ву́чань, -чня, мн. -чні, -чняў, м.

1. Той, хто вучыцца ў школе ці ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы.

В. сярэдняй школы.

В. рамеснага вучылішча.

2. Той, хто вучыцца чаму-н. у каго-н.

В. шаўца.

В. слесара.

3. Паслядоўнік чыйго-н. вучэння (да 2 знач.); той, хто вывучыў што-н. пад кіраўніцтвам каго-н.

В. славутага генетыка Вавілава.

Дастойны в. свайго настаўніка.

|| ж. вучані́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. вучнёўскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

генеало́гія

(фр. genealogia)

1) дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае паходжанне і сваяцкія сувязі гістарычных асоб, родаў;

2) гісторыя чыйго-н. роду, радаслоўная (напр. г. К. Каганца);

3) паходжанне жывёльных або раслінных родаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ро́счырк, ‑у, м.

Завітушка на пісьме, звычайна ў канцы слова або чыйго‑н. подпісу. [Грай] па-вайсковаму суха пераказвае загад, бярэ з рук паперку з шырокім сакратаровым росчыркам. Мікуліч. // у перан. ужыв. Пра след бліскавіцы, рэактыўнага самалёта. Тоня ўздрыгвала пры кожным росчырку маланкі. Лось.

•••

Адным росчыркам пяра — адным подпісам, не ўнікаючы ў сутнасць справы, зрабіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schwélle f -, -n

1) паро́г;

die ~ j-s Háuses betréten* пераступі́ць паро́г чыйго́-н. до́ма

2) чыг. шпа́ла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пе́сня, -і, мн. -і, -сень, ж.

1. Вершаваны і музычны твор для выканання голасам.

Харавая п.

Жніўныя песні.

Беларускія народныя песні.

2. Пра спевы птушак.

Салаўіныя песні.

◊

Доўгая песня (разм.) — тое, што патрабуе працяглага часу, што не скора можа быць зроблена, расказана і пад.

Старая песня (разм.) — што-н. даўно вядомае.

Песня спета чыя (разм.) — канец чыйго-н. жыцця, шчасця, поспехаў і пад.

|| памянш. пе́сенька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. пе́сенны, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. матыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sovereignty [ˈsɒvrənti] n. fml

1. найвышэ́йшая ўла́да;

the sovereignty of the people ула́да, яка́я нале́жыць наро́ду

2. суверэ́ннасць, суверэнітэ́т, незале́жнасць;

exercise sovereignty здзяйсня́ць пра́ва суверэнітэ́ту;

encroach upon smb.’s sovereignty рабі́ць зама́х на права́ чыйго́-н. суверэнітэ́ту

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unknown​2 [ˌʌnˈnəʊn] adj.

1. (to) незнаёмы, невядо́мы

2. неспазна́ны, нязве́даны, непаспрабава́ны;

an unknown delight нязве́даная асало́да

♦

unknown to smb. без чыйго́-н. ве́дама;

He did it unknown to me. Ён зрабіў гэта без майго ведама.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pozwolenie

н. дазвол;

za czyim ~m — з чыйго дазволу, з чыёй згоды;

za ~m! — калі дазволіце!, з вашага дазволу!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

а́кцыя ​1, ‑і, ж.

Дзеянне, накіраванае на дасягненне пэўнай мэты. Міралюбівая акцыя Савецкага ўрада. Дыпламатычная акцыя. Акцыя помсты. Агрэсіўная акцыя. □ [Кох:] не раз рабіў.. [Вейсу] непрыемнасці, пачынаючы якую-небудзь акцыю, не дамовіўшыся, не параіўшыся з ім. Лынькоў.

[Ад лац. actio — дзеянне.]

а́кцыя ​2, ‑і, ж.

Цэнная папера, якая сведчыць пра ўнясенне пэўнага паю ў капіталістычнае прадпрыемства і дае права яе ўладальніку на ўдзел у справах і прыбытках гэтага прадпрыемства. Валодаць акцыямі. Скупіць акцыі. Трымаць акцыі. Рост каштоўнасці акцый. □ Большая частка банкірскага капіталу зусім фіктыўная і складаецца з даўгавых патрабаванняў (вэксаляў), дзяржаўных папер (якія прадстаўляюць ранейшы капітал) і акцый (пасведчанняў на атрыманне: будучага даходу). Маркс. Шалёна несліся ў гару акцыі фабрык і заводаў. Гартны. Трывогу, трывогу б’е бізнесмен, Усюды на біржах падаюць акцыі. Вітка.

•••

(Яго, яе, іх) акцыі павышаюцца — пра павышэнне чыйго‑н. значэння, уплыву.

Акцыі падаюць — пра зніжэнне чыйго‑н. значэння, уплыву.

[Фр. action.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

генеало́гія

(гр. genealogia, ад genos = род + logos = слова)

1) дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае паходжанне і сваяцкія сувязі гістарычных асоб, родаў;

2) гісторыя чыйго-н. роду, радаслоўе (напр. г. сям’і).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)