шахтавая печ для выплаўкі чыгуну з жалезарудных матэрыялаў (афлюсаванага агламерату, акатышаў, жал. руды). Характарызуецца карысным аб’ёмам (бывае да 5000 м³ і больш) і прадукцыйнасцю (да 12 000 т/сут і больш). Працягласць бесперапыннага дзеяння ад пуску да спынення на капітальны рамонт (т.зв. кампанія) 10—15, часам 20 і больш гадоў.
Зверху праз калашнік у печ загружаюць порцыямі (калошамі) зыходную плавільную сыравіну (шыхту), знізу праз фурмы ў горне падаюць нагрэтае і абагачанае кіслародам паветра, вадкае. газа- або пылападобнае паліва. У шахце з жалезаруднай часткі шыхты адбываецца ўзнаўленне жалеза з вокіслаў і насычэнне яго вугляродам, у выніку чаго ўтвараецца чыгун (гл.Доменны працэс). У распары (самая шырокая цыліндрычная ч. печы) і заплечыках (конусная ч.) чыгун і шлак плавяцца (пераходзяць у вадкі стан) і праз спец. адтуліны (ляткі) перыядычна выпускаюцца ў каўшы. Доменны газ, які ўтвараецца ў доменным працэсе, выходзіць з Д.п. праз газаадводы; шлак гранулюецца (выкарыстоўваецца ў буд-ве). Д.п. футэруюць вогнетрывалай муроўкай: верхнюю ч. выкладваюць малагліназёмістым, ніжнюю — высокагліназёмістым шамотам; ч. горна, дзе назапашваецца чыгун. і под — вугляродзістымі блокамі. Звонку печ адзяецца ў стальны кажух, які ахалоджваецца пераважна праточнай вадой. Д.п. абсталёўваецца скіпавымі пад’ёмнікамі з ваганеткамі або канвеерамі, сродкамі механізацыі і аўтаматызацыі вытв. працэсу. Непадалёку ад Д.п. звычайна размяшчаецца агламерацыйная ф-ка (гл.Агламерацыя). Д.п. з’явіліся ў Еўропе ў сярэдзіне 14 ст., у Расіі каля 1630.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фасфары́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае ў сваім складзе фосфар. Фасфарысты чыгун.
2. Тое, што і фасфарычны. Фасфарыстыя хвалі шуршаць за кармой.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́ўкіспец. schmíedbar;
спец.ко́ўкі чыгу́н Témperguss m -sses;
ко́ўкае жале́за Schmíedeeisen n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КАНАНО́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 10.5. 1938, в. Кукавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1968). Працаваў слесарам, інжынерам, з 1982 рэдактар у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1975. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Заводскія світанні» (1978), «Белы чыгун» (1981), «Цёплы камень» (1985), «Асобая зона» (1992) тэмы заводскага жыцця, апяванне чалавека працы, дружбы, высакародства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Стака́н — у вузкіх тэрміналагічных значэннях (ТСБМ) запазычана з рус.стака́н (Крукоўскі, Уплыў, 43); у народнай мове стака́н, стага́н ‘шклянка’ (Гарэц., Сл. ПЗБ, Жд., 1, 3, ЛА, 4), стака́н, штака́н ‘тс’ (ТС), стака́н ‘шкло на лямпу’ (Мат. Гом.), пранікненне з рускай, у тым ліку з экспрэсіўным азванчэннем к > г. Стага́н ‘чыгун (посуд)’ (Мат. Гом.; брасл., Сл. ПЗБ) у выніку кантамінацыі з сага́н ‘гаршчок, чыгун’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пінчу́к ’высокі чыгун, пабелены знутры, з адной ручкай, стаўбун’ (ельск., З нар. сп.). Відаць, да уласнай назвы Шпек, у рэгіёне якога рабілі такія чыгуны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адва́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад адварыць.
2.узнач.прым. Звараны, вараны. Стары моўчкі.. паставіў.. чыгун з халоднаю адваранаю бульбаю.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вагра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Печ шахтавага тыпу для плаўкі чыгуну і каляровых металаў. Бурліць чыгун гарачы, Расплаўлены ў вагранках.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тамі́цьнесов.
1. утомля́ть, томи́ть;
2.в разн. знач. томи́ть;
т. чыгу́н — томи́ть чугу́н;
т. тыту́нь — томи́ть таба́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шалупа́йка, ‑і, ДМ ‑пайцы; Рмн. ‑паек; ж.
Тое, што і шалупіна. — Добры дзень, — адказала гаспадыня, якая якраз даставала з печы чыгун бульбы з шалупайкамі.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)