stage fright[ˈsteɪdʒˌfraɪt]n.хвалява́нне пе́рад вы́хадам на сцэ́ну; страх пе́рад гледача́мі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ТРАПІ́ЧНЫ ЦЫКЛО́Н, трапічны ўраган,
магутны атмасферны віхор у трапічных шыротах. Узнікае паміж 5—20°паўн. і паўд. шырот і рухаецца ў пасатным патоку на З (ПнЗ у Паўн. і ПдЗ у Паўд. паўшар’ях). У параўнанні з цыклонамі ўмераных шырот адрозніваецца меншымі памерамі (да 300—400 км) і значна большымі барычнымі градыентамі, выключна моцнымі вятрамі (да 70 м/с, у парывах больш за 100 м/с). Суправаджаецца катастрафічнымі ліўневымі ападкамі і навальніцамі, выклікае моцнае хваляванне на моры і разбурэнні ў прыбярэжных раёнах. Унутр.ч. Т.ц. называюць вокам буры. Штогод на Зямлі адзначаюць 70—80 Т.ц. Каля берагоў Усх. Азіі наз.тайфунамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФЕ́КТ (ад лац. affectus душэўнае хваляванне, страсць),
моцны кароткачасовы эмацыянальны стан, звязаны з раптоўнай зменай важных для суб’екта жыццёвых абставін. Адрозніваюць фізіял. афект і паталагічны, які ўзнікае ў адказ на цяжкую раптоўную псіхалагічную траўму і праяўляецца кароткачасовым псіхічным расстройствам. Афект суправаджаецца рэзкімі рухамі і зменамі ў функцыях унутр. органаў і праяўляецца моцнымі эмоцыямі — адмоўнымі (гнеў, абурэнне, злосць, жах) або станоўчымі (радасць, захапленне). У аснове афекту — стан унутр. канфлікту чалавека ад супярэчнасці паміж яго ўласнымі схільнасцямі, імкненнямі, жаданнямі і немагчымасцю іх выканання. Крымін. адказнасць за злачынства, учыненае ў стане фізіял. афекту, не выключаецца, але пры пэўных абставінах можа быць змякчана. За злачынства, учыненае ў стане паталаг. афекту, асоба крымін. адказнасці не падлягае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эстуа́рый
(лац. aestuarium, ад aestus = хваляванне)
лейкападобнае расшыранае вусце ракі, якая ўпадае ў мора або акіян.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
burzenie się
н.
1. браджэнне;
2.хваляванне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
СУБАНТАРКТЫ́ЧНЫ ПО́ЯС, субантарктыка,
прыродны геагр. пояс у Паўд. паўшар’і паміж умераным поясам і антарктычным поясам. Ахоплівае акваторыю акіяна і астравы на Пн ад Антарктыды (паміж 58—60° і 65—67°паўд. ш.). Межы вызначаюцца сезоннымі перамяшчэннямі атм. фронту, які раздзяляе паветра антарктычнае і ўмераных шырот. Клімат акіянічны, вільготны, ападкаў каля 500 мм за год (пераважна ў выглядзе снегу), частыя мяцеліцы, штармавыя вятры, туманы. Зімой т-ры паветра ад -5 °C да -15 °C, вады ад -1,5 °C да -2 °C, акіян укрыты плаваючымі ільдамі, айсбергамі. Летам т-ра паветра і вады каля 0 °C. Салёнасць вод 33—34‰. Значнае ветравое хваляванне і зыб (выш. хваляў да 10 м). Воды багатыя гіланктонам, рыбай, трапляюцца кітападобныя. На астравах — лішайнікі, травы, кусты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
alarm1[əˈlɑ:m]n.
1. трыво́га; неспако́й, хвалява́нне
2. сігна́л трыво́гі; сігналіза́цыя
3. будзі́льнік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
тры́лер
(ад англ. trill = хваляванне)
кніга, радыё- або тэлеперадача, кінафільм, мэта якіх зрабіць эфект моцнага хвалявання, страху.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Перарыме́ць (пірарымёць) ’спыніць хваляванне, заспакоіцца’ (Варл.). Да пера- (гл.) і прымець, якое з’яўляецца балтызмам. Параўн. літ.rimti ’сціхаць, пераставаць, заспакойвацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
броже́ниеср.
1. браджэ́нне, -ння ср.;
2.перен.хвалява́нне, -ння ср., неспако́й, -ко́ю м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)