1. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой‑н. цяжкай рабоце. Бацька мой у імперыялістычную шэсць гадоў у палоне адгакаў і жывы вярнуўся.Беразняк.З другой паперы бачна, што паспытаў Міхалка і вугальныя шахты. Пад зямелькай адгакаў ён кайлом нешта каля пяці год.«ЛіМ».
2. Адбудаваць. Адгакаць дом.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брэ́мсберг
(ням. Bremsberg, ад Bremse = тормаз + Berg = гара)
падземная нахільная горная вырабатка з прыстасаваннямі для спуску ў ваганетках або канвеерам карысных выкапняў на размешчаны ніжэй гарызонт шахты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАНАМАРО́Ў (Мікалай Афанасьевіч) (17.2.1918, г.Шахты Растоўскай вобл., Расія — 1997),
расійскі графік. Нар.маст. Расіі (1968). Нар.маст.СССР (1977). Правадз.чл.АМСССР (1973). Вучыўся ў Маскоўскім маст. ін-це (1940—50), з 1949 выкладаў у ім. У 1973—88 старшыня праўлення Саюза мастакоў СССР. У 1991—92 прэзідэнт АМСССР. Творам уласцівы тонкасць каларыту, выразная рытміка буйных каляровых плоскасцей, архітэктанічная яснасць кампазіцыі: серыі «Шахцёры Данбаса» (1949—50), «Паўночны В’етнам» (1957, 1958), «Па Індыі» (1961), «Дарогі да Асуана» (1966—67), «Ветразі Падмаскоўя» (1969), «На Доне» (1980—81). Дзярж. прэмія СССР 1951.
М.Панамароў Шахцёры Хан-гая. З серыі «Паўночны В’етнам». 1957.
2. Прыцягнуць для адбывання воінскай павіннасць. З шахты Мікалая прызвалі на службу ў армію.Хадкевіч.Праз гадзіну Міця ведаў усё, што здарылася з Іванам, Нупрэем і другімі дзесяцікласнікамі, якіх тады, у ліпені, прызвалі.Навуменка.
3. Заклікаць да ўдзелу ў якой‑н. важнай справе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ствол, ствала́, мн. ствалы́, ствало́ў, м.
1. Асноўная частка дрэва ад каранёў да верхавіны, якая трымае на сабе галіны і лісты.
2. Частка агнястрэльнай зброі ў выглядзе трубы, праз якую праходзіць, атрымаўшы напрамак палёту, куля або снарад.
3. Частка шахты ад паверхні да дна.
Праходка ствала.
4. У тэхніцы, анатоміі: назва розных прадметаў або органаў, якія маюць форму прамой трубы.
С. пажарнага рукава.
С. соннай артэрыі.
|| прым.ствалавы́, -а́я, -о́е, ствало́вы, -ая, -ае (да 1, 3 і 4 знач.) іство́льны, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПАРА́КАС,
археалагічная культура індзейскіх плямён, што ў 5 ст. да н.э. — 2 ст.н.э. жылі на паўд. узбярэжжы Перу. Назва ад аднайм. паўвострава, дзе ўпершыню адкрыты могільнікі гэтай культуры. Насельніцтва жыло ў глінабітных дамах, займалася земляробствам (кукуруза, боб, гарбузы і інш.), марскім збіральніцтвам і рыбалоўствам, вырабляла ляпную паліхромную кераміку з малюнкамі, выкананымі смалістымі фарбамі. Вылучаюцца пахаванні ў глыбокім сферычных камерах, да якіх вядуць вертыкальныя (3—4 мглыб.) шахты, і засыпаных пяскоў збудаваннях, зробленых з цэглы-сырцу, ці ямах. Захавалася вял. колькасць мумій. Нябожчыкаў хавалі ў становішчы седзячы, іх чарапы штучна дэфармаваны, некаторыя маюць сляды трэпанацыі. У 2 ст.н.э. на аснове П. з’явілася культура Наска.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕРНЕСУШЫ́ЛКА,
машына (агрэгат ці ўстаноўка) для сушкі збожжа, насення траў, агародніны і інш. Выкарыстоўваецца ў складзе зернеачышчальна-сушыльнага комплексу або асобна. Бываюць: перасоўныя і стацыянарныя; барабанныя, шахтавыя, калонкавыя, канвеерныя, вакуумныя.
