руху неграў за раўнапраўе ў час Рэканструкцыі Поўдня 1865—77. Выступаў за дэмакратызацыю грамадска-паліт. жыцця краіны, за правы жанчын. Аўтар антырабаўладальніцкага аўтабіягр. твора «Аповесць пра жыццё Фрэдэрыка Дугласа, амерыканскага раба» (1845, перапрацавана ў 1855 і 1881 пад інш. назвамі).