по́дых, ‑у, м.

Лёгкі, слабы парыў (ветру); рух паветра. Нават лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення. Дуброўскі. Пералівалася пад подыхам ветру хвалямі густая азіміна. Шамякін. / Пра набліжэнне, наступленне чаго‑н. Было цёпла, хоць у паветры ўжо адчуваўся подых ранняй восені. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарава́ры, ‑аў; адз. няма.

Доўгія шырокія штаны, сабраныя каля шчыкалатак, якія звычайна мужчыны засоўваюць у боты, а жанчыны носяць навыпуск. Мужчыны носяць шырокія, увабраныя ў боты шаравары, доўгія, ніжэй калена, вышываныя кашулі. Сачанка. // Шырокія спартыўныя штаны (доўгія ці кароткія). Хлопчыку цёпла ў шарсцяным світэры і лыжных шараварах. Шыловіч.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хаця́

1. частица, уст. хоть;

ты х. апрані́ся цёпла — ты хоть оде́нься потепле́е;

2. частица, уст., см. хоць 8;

3. союз, см. хоць 2;

хаця́ б не... — как бы не...

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камуніка́цыя, ‑і, ж.

1. часцей мн. (камуніка́цыі, ‑ый). Шляхі зносін, лініі сувязі, а таксама энерга‑, цёпла‑, газа- і водазабеспячэння. Падземныя камунікацыі. □ Магутным артылерыйскім агнём і масіраванымі налётамі авіяцыі разгромлены важнейшыя камунікацыі праціўніка. Жычка.

2. толькі адз. Абмен думкамі, перадача інфармацыі пры дапамозе мовы. Вусная мова як адзін са сродкаў камунікацыі.

[Лац. communicatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

es

1.

pron pers яно́ (G siner, D ihm, a es)

2.

pron dem гэ́та

3.

pron vimp не перакладаецца: ~ ist warm цёпла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

бярэ́ма, ‑а, і бярэ́мя, ‑я, н.

Такая колькасць чаго‑н. (дроў, саломы, бульбоўніку і інш.), што можна абхапіць абедзвюма рукамі і панесці; ахапак. У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. Брыль. Забразгала клямка ў сенцах, і цётка ўвайшла ў хату, несучы перад сабою бярэмя дроў. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́ўла ’няўмека, непаваротлівы’ (Юрч.), ’мажная, непаваротлівая жанчына’ (ушац., Нар. сл.), ’непаваротлівы, тоўсты чалавек’ (паст., Сл. ПЗБ), то́ўлін ’які належыць няўмецы, непаваротлівай асобе’ (Юрч. СНЛ). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 5, 109), роднаснае літ. tūlótiцёпла апранаць’, параўн. яшчэ ту́ля ’апранутая ў тоўстае, цёплае адзенне, якая выглядае непаваротлівай’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Магчыма, генетычна звязана з тоўба (гл.), якое, як мяркуецца, можа паходзіць ад *toviti ’рабіць тучным’, тады ў аснове ўтварэння дзеяслоў тыпу балг. радоп. то̂вле̂м ’адкормліваць’, параўн. Куркіна, Этимология–1978, 40.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Раптоўна датыкацца чым‑н. да чаго‑н.; таўхацца чым‑н. у што‑н. Зініны ручкі — на маміных плячах, а носік раз-поразу цёпла торкаецца то ў адну, то ў другую маміну шчаку. Брыль. А кот трывожна мяўкаў і раз-пораз торкаўся галавою ў камень, адскакваў і зноў лез. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́рна 1,

Прысл. да парны ​1 (у 1 знач.); парамі. Парна размешчаныя лісты.

па́рна 2, безас. у знач. вык.

Аб вільготным, душным паветры. Ноччу была навальніца з ліўнем, але свежасці не прынесла. У вільготным паветры па-ранейшаму парна. В. Вольскі. Ружова і роўна свяціла сонца, было цёпла і парна, а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

1. каго-што. Апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, знішчэння насякомых і г.д.).

П. бочку.

П. бялізну.

2. каго (што). Хвастаць венікам (у лазні, каб выклікаць пот).

3. што. Варыць у закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.

П. гарох.

4. каго. Вельмі цёпла апранаць (разм.).

Што ты парыш дзіця ў гэтым паліто.

5. што. Кіпяціць (пра малако).

6. безас. Пра вельмі гарачае вільготнае надвор’е.

Увесь дзень парыла.

Парыць зямлю або косці (разм.) — не жыць, ляжаць у магіле.

|| звар. па́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.

|| наз. па́ранне, -я, н. (да 1—5 знач.) і па́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1—5 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)