pogotowie

pogotowi|e

н. гатоўнасць;

~e bojowe — баявая гатоўнасць;

w ~u — напагатове;

~e ratunkowe — хуткая дапамога;

~e techniczne — тэхнічная дапамога

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Перыя, ст.-бел. перыя, перея ’бок вуліцы’ (1597 г.). Са ст.-польск. pierzeja, pierzaja ’паласа, шэраг дамоў уздоўж вуліцы’, параўн. таксама чэш. perejхуткая плынь’, ’парогі ў рацэ’, апошняе ўзводзяць да *per‑ ’ляцець’ (метафара!) — аб вадзе, якая “прэцца” паміж скаламі (Махэк₂, 445). Польскае pierzeja Банькоўскі (2, 562) выводзіць ад *pero, гл. пяро, паколькі першапачатковае значэнне — ’адзін з бакоў (“сцяжкоў”) пяра’, перанесенае пасля на палавінкі дзвярэй, варот, бакоў забудаванай вуліцы і г. д.: не мае нічога супольнага, па яго думку, з літ. pėreja ’праход’ (там жа) і, відаць, з названым чэшскім словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ху́ткі, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца з вялікай хуткасцю. Хуткі бег. Хуткая хада. □ Коні, узмакрэлыя ад далёкай дарогі і хуткай язды, як толькі ім зноў дазволілі перайсці на ступу, пачалі задаволена фыркаць. Брыль. // Які імкліва перамяшчаецца ў прасторы, які вызначаецца вялікай хуткасцю. Прабягалі хуткія кур’еры За кароткім часам наўздагон. Глебка.

2. Быстры ў сваіх рухах, дзеяннях, рашэннях і пад. Арэшкін хоць і быў вышэйшы ростам, але крочыў паважна, не спяшаючыся, і імкліваму, хуткаму ў рухах Лемяшэвічу прыйшлося запаволіць сваю хаду, а калі ён парушыў рытм, рэчы пачалі замінаць. Шамякін. [Сяргей:] — Надта ж марудна кнот тлеецца... [Таня:] — Ах, які ты хуткі на ўсё. Машара. // Паспешлівы. [Андрэй] падаў паперку старэйшаму. Той узяў яе, кінуў хуткі погляд на напісанае. Самуйлёнак. Крушынскі аглядваецца па баках, хуткімі крокамі выходзіць з лесу. Бядуля.

3. Які адбываецца ў кароткі адрэзак часу. Хуткі рост прамысловасць Хуткі рост народнай асветы ў рэспубліцы. // Які павінен адбыцца праз невялікі адрэзак часу. Вер нам цвёрда, Зямля! І чакай нас, Зямля! Да спаткання, да хуткай сустрэчы. Гілевіч.

•••

Карэта хуткай дапамогі гл. карэта.

Хуткая дапамога гл. дапамога.

У хуткім часе гл. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́стаўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.

1. Пералётная птушка атрада вераб’іных з вузкімі вострымі крыламі, вёрткая і хуткая ў палёце. Вясковая ластаўка. Ластаўка беражанка. □ Мы, трое жэўжыкаў, стаім каля плота і назіраем, як над гразкай вуліцай вывіваюцца белагрудыя ластаўкі. Пальчэўскі.

2. (звычайна пры звароце). Разм. Ласкавая назва жанчыны, дзяўчыны, дзяўчынкі. [Дзюмон:] — А ну, адгадай, ластаўка, што я сёння прынёс табе? Шамякін.

3. Гімнастычная фігура, пры якой пастава цела нагадвае птушку ў палёце.

•••

Першая ластаўка — пра першыя прыкметы з’яўлення чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ratunkowy

ratunkow|y

ратаўнічы, ратавальны, выратавальны;

kamizelka ~a — выратавальная камізэлька;

koło ~e — выратавальны круг;

łódź ~a — выратавальная лодка;

pogotowie ~e — хуткая дапамога

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

стро́кат, ‑у, М ‑каце, м.

