crescent [ˈkresnt] n.

1. маладзі́к або́ ве́тах (першая або апошняя чвэрць месяца)

2. то́е, што ма́е фо́рму паўме́сяца

3. the Crescent паўме́сяц (сімвал мусульманства)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

crotchet

[ˈkrɑ:tʃət]

n.

1) дзіва́цтва n., капры́з -у m.

2) кручо́к -ка́ m.

3) Mus. чвэрць но́ты, чвэ́ртка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

завярша́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад завяршаць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які з’яўляецца заканчэннем, завяршэннем чаго‑н. Завяршаючы год пяцігодкі. Завяршаючая чвэрць навучальнага года.

3. Дзеепрысл. незак. ад завяршаць. Кравец прыпыніўся ў сваім двары за шулам, завяршаючы ход сваіх думак. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КРА́ТЭР (ад грэч. kratēr вял. чаша) вулканічны, чаша- ці лейкападобнае паглыбленне на вяршыні ці схіле вулканічнага конуса (гл. Вулкан) дыяметрам ад дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў і глыб. ад некалькіх да соцень метраў. На яго дне адно або некалькі жаролаў, праз якія на паверхню з магматычнага ачага па вывадным канале паступаюць лава і інш. вулканічныя прадукты. Дно бывае запоўнена лававым возерам або другасным вулканічным конусам.

Кратэр з выявамі кентаўрамахіі і амазонамахіі. 2-я чвэрць 5 ст. да н.э.

т. 8, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВА́РТНІК (ад польск. kwartnik чвэрць),

польская сярэбраная манета, роўная паўгроша, 1/96 польскай грыўні. Чаканіўся з 13 ст., у 14—16 ст. меў некалькі разнавіднасцей: сілезскі (лігатурная Maca 1,7 г, упамінаецца каля 1294 і да 1325—30), кракаўскі (маса 1,6 г, 1337—1403), львоўскі, або рускі (маса 1,6 г, 1340—79), паморскі (маса 0,46 г, чаканіўся ў Шчэціне, пазней у інш. гарадах Зах. Памор’я з 1408 і да 16 ст.). З канца 14 ст. адпавядаў 3 дэнарыям і называўся тэрнарыем, траяком.

т. 8, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́А,

археалагічная культура позняга бронзавага веку (апошняя чвэрць 2-га тыс. да н.э.) у Румыніі, Малдове і на ПнЗ Украіны. Назва ад могільніка каля в. Ноўа непадалёку ад г. Брашоў у Румыніі. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам. Для Н. характэрны неўмацаваныя паселішчы са слупавымі наземнымі прамавугольнымі дамамі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным становішчы, сустракаюцца трупаспаленні. Гліняны посуд 2 тыпаў — грубаапрацаваны «мехападобны» з адцягнутым валікам і танкасценны з чорнай або шэрай глянцаванай паверхняй з 2 ручкамі. Знойдзены бронз. наканечнікі дзідаў, утульчатыя кельты, люстэркі, шпількі, касцяныя наканечнікі стрэл і псаліі.

І.​М.​Язэпепка.

т. 11, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Víertel n -s, -

1) чвэрць, чвэ́ртак, чацвёртая ча́стка;

es ist (ein) ~ (auf) acht (Uhr) за́раз чвэрць во́сьмай;

es ist (ein) ~ vor acht (Uhr) без чвэ́рці во́сем

2) кварта́л, раён (горада)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

noggin [ˈnɒgɪn] n.

1. infml кацяло́к, мазгаўня́, мазгі́;

Think! Use your noggin! Думай! Варушы мазгамі!

2. невялі́кая ко́лькасць алкаго́льнага напі́тку (звыч. чвэрць пінты: англ. = 0,142 л., амер. = 0,118 л.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

term [tɜ:m] n.

1. тэ́рмін, вы́раз

2. семе́стр; чвэрць

3. тэ́рмін, час, перы́яд;

a presidential term тэ́рмін прэзідэ́нцкіх паўнамо́цтваў

♦

in the long/short term за до́ўгі/каро́ткі час

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БАГДА́НАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,

у Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Крывінка (выцякае з возера), за 5 км на ПдЗ ад г. Сянно. Пл. 1,19 км², даўж. 3,37 км, найб. шыр. 0,45 км, найб. глыб. 16,2 м, даўж. берагавой лініі каля 8 км. Пл. вадазбору 89,4 км².

Схілы катлавіны выш. 4—5 м, месцамі да 10 м, у верхняй частцы разараныя, у ніжняй пад лесам. Прыбярэжная частка дна пясчаная, глыбакаводная — глеістая. Амаль чвэрць плошчы дна пад расліннасцю. Упадаюць 2 ручаі, злучана пратокай з воз. Сянно. На ўсх. беразе археал. помнік — курганны могільнік.

т. 2, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)