феадальная дзяржава на тэр.Зах. Грузіі (Гурыі) у 14 — пач. 19 ст. Уключала таксама тэр.Аджарыі з г. Батумі. Палітычна незалежная з 16 ст.Унутр. міжусобіцы і барацьба з Турцыяй прывялі Гурыйскае княства да заняпаду, а яго правіцелі сталі васаламі цароў Імерэты. У 18 ст. Аджарыя з Батумі, гарады Кабулеты і Хіна заваяваны туркамі. У 1811 Гурыйскае княства далучана да Рас. імперыі, у складзе яе захоўвала аўтаномію да 1828.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАХА́Р (Leochares),
старажытнагрэчаскі скульптар сярэдзіны 4 ст. да н.э.; прадстаўнік позняй класікі. Працаваў у Афінах, Алімпіі, Дэльфах, Галікарнасе (са Скопасам), пры двары Аляксандра Македонскага. Сярод вядомых твораў: скульпт. група «Аляксандр на львіным паляванні», статуі цароў македонскай дынастыі, выкананыя ў тэхніцы хрыса-элефантнай скульптуры (золата са слановай косцю). Яму прыпісваюць статуі «Артэміда Версальская», «Апалон Бельведэрскі», «Ганімед» (захаваліся ў рым. копіях).
Леахар. Апалон Бельведэрскі. 2-я пал. 4 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАХТО́ННЫЯ КУ́ЛЬТЫ,
спрадвечныя рэліг.-магічныя культы карэннага насельніцтва краіны. Вызначэнне ўзнікла ў сувязі з неабходнасцю адрозніваць мясц. самабытныя культы ад іх сінкрэтызаваных з сусветнымі рэлігіямі мадыфікацый. Аўтахтонныя культы ўключаюць татэмістычныя, фетышысцкія, анімістычныя вераванні (гл.Татэмізм, Фетышызм, Анімізм), сістэму племянных ініцыяцый, культ продкаў, культы правадыроў і абагаўлёных цароў, політэізм і інш. раннія формы рэлігіі на розных стадыях іх развіцця. Асаблівасці гіст. развіцця народаў, умоў прыроднага асяроддзя вызначаюць падабенства і розніцу, агульнае і асаблівае ў аўтахтонных культах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХЕМЕНІ́ДЫ,
дынастыя правадыроў стараж.-перс. плямёнаў (каля 700—550 да нашай эры) і цароў у Ахеменідаў дзяржаве (550—330 да нашай эры). Назва ад яе родапачынальніка Ахемена, які жыў у 8—7 ст. да н.э. Даследчыкі адрозніваюць 2 іх лініі: старэйшую [Ахемен, Тэісп, Кір I, Камбіс I (2-я пал. 6 ст.), Кір II (558—530), Камбіс II (530—522)] і малодшую [Дарый I (522—486), Ксеркс I (486—465), Артаксеркс I (465—424), Ксеркс II (424), Сагдыян (424—423), Дарый II (423—404), Артаксеркс II (404—358), Артаксеркс III (358—338), Арсес (338—336), Дарый III (336—330)]. Дынастыя Ахеменідаў спыніла сваё існаванне ў выніку заваявання перс. дзяржавы Аляксандрам Македонскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАІ́Н,
старажытнае племя і дзяржава на тэр. сучаснай Йеменскай Рэспублікі. Раннія помнікі дзяржавы М. адносяцца да 6—5 ст. да н.э. Яе сталіцай быў напачатку г. Іясіль, потым — Карнаву. Вял. ўплыў у кіраванні М. адыгрывалі жрацы і родаплемянная арыстакратыя. Асновай росквіту краіны быў транзітны гандаль пахучымі рэчывамі, яна кантралявала гандл. шляхі праз Аравію. З 1 ст. да н.э. М. у залежнасці ад цароў Катабана, потым у складзе дзяржаў Саба і «Саба і зу-Райдан».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фарао́н
(гр. pharaon, ад ст.-егіп. Per’ō = вялікі дом)
1) тытул старажытнаегіпецкіх цароў;
2) перан. зневажальная клічка паліцэйскага;
3) старадаўняя гульня ў карты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НАБАПАЛАСА́Р, Набу-аплаў-цур,
заснавальнік Новававілонскага царства і дынастыі халдзейскіх цароў; правіў у 626—605 да н.э. Напачатку асірыйскі палкаводзец, потым намеснік Вавілоніі. У 626 да н.э. ўзначаліў паўстанне вавіланян супраць Асірыі (пад яе ўладай Вавілонія была з 729 да н.э.). Захапіў Вавілон (626), Урук (620), Ніпур (615). З 614 у саюзе з мідыйскім царом Кіяксарам вёў вайну супраць Асірыі, якая завяршылася падзеннем Ніневіі (612), разгромам асірыйскіх войск і іх егіп. саюзнікаў у бітве каля Кархемыша (605). Атрымаў у валоданне паўд.ч. Асірыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСАНІ́ДЫ,
дынастыя цароў (шахіншахаў) Ірана ў 3—7 ст. Заснавальнік — Сасан (верагодна, бацька Папака — першага цара Парса з роду С.). Напачатку былі правіцелямі вобл. Парс у Паўд.-зах. Іране пад вярх. уладай правіцеляў Парфянскага царства. У 224 сын Папака Ардашыр I [224—239] скінуў уладу парфян, заваяваў іх царства і абвясціў сябе царом. Найб. вядомыя з С.: Шапур I [239—272], Шапур II [309—379], Пероз [459—484], Кавад I [488—496, 498—531], Хасроў I Анушырван [531—579] і Хасроў II Парвіз [591—628]. Апошнім з С. быў Ездэгерд III [632—651 альбо 652], які пацярпеў паражэнне ў войнах з арабамі (гл.Арабскія заваяванні) і з гібеллю якога скончылася дынастыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
князь, ‑я; мн. князі, ‑ёў; м.
1. Правадыр войска і правіцель вобласці ў феадальнай Русі. Маскоўскі князь. Полацкі князь.
2. Тытул, які перадаваўся ў спадчыну патомкам такіх людзей або прысвойваўся ўказам цара як ўзнагарода. // Асоба, якая мела гэты тытул.
•••
Вялікі князь — а) старшы з удзельных князёў у Старажытнай Русі; б) тытул сына, брата або ўнука рускіх цароў; асоба, якая мела гэты тытул.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САБЕ́ЙСКАЕ ЦА́РСТВА, Саба,
старажытная дзяржава плем. саюза сабеяў у Паўд. Аравіі (частка тэр. сучаснага Йемена) у 8 ст. да н.э. — пач. 4 ст.н.э. Рэзідэнцыяй правіцеляў (мукарыбаў і цароў) С.ц. быў г. Марыб. Паводле сведчанняў ант. аўтараў, царства адыгрывала важную ролю як гандл. пасрэднік паміж Індыяй, дзяржавамі ўсх. ўзбярэжжа Афрыкі і стараж. краінамі Міжземнамор’я. З сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. значная частка С.ц. заваявана Хім’ярыцкім царствам. У канцы 2 ст.н.э. аб’яднаныя сілы С.ц., Аксума і Хадрамаўта разбілі армію хім’ярытаў і падпарадкавалі іх дзяржаву. З пач. 4 ст.тэр. царства ўвайшла ў склад Хім’ярыцкай дзяржавы.