Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
купа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Апусціўшыся ў ваду, абмывацца, плаваць, асвяжацца. Купацца ў рацэ. □ З тысяч і тысяч людзей на пляжы купаліся толькі рэдкія адзінкі.Лынькоў.// Апускацца ў што‑н. вадкае, сыпкае. Свінні купаюцца ў лужыне. □ Стаяла на пагодзе. Млелі і купаліся ў гарачым пяску куры.Адамчык.
2.перан.; учым. Мець, скарыстоўваць чаго‑н. залішне многа. У малацэ купаецца. □ — Правільна... Яна вунь у грашах купаецца, не ведае, што на сябе апранаць, — столькі трантаў.Мыслівец.//Цешыцца, мець асалоду ад чаго‑н. Некалькі дзён думкі яе [Зоські] купаюцца ў сонечных хвалях радасці: Сымонка яе не забыў.Бядуля.
•••
Купацца ў крыві — учыняць масавыя забойствы, пакаранні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ладава́ць1, ладова́ті ’прыводзіць у парадак, падпраўляць, рыхтаваць, укладваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’рамантаваць, напраўляць’ (Нар. словатв.), укр.ладува́ти ’рыхтаваць, прыстасоўваць’, польск.ładować ’даводзіць да ладу, рамантаваць, рыхтаваць’ (Малапольшча, Мазоўша), чэш.мар.ladovat se ’рыхтавацца да чаго-небудзь’, ’цешыцца, чакаючы штосьці’. Паўн.-слав. утварэнне ад ladъ > лад (гл.). Параўн. ла́дзіць. Сюды ж ла́давацца, ладава́цца ’прыводзіць у парадак, уладкоўваць, збірацца’ (ТСБМ).
Ладава́ць2 ’складваць’ (Сцяшк.), слонім. ’грузіць’ (Нар. лекс.), ’класці нешта цяжкае’ (Сцяц.), ’падымаць бярвёны на воз пры дапамозе лада’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел.ладовати ’грузіць, нагружаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск.ładować ’накладваць, нагружаць, абцяжарваць’ (XVI ст.), якое з с.-в.-ням.laden, ням.laden ’накладваць, напаўняць’, ’зараджаць (зброю)’ (Слаўскі, 4, 421). Сюды ж ст.-бел.ладовница, лядовница ’патранташ’ (XVII ст.), запазычаныя са ст.-польск.ładownica ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзі́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае здзіўленне; незвычайны. Дзіўным здавалася Лабановічу, што такое вялікае сяло, як Мікуцічы, не можа справіцца з грэбляю.Колас.Малым прысніўся дзіўны сон, Што нехта ў шынялі паходным Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон І стаў пытаць пра ўсё лагодна.Танк.«Чу, фыр-р-р!» — пачуўся нейкі дзіўны гук, які нават цяжка перадаць.Ляўданскі.
2. Чароўны, дзівосны. Чуецца музыка дзіўная У повесцях сонных імшараў... Цешыцца явар з калінаю, Скінуўшы зімнія чары.Купала.Косцю думалася, як было б добра, каб Валя была разам з ім у гэту дзіўную месячную ноч, што так мякка ляжала над стэпам.Адамчык.
•••
Дзіва дзіўнаегл. дзіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
worüber
pronadv
1) над чым; зве́рху чаго́
2) пра што
3) пераклад залежыць ад кіравання беларускага дзеяслова: ~
freut er sich? з чаго́ ён це́шыцца?, чаму́ ён ра́ды?
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zażywać
незак. ( co, czego)1. прымаць, ужываць што;
zażywać kąpieli — прымаць ванну;
2. зазнаваць; пераносіць; карыстацца чым;
zażywać świeżego powietrza — быць на свежым паветры;
zażywać spokoju — цешыцца спакоем
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
1. Аб’яднацца на аснове нейкіх падобных адзнак; утварыцца шляхам падбору. Падабраўся калектыў. Падабралася добрая бібліятэка. □ Добрае, дружнае звяно падабралася ў Грышы.Пальчэўскі.
2. Падлезці пад што‑н. Сабака падняў галаву, прыслухаўся і пачаў пысай шукаць гаспадаровага твару. Але твару ён не знайшоў, не мог падабрацца галавой пад кажух.Галавач.Рахманыя вочы востра звузіліся. Пульхная ніжняя губа падабралася пад верхнія зубы.Караткевіч.
3.дакаго-чаго і без дап. Непрыкметна наблізіцца, падкрасціся. Дзед непрыкметна падабраўся кустамі да карнікаў і, высока ўзмахнуўшы дубінай, аглушыў аднаго ў зялёнай касцы.Шчарбатаў.Удваіх і падабрацца да чыгункі лягчэй і ўцячы можна непрыкметна.Новікаў.
4.перан.Разм. Дасягнуць нейкага пункта, узроўню. Хата падабралася пад вокны, і Птах употай цешыцца ёю.Навуменка.
5.Разм. З насцярогай напружыцца, сабрацца. Спачатку .. [Вера] не заўважыла Раміра, адчула толькі востры, пранізлівы позірк чужых вачэй. Уся падабралася.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fréuen
1.
vt ра́даваць, це́шыць
das freut mich — гэ́та мяне́ ра́дуе
2.
(sich)
1.
(übera) ра́давацца, це́шыцца (з чаго-н.)
2) (aufA) ра́давацца (чаму-н., што адбудзецца)
das würde mich sehr ~ — я быў бы ве́льмі рад
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Concolores aves facillime congregantur
Птушкі аднаго колеру лёгка сыходзяцца.
Птицы одного цвета легко сходятся.
бел. Свой свайго пазнаў ды на пачостку пазваў. Роўны роўнага шукае. Чорт чорта пазнаў і на вячэру пазваў. Сваяк сваяка бачыць здаляка. Роўны з роўнага цешыцца. Дудар дудару дарма грае. Гаршчок аб гаршчок і то цярнецца. Свой свайму паняволі брат. Конь з канем, вол з валом, а свіння з вуглом. Свіння каля свінні пройдзе і то зарохкае.
рус. Ворон ворону глаза не выклюет. Конь до коня, а молодец до молодца. Свой своему поневоле брат. Рыбак рыбака видит издалека. Равный обычай ‒ крепкая любовь. Чешися конь с конём, вол с волом, а свинья с углом. Вяжись лычко с лычком, а ремешок с ремешком. Масть к масти подбирается. Свой своего ищет.
фр. Qui se ressemble s’assemble (Кто похож друг на друга, собираются вместе). Les oiseaux de même plumage s’assemblent sur même rivage (Птицы с одинаковым оперением собираются на одном и том же побережье).
англ. Birds of a feather flock together (Птицы одного оперениятся в стаи). Like draws to like (Сходное тянется к сходному). Like loves like (Подобному нравится подобное).
нем. Eine Krähe sitzt gern neben der anderen (Одна ворона сидит охотно рядом с другой). Ein Wolf kennt den anderen wohl (Один волк знает, конечно, другого). Topf und Holz sind gern beisammen (Горшок и дрова всегда охотно вместе). Jeder sucht seinesgleichen (Каждый ищет себе равного). Gleich sucht sich, gleich findet sich (Похожее/подобное ищется, похожее/подобное находится).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)