Збожжа ў іх сушаць нагрэтым паветрам або сумессю яго з газамі, што ўтвараюцца пры згаранні цвёрдага ці вадкага паліва ў спец. топках. У барабанных З. збожжа рухаецца ўздоўж восі вярчальнага барабана ў патоку цепланосьбіта (гарачага паветра), у шахтавых — перамяшчаецца ўніз пад дзеяннем уласнай вагі, а цепланосьбіт паступае ў сушыльную ч.шахты збоку і перасякае збожжавы паток. На Беларусі пашыраны З. шахтавага і барабаннага тыпу, выкарыстоўваюцца на збожжасховішчах, элеватарах і інш. Прадукцыйнасць З. да 16 т/гадз і больш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУСЬКА́ЛІЙ»,
вытворчае аб’яднанне ў Беларусі, у г. Салігорск. Утворана ў 1970 як Беларускі калійны камбінат на базе 1-га (працуе з 1963), 2-га (з 1965) і 3-га (з 1969) камбінатаў (рудаўпраўленняў). З 1975 ВА «Беларуськалій», у якое ў 1977 увайшоў 4-ы калійны з-д. Працуе на базе Старобінскага радовішча калійных і каменнай соляў. Выпускаў каля 20% сусв. вытв-сці калійных угнаенняў, здабываў больш за 40 млн.т калійнай руды, выпрацоўваў каля 5,7 млн.т калійных угнаенняў у пераліку на 100% K2O (1988). У 1994 выпушчана 2,54 млн.т угнаенняў. Асн. прадукцыя (1995): калій хлорысты дробназярністы і грануляваны, натрый хлорысты тэхнічны, соль калійная змешаная, соль кухонная і для жывёлагадоўлі. Супрацоўнічае з прадпрыемствамі і фірмамі Расіі, Германіі, Польшчы і інш. краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разбуры́цца, ‑бурыцца; зак.
1. Разваліцца, разламацца, рухнуць. — За вайну шахты ўсе разбурыліся, ладзіць іх трэба.Галавач.//перан. Парушыцца, распасціся. У хаце Раманюка разбурылася мая сям’я.Савіцкі.— Прыміце з гэтага масіву толькі два гэтыя будынкі — і ўвесь ансамбль разбурыцца.«ЛіМ».
2.перан. Не ажыццявіцца, не спраўдзіцца. Перад Алесем стаяла дзяўчына. І адразу ўсе ягоныя ўяўленні разбурыліся. Тонкая і гнуткая ў таліі, шырокая ў клубах, высокая ў невялікіх грудзях.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1964). У 1964—86 маст. рэдактар час. «Бярозка», з 1992 у «Беларускім гістарычным часопісе». Працуе ў кніжнай і станковай графіцы. Сярод твораў: серыя акварэлей «Помнікі архітэктуры Беларусі» (1970—82), «Бярэзінскі запаведнік» (1975—79), літаграфіі «Кірмаш канца XIX — пач. XX ст.» (1972), «Дзяды» паводле паэмы А.Міцкевіча (1973), «Паўстанне 1863 г.» (1978), «Спынім забойствы...» да 500-годдзя Міколы Гусоўскага (1980), серыя «Асветнікі» (1989), ілюстрацыі да кніг У.Дубоўкі, П.Броўкі, У.Караткевіча, І.Новікава; дыярамы «На старажытным гарадзішчы», «Францыск Скарына трымае экзамен перад прафесарамі ў Падуанскім універсітэце», «Знахаркі» і інш. для Музея гісторыі медыцыны Беларусі; «Гандаль у Полацку», «Падводны свет нашых азёр», «Паселішча на Сенніцы», «Крэменездабыўныя шахты ў Красным», «Францыск Скарына ў друкарні» і панарама «Пажар г. Магілёва ў 1700—21 гг.» для Нац. музея гісторыі і культуры Беларусі, «Мінск у 1890 г.» для Музея М.Багдановіча (1992—93, усе ў Мінску).
П.Драчоў. Кірыла Тураўскі. З серыі «Асветнікі». 1989.