Рэзкія кароткія і частыя, падобныя на трэск гукі, якія ўтвараюць насякомыя і некаторыя птушкі. [Восы] ціха звінелі, і іх звон зліваўся з сухім строкатам конікаў. Лынькоў. Вось з яго, гэтага строкату конікаў, пчалінага звону і шапацення траў складалася песня лета. Грамовіч. / Пра гукі, якія ўтвараюцца маторам, кулямётам і пад. Зранку строкатам касілак Абудзіў лугі народ. Бялевіч. Цішыню ўскалыхнуў дружны строкат кулямётаў. Сіняўскі. // перан. Хуткая несціханая гутарка, балбатня. Быў спалоханы строкат — і охі, і ахі, калі вярнулася з бульбай кухарка; было вялікае здзіўленне на аднолькава поўных і разгубленых тварах стандартных братоў, — нага палоннага распухла яшчэ больш. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́мысел ’здабыванне звяроў, птушак лоўляй, паляваннем’, ’занятак, рамяство як крыніца сродкаў існавання’ (ТСБМ), прамы́сл ’прамысловасць; занятак, рамяство’ (Стан.), ст.-бел. промыслъ ’клопат, апека, нагляд’. Паводле Крамко (Гіст. Лекс., 245), неалагізм XIX ст. Рус. про́мысел ’тс’ < промыслить, прамышлять ’здабыць (здабываць), абзавесціся (абзаводзіцца) нечым’, далей да мысль (Фасмер, 3, 375); укр. про́мисел, про́мисл ’вытворчасць, здабыванне’ (< *promyslъ, ЕСУМ, 4, 597), польск. przemysł ’прыкідка, хуткая рэакцыя; індустрыя’ (< przemyslić ’прадумаць, прыкінуць’, Банькоўскі, 2, 871–872); чэш. průmysl ’знаходлівасць, ініцыятыва, індустрыя’ (з рус. промысел, Махэк₂, 488), славац. priemyselчэш.). Запазычанне або калька з рускай, дзе, відаць, з ц.-слав. промыслъ, сінонім провидѣние ’божая ласка, клопат’ (паводле БЕР, 5, 760, — з рус.); усходнеславянская форма захавалася ў назве горада Перемышль (Банькоўскі, 2, 871). Неаславянізм, што калькуе ням. Industrie?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tchnisch

1. a тэхні́чны;

~e Trppen інжыне́рныя во́йскі;

~e Lhrerin наста́ўніца ручно́й пра́цы;

~e Nthilfen тэхні́чная ху́ткая дапамо́га, авары́йная слу́жба;

~е Vrschrift тэхні́чная інстру́кцыя;

~es Zichnen чарчэ́нне, крэ́сленне, рысава́нне (тэхнічнае)

2. adv тэхні́чна, з тэхні́чнага пу́нкту по́гляду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

медыцы́нскі, меды́чны разм. mediznisch; ärztlich;

медыцы́нскія сро́дкі rznimittel pl, Medikamnte pl, Arznien pl;

медыцы́нскае пасве́дчанне ärztliches Attst, ärztliche Beschinigung;

медыцы́нская дапамо́га ärztliche Hlfe;

ху́ткая медыцы́нская дапамо́га (установа) Rttungsdienst m -es, -e;

медыцы́нскае абслуго́ўванне mediznische [ärztliche] Betruung;

медыцы́нскі пункт Sanitätsstelle f -, -n;

медыцы́нскі рабо́тнік Mtarbeiter des Gesndheitswesens;

медыцы́нскі персана́л mediznisches Personl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

усця́ж, прысл. і прыназ.

Абл.

1. прысл. На ўсёй прасторы, ва ўсіх напрамках; скрозь. Неба, усцяж засланае бялесымі воблакамі, пазірала непрыветна і холадна. Колас. / З прыназ. «па» ўтварае спалучэнне з М. Паставіўшы ля варот вядро, .. [Алёша] паімчаўся ўсцяж па вуліцы далей. Краўчанка. Няхай гудзе, як першы гром вясною, Усцяж па ўсёй зямлі, па ўсіх марах Жывая слава пераможцам бою, Паборнікам і праўды і дабра. Астрэйка.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «усцяж» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца пры ўказанні на прадмет, уздоўж па лініі якога што‑н. размяшчаецца, рухаецца. Хуткая плынь ракі адразу панесла пантон з танкам усцяж берага. Мележ. Ніна неўзабаве выйшла на ўскрай лесу і недалёка ўбачыла вёску, што раскінулася ўсцяж дубровы. Шчарбатаў. Усцяж дарогі цвілі буйныя белыя рамонкі